Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У снягах драмае вясна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У снягах драмае вясна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры.

У снягах драмае вясна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У снягах драмае вясна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Хрысціцца занадта размашыста, - сказаў Янка.

- Што? - не зразумеў Берасневіч.

- Я кажу, што ў царкве злодзея лёгка шукаць. Хто вельмі ўжо размашыста хрысціцца - той і ёсць найвялікшы злодзей.

- Чакай ты...

- Гэтае адроддзе псуе нам усю справу! - грымеў Маркіч з дэмасфенаўскімі жэстамі. - Іх не павінна быць у нашых шэрагах! На шчасце, менавіта такіх на нашым курсе няма, але ёсць так званыя "людзі", якія прыбліжаюцца да гэтага свайго ідэалу. Аднаго з такіх я ўжо назваў. Гэта студэнт Берасневіч. Табе, дарагі Уладзік (Берасневіча перасмыкнула ад агіды), трэба вельмі і вельмі падумаць пра свае паводзіны, калі ты хочаш застацца нашым другам, другам сапраўдных савецкіх маладых людзей.

- Чакайце, хлопцы! Што ж гэта ён кажа? - ускрыкнула Алёнка.

- Прашу не перабіваць, - здзекліва сказаў Маркіч. - Гэта трошкі ранавата. I да таго ж вы, здаецца, яму не сваячка?

- Дазвольце мне, - падняў руку ціхі, заўсёды маўклівы студэнт трэцяга курса Аркадзь Чудзікаў. - Можа, я перабіваю, але я... я ведаю таварыша Берасневіча як аднаго з лепшых студэнтаў, як аднаго з лепшых камсамольцаў. Вучыцца ён толькі на "выдатна", быў вельмі добрым камсоргам, які не дазваляў такой агіднасці, якую мы бачым зараз, працаваў сам і іншых прымушаў працаваць і не рабіў ніколі такіх нудных збораў, якія пайшлі пры табе. Ён удзельнічае ў навуковых гуртках. Да універсітэта быў і рабочым. Працуе заўсёды добра. Стадыён пабудаваць - яго ідэя.

Капасевіч раптам звярнулася да Маркіча, і такі воцатны выраз быў на яе твары, што адразу магчыма было зразумець: гэта сядзіць такая дзяўчына, якая, нават пражыўшы дзесяць год замужам, зберагае выгляд і звычаі старой дзеўкі.

- Вы старшыня збораў ці не, таварыш Маркіч, а калі вы старшыня збораў, дык нашто вы дазваляеце расказваць усім вядомую вонкавую біяграфію гэтага таварыша?

- Я скончыў, - сказаў Чудзікаў. - Але думаю, што добрую біяграфію нядрэнна і яшчэ раз праслухаць.

Ён уздыхнуў і сеў.

Берасневіч устаў і ўсё яшчз разгублена сказаў:

- Я, уласна кажучы, не разумею. Чаму дазволілі так, не за рудога сабаку, шальмаваць чалавека? Я, здаецца, учынкамі сваімі не даваў ніякай падставы.

- Каб не даваў, - рэзка сказала Капасевіч, - дык не рабілі б з цябе дрэнны прыклад для сённяшніх збораў. Можа, ты і сёння ўбягіш...

- Ах, якая чароўная мова! - захапіўся Янка.

- I ты таксама, - не ўтрымалася Капасевіч, - недалёка ад яго пайшоў. Глядзі, каб заўтра і ты так не стаяў.

- Чакайце! Чакайце! - кругла і прыемна загаварыў Маркіч. - У нас тут што, зборы ці кірмаш? Калі кірмаш, дык давайце ўсе разам крычаць. А калі зборы, на якіх мы хочам разабрацца ў розных прыкрых фактах нашага жыцця, дык давайце, таварыш Капасевіч, сядайце, і не трэба перадчасна гарачыцца. I вы сядайце, Берасневіч, пакуль ад вас не патрабавалі тлумачэнняў або пакуль не далі слова. Та-ак. Дый рэгламенціка трэба трымацца, а то не елі ўжо сем-восем гадзін.

- Ч-чорт! - вылаяўся Янка. - Якiм бы ён цудоўным жоўтым босам быў у Амерыцы.

Маркіч пачуў гэтыя словы:

- Заклікаю да парадачку. I кажу прама, абражаць нельга.

- Дык ты ж сам...

У аўдыторыі ўзняўся шум. Міколу давялося хвілін пяць біць алоўкам па графіне, пакуль не стала цішыня.

- Ну што ж, - сказаў Маркіч, - ад мяне патрабуюць доказаў. Я не жадаў даваць іх, але зараз, каб мяне не так вінавацілі, не называлі паклёпнікам, я іх дам.

- I няхай Берасневіч адказвае адразу на кожнае абвінавачанне, - сказаў дэкан, гледзячы на Берасневіча са спачуваннем, якое выразна адбівалася ў старэчых добрых вачах.

Маркіч выцер хусткаю потны лоб і сказаў эфектна:

- Не жадаю кідаць у гэтага чалавека брудам... Не, не магу...

- Кажы! - закрычала Капасевіч. - Пачаў, дык кажы!

- Ну добра. Першае, гэты чалавек - нацыяналіст. На маёўцы, у прысутнасці людзей з нашай групы, ён казаў, што адзін народ адрозніваецца ад другога толькі колькасцю. Ён апраўдваў буржуазны нацыяналізм...

- Брэшаш, - выкрыкнуў Янка, - я быў пры гэтай размове!

- Няпраўду кажаш, - узняўся Берасневіч, - ты пашукай у XIX томе ў Леніна на старонцы 204. Там ты адшукаеш менавіта такі "нацыяналізм", які я прапаведаваў. I ты мне такіх думак не прышывай. Я казаў, што часта пісьменнікі забываюцца на тое, што наша літаратура павінна быць усё ж такі нацыянальнай па форме - гэта так. А за абразу можаш атрымаць.

Маркіч ухмыльнуўся:

- Не так гэта ўсё нявінна было, студэнт Берасневіч. А хто крытыкаваў сучасную нацыянальную палітыку? Хто казаў, што ёсць улюбёнцы і занядбаныя дзеці?

Берасневіч глянуў на Паўлюка. Паўлюк збянтэжана знізаў плячыма: было ясна, расказаў не ён.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У снягах драмае вясна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У снягах драмае вясна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вясна ўвосень
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «У снягах драмае вясна»

Обсуждение, отзывы о книге «У снягах драмае вясна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x