Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце каштанаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце каштанаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лісце каштанаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце каштанаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наводдаль сядзеў на лаўцы нейкі афіцэр. Ролік пачухаў патыліцу:

- Вось, што хлопцы. Выпрабуем, якія нервы ў гэтых... дарослых? А то ваяваць мы для іх маленькія, помсціць - маленькія, подзвігі рабіць - маленькія. Вялікія мы толькі, калі двойкі хапаем ці насваволім. Вялікія мы толькі цэглу на суботніках цягаць. То што, зробім?

- Як? - спытаў Багдан.

- А вось так. Як толькі мы падыходзім да лаўкі - вы па майму сігналу строга ў адну секунду выкрыкваеце кожны адно слова. Ты, Багдане, "ачы", ты, Жэнька, "пічы"... Э-э, хлопцы, стоп! Аднаго чалавека не хапае.

- Ды, можа, і без аднаго? - спытаў я.

- Не, брат, эфект не той будзе, - Ролік насуплена ўзважваў нешта і раптам крыкнуў Нонцы. - Гэй, хадзі сюды! Ну, хадзі, каму я кажу? Не бойся, дзерці не будзем. Ну, я табе кажу - не будзем. Слова! - І, нібы просячы прабачэння, ціха сказаў: - Усё адно ж не адвяжацца, чума гэткая. Хай ужо ідзе побач, дідько лысы з ёю. .

Нонка падышла.

- То вось. Тады зробім перастаноўку. Ты, Жэнька, кажы "ачы". Я кажу "пічы". Ты, Нонка, "спічкі", ты, Васілько, "яшчыкі". А Багдан як самы басавіты хай крычыць "хр-рашч".

- А што будзе? - спытала Нонка.

- Усё гэта сальецца ў адно. А ў што - самі пабачыце. Мы параўняліся з лаўкай. Ваенны, лейтэнант, сядзеў і чытаў газету.

- Раз. Два. Тры!

І тут здарылася дзіўнае. Як удар перуна, над паловай саду грымнула жудаснае, нібы гэта зрабіў Гарганцюа:

- Апы-чы-і-хр-і-ашч!!!

Смачны чох, ад якога як не разрываюцца барабанныя перапонкі і ў таго, хто чхае, і ў тых, хто побач. Толькі чох пасілены ў тысячу разоў.

Ваенны здрыгануўся, і тады Ролік пакланіўся і высокім урачыстым голасам, з халаднаватай перабольшанай ветлівасцю сказаў:

- Будзьце здаровы.

Мы гатовыя былі задаць лататы, але нечакана для нас ваенны зарагатаў. У яго з вачэй цяклі слёзы, і ён толькі паўтараў:

- Ну, архараўцы, ну, залатая рота, ну, хуліганнё.

Нельга не зарагатаць самім у адказ на такі смех.

...Калі адсмяяліся, Жэнька, насмеліўшыся, сказаў:

- Таварыш лейтэнант, пакажыце наган.

Лейтэнант здалёк паказаў.

- Гэта і не наган зусім, а "вальтэр", - сказаў Раланд. - Няўдача - ты і ёсць няўдача, цюця - ты і ёсць цюця. Лопух.

- Правільна, - сказаў лейтэнант. - "Вальтэр". Трафейны. Мы паселі вакол яго на траве.

- Слухайце, таварыш лейтэнант, - сказаў Ролік, - вось мы тут спрачаліся, ці патрэбныя на фронце рукі? Якія страляць умеюць?

- Яшчэ як.

- То чаму тады...

- Ясна. Чаму маці-Радзіма грэбуе такімі магутнымі рукамі, як вашы? А таму, што і без вас рук хопіць.

- Я ў партызанах быў у сорак першым, - сказаў я. - Тады, значыць, не хапала, а зараз...

- Тады нявыкрутка была. Проста трапіў ты ў такое становішча. А цяпер нашто ж?

Руіны ляжалі пад намі. Як вока сягае, мёртвы лес руін.

- Мы шмат хто яшчэ памром, - раптам сказаў лейтэнант. - Калі, скажам, і вам аж да нямогі таго самага хочацца - хто ж тады гэтую праказу, лішаі гэтыя з зямлі саскрабе, хто яе прыкрасіць? І потым, вы думаеце, мы іх пад корань звядзём? Будзем старацца, але нешта не дужа верыцца. Так што хто будзе сачыць, каб у гэтага рака метастазаў не было... Дурні вы, дурні. Мы самае важлівае аддаём вам, а ў вас вочы, як у бычкоў крывёю наліліся і...

Ролік махнуў рукой.

- А-а, зноў тая песня. А нам толькі б да іх дарвацца...

- Ну, і чаго ж бы гэта ты так хацеў дарвацца?

- У кожнага з нас тут свае прычыны. У мяне бандыты брата павесілі, але тут... Ну, пра сябе не буду... Унь няхай скажа... ну хаця Васілько.

- У мяне гэтых прычын сотня, - буркнуў я. - Ну, я таксама толькі адну скажу. Братаву маю немцы ў лесе спаймалі з вядром солі. Ясна, куды соль. Лупілі тыдзень. Не спіна, а... А яна ціхая была, стрэлаў баялася, кіно з пацалункамі гэтымі саплівымі любіла. Аж плача, бывала. Але тут ані слова... Цётцы спатканне дазволілі. І даведалася яна, што ніхто іх, вязняў, не лячыў, а братаву лячылі. Спіна - адна рана. І ў ране гэтай чэрві завяліся. То гэтыя "дзеля дэзінфекцыі" ёй спіну соллю пасыпалі, той, што яна ў лес несла... На наступнае спатканне цётка прынесла ёй сарочку, а тыя кажуць: "Сваячкі вашай няма, вывезлі..." Ведаем мы, куды яе вывезлі.

Лейтэнант узяў мяне за падбародак, паглядзеў у вочы.

- Ну вось, хлопец, і адказ. Такія, як ты, страшэнна патрэбныя будуць. Як памяць. Сёй-той можа і забудзе, бо на свае вочы не бачыў. А ты не забудзеш. І ўжо ніколі спакойна не заснеш. Цень гэтага пабачыш - у званы біць пачнеш. Пах адчуеш - не супакоішся, пакуль не торкнеш усіх носам... А ты кажаш.

Устаў.

- Кіньце глупствы. Вам, магчыма, для жыцця больш мужнасці спатрэбіцца, чым нам для смерці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце каштанаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце каштанаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Лісце каштанаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце каштанаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x