Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце каштанаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце каштанаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лісце каштанаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце каштанаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нам па картачках належала чатырыста грамаў хлеба на дзень. У правінцыі на карткі больш нічога не давалі, і гэтага было мала, дужа мала. І ўсё ж ніхто з гэтай прычыны не ныў. Ведалі: даць болей проста немагчыма, калі хочам дабіць гэтую ненавідную свалоту, давесці справу да сапраўднага канца.

Але тут здарылася тое, што абразіла нас, падлеткаў, да глыбіні душы. Дарослыя, праходзячы, усміхаліся або паціскалі плячамі, а мы стаялі, як саляныя слупы, уражаныя, пакрыўджаныя. 3 нас нібы насмяяліся, абняславілі, аганьбавалі. І, галоўнае, не толькі з нас, а і з усіх гэтых нясытых людзей, якія мужна, аддана рабілі сваю справу і не скардзіліся.

Не ведаю, ці дурань быў дырэктар, ці начальства ў яго было дурное. Але паабапал дзвярэй віселі дзве вялізныя рэкламы на шкле. На абедзвюх былі тоўстыя румяныя пекары ў белых халатах і каўпаках.

Яны прытанцоўвалі, і раты іхнія былі расцягнуты ў ідыёцкай усмешцы, а на расстаўленых пальцах правай рукі яны неслі падносы з пляцёнкамі - халамі, рагалікамі, плюшкамі, франзолямі, батонамі і іншым такім. А пад пекарамі было напісана такое:

"Качество хал выше похвал"

І яшчэ:

"Пополнеть скорее чтобы, надо есть побольше сдобы"

- Т-так.

Я зірнуў на Роліка і ўбачыў, што ў таго дрыжаць ноздры.

- С-свалота.

У руцэ ягонай я заўважыў досыць вялікі ўламак цагліны. І тады я, сам не ведаючы нашто, нахіліўся і падабраў другі.

- Ты ў левую, - праз зубы сказаў Дзмітрэнка.

...Дзынкнула, пасыпалася на тратуар шкло. Сівы мужчына на пратэзе кінуў погляд у наш бок і ўбачыў, як мы схаваліся ў бліжнім пад'ездзе.

3 дзвярэй магазіна выбег дзядзька, падобны на "нябожчычкаў"-пекараў. Кінуўся да сівога, нешта загаварыў, зажэстыкуляваў.

- Выдасць зараз, - сказаў Жэнька. - Цікаемо, хлопцы.

І тут чалавек... паказаў рукою на праспект і павёў ёю направа. "Пекар" кінуўся туды, а дзядзька накіраваўся проста да нашага сховішча. Дыбаў, як жораў. Стаў, углядаючыся ў паўцемру:

- Гэй, шалапуты, вісусы, вылазь!

- А што мы? - забубнеў Багдан.

- Канчай, - сказаў Ролік, - мы, мы. Ясна, што мы.

І выйшаў на святло.

Сівы доўга разглядаў яго, нават узяў за патыліцу, закінуў галаву і паглядзеў у вочы. Потым пасварыўся пальцам і раптам... усміхнуўся:

- Ну што, наваявалі? Майно дзяржаўнае пабілі, бандзюкі. Закурыў:

- А ўвогуле нішто. Гэта ж столькі людзей хадзіла, і ніхто каменем па гэтай брыдзе не трахнуў... Толькі, хлопцы, гэта ўсё ж не метад: каменем. Словам трэба, дзеяннем дурасць біць. Маладыя вы, нецярплівыя. А можа, і... Ну, бяжыце сабе.

Мы пабеглі. І толькі калі ўскочылі ў руіны, зразумелі, што магло з намі здарыцца.

Так-сяк адсапліся.

- А ты... малайчына, - буркнуў Багдан.

- А я ж казаў, хлопцы, што рашучы, - загарэўся Жэнька. - Чаго б ён да нас на адхон лез? Маглі ж бы і карак натаўчы ўтрох. А камень як схапіў!..

- Камень я схапіў па дурасці. Гэта не работа. А ты з чаго так азвярэў, Раланд?

І пашкадаваў, што задаў пытанне. Вочы новага сябра, у першы і ў апошні раз, што я яго ведаў, чорныя, бліскучыя вочы былі каламутна-шызыя ад ярасці. Нібы плеўка засцілала іх, нібы дымка. Такая, якая бывае на чорным вінаградзе.

- Хлусню ненавіджу, - выціснуў ён. - Калі брэшуць - ненавіджу.

- А яшчэ чаго ты ненавідзіш? - іранічна спытаў Багдан.

- Несправядлівасць ненавіджу, - хлопца нібы крыху адпусціла, і нечакана ён усміхнуўся ранейшай добрай, белазубай усмешкай. - Хопіць ужо. Занадта хлеб добра пахнуў. І людзі ідуць і глядзяць. Не, хлопцы, гэта мы добра зрабілі. А і сапраўды, пад'есці б чаго.

- Съешьте эти тартинки, мистер Дмитренко, - сказаў Кульба. - И выпейте стакан этого доброго старого кларета. Это подкрепит ваши силы.

Мы зарагаталі.

- Кларэт - кларэтам, а падмацавацца б трэба, - сказаў Багдан.

- Стоп! - узняў руку Ролік. - У руіны, хлопцы.

Праз нейкую хвіліну мы сядзелі ў былым "двары" разнесенага ўдруз дома. Двор увесь зарос вялізнымі, у паўтара чалавечых роста лопухамі, якія даўно пайшлі ў ствол. На вяршынях ствалоў вожыкамі прымасціліся дзяды, якія так зручна ляпіць знаёмым у спіны, здаравенныя дзяды, зялёныя, з малінавымі шапачкамі.

Мы лупілі гэтыя ствалы з самага нізу, здзіралі з іх скуру і агалялі белую пругкую мякаць.

- Гэх, солі б, - уздыхнуў Жэнька. - Каб яшчэ соль, дык гэта ўвогуле было б поэзі. Наслаждзец суцэльны.

Ролік выцягнуў з-пад сто разоў мытай футболкі бруднаваты вузлік:

- Знойдзем і соль.

Праз хвіліну мы мачалі лопухавыя сцябліны ў буйную соль і апляталі так, што за вушамі пішчала.

- Эх, каб гэта яшчэ хлеба, - уздыхнуў Багдан.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце каштанаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце каштанаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Лісце каштанаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце каштанаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x