Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце каштанаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце каштанаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лісце каштанаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце каштанаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Я ж казаў, Ролік, каб глядзелі. А раптам даросламу ў галаву? Міліцыянеру?

Трэці, цельпукаваты і каржакаваты, з тых, каго нават у дзяцінстве завуць "мужыкамі", "дзядзькамі" і "старымі" - ён-та і трымаў у руках доўгі, з яго велічынею, лук, - паглядзеў на мяне невялікімі дрымучымі вочкамі. Сказаў басам:

- Міліцыянеру? - і паціснуў плячамі. - У галаву?

- Калі, скажам, дзіцёнку, - сказаў я, - дык, значыць, можна ў галаву, галовы яловыя?

- Ну, занадта разумны, - прабасіў "мужычок". - Лезь сюды.

Я палез на строму, з каранямі выдзіраючы бур'ян.

Калі ўрэшце, увесь абсыпаны пылам і калючкамі, я ўскараскаўся наверх, сеў і, зняўшы тапачкі, пачаў высыпаць з іх зямлю, круглагаловы Ролік спытаў:

- Адкуль такі? Нешта мы цябе не бачылі.

- Не з Чкалава? Не з яўбаза? - спытаў гожы,

- Што такое?

- Яўбаз. Яўрэйскі базар... Ясна, не адтуль, - сказаў "мужычок".

- Не з Падвальнай? - пытаў Круглая Галава. - Не з Фундуклееўскай?

Я гэтыя конікі ведаў, але што зробіш:

- Што такое Фундуклееўская?

- Ну, цяпер вуліца Леніна.

Ведаў я гэтыя конікі: спецыяльна называць вуліцы іхнімі старымі назвамі, каб зведаць, карэнны ты, вышэйшай ты пароды чалавек або так, збоку прыпёку - з дзесятага ветру. Сам колькі разоў так рабіў.

А яны, відаць, хацелі выпытаць яшчэ, ці не з другога я канца горада, ці быў тут, калі...

- Не з Банкаўскай? А што, на Адольфгітлерштрассе таблічкі паўсюль ужо збілі?

- Кіньце, хлопцы, - сказаў Ролік, - ясна, нетутэйшы. Адкуль?

- Я з гэтага двара.

Хлопцы пераглянуліся. Гэта ўжо была як бы іншая справа. Я нібыта рабіўся прыналежным да іхняга двара, сваім, дваровым.

- А-а, новенькі, - сказаў "інтэлігент". Гэта не таго палкоўніка, які тыдзень таму назад прыехаў?

- Угм. Пляменнік.

- А ён куды адразу з'ехаў? Ён хто?

- На фронт. Ён начштаба аднаго з франтоў.

У вачах новых знаёмых нарадзіўся цень павагі,

- Фф-ю-у. Якога? - спытаў Ролік.

- Зашмат ведаць хочаш. Гэтага казаць нельга.

- Ваенная тайна? Задавака, - сказаў прыгожы.

- А я вось табе дам, - устаў я.

- Кінь яго, Жэнька, - сказаў "гожаму інтэлігенту" Ролік. - Кінь яго, Багдане. Не хоча - не трэба.

І тут, цалкам раптоўна для мяне, затаранцеў, засакатаў з бур'яноў паўдзённай гаворачкай галасок дзяўчаняці:

- А я вось і ведаю. Я ката іхнім суседзям прыносіла. "Мышы, кажуць, заелі". То гэты кот, якраз, стаў у апракінутую табурэтку і лапкамі - на перакладзінкі. Яны мілуюцца: "ах-ах", а ён узяў і наваліў туды...

- Дык ты адно гэта і ведаеш? - з пагардай спытаў "мужычок" Багдан. - Як кот...

- Не, - азваўся галасок з бур'яну, - я, як прыносіла, чула. Веставы ягонага дзядзькі - татарын, ці бурат, ці алтаец... Патракоў прозвішча...

- Не таранці, - сказаў Ролік. - Дзела кажы.

- Казаў... Першага Беларускага фронту. Хлопцы зарагаталі.

- Ну вось, - адсмяяўшыся, сказаў Ролік, - ...ваенная тайна. Адкуль?

- Беларус.

- Браты ёсць?

- Былі. Многа. І родных, і траюрадных, і ўсякіх. Па чутках, мала хто застаўся.

- Немцаў ненавідзіш?

- Пытаеш яшчэ.

- На фронт уцякаў?

- Два разы. Адзін раз, у сорак другім яшчэ, вярнулі аж з-пад самага Мажайска.

- Я таксама, - уздыхнуў Ролік, - тожа мне яшчэ, выабражалы, лішнія рукі ім непатрэбныя. Як быццам горшыя. Ідуць - хвігай носа не дастанеш. А ў нас толькі ўсяго і няшчасця, што гадоў не дабралі.

Ён у час выказаў свае пачуцці і выліў горкую сваю крыўду. Таму што мне пачалі ўжо абрыдаць гэтыя пытанні і адказы. Як на допыце ў міліцыі. А я гэтых допытаў за гады беспрытульных бадзянняў бачыў болей, чым ён галавамыек ад бацькоў.

- Цябе як клікаць? - спытаў круглагаловы.

- Васілько Стасевіч, - адказаў я.

- Ну вось. А я Раланд Дзмітрэнка. Па-ўкраінску хаця разумееш?

- А чаго тут разумець?

- Гарно. А оцэ мая гвардыя. Гэты, з лукам, палтаўскі. Та хіба ў Полтаві людэ - у Полтаві ж галушкі.

- Багдан Цар, - адрэкамендаваўся "мужычок".

- А гэта наш ідэолаг. Бацька мой за Махном ганяўся, то казаў, што ў таго ціла тачанка була з ідэолагамі. Вось і мы яму завядзём. Жэнька, адрэкамендавацца паслу дружняй дзяржавы.

- Яўген Кульба, - ляснуў босымі пяткамі прыгожы.

Пяткі былі хаця і босыя, але не парэпаныя, белыя. Відаць, хадзіць босым - гэта было нешта накшталт уніформы на час гульні.

І тут я здзівіўся яшчэ больш. 3 зарасцяў выбралася, нават скочыла, як тыгра, бо джунглі на добрую чвэрць складаліся з крапівы, дзяўчо год пятнаццаці. Схілілася, пачэсваючы вельмі доўгія, падрапаныя ногі шакаладнага колеру, пасля пацерла каленкам аб каленка, ускінула галаву - чорна-бурыя валасы цяжкай хваляй шыбанулі назад - і ўсміхнулася мне, і я ўбачыў цёмна-сінія вочы з ненатуральна велічэзнымі, па-вар'яцку вясёлымі чорнымі зрэнкамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце каштанаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце каштанаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Лісце каштанаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце каштанаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x