Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У снягах драмае вясна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У снягах драмае вясна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры.

У снягах драмае вясна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У снягах драмае вясна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Берасневіч і Янка няўпэўнена падымаліся па ўсходах. Яшчэ на вуліцы Уладзіслаў стаў зачэсвацца, рызыкуючы выклікаць выбух Янкавых досціпаў. Але Янка чамусьці маўчаў.

Вось і дзверы. Звычайныя, абабітыя цыратаю дзверы. Але ж за імі яна!

Званок у кватэры, i амаль адразу хуткiя крокi, дзверы адчыняюцца. Берасневiч цiха войкнуў, настолькi асляпляльнае вiдовiшча з'явiлася перад iм. Гэта была зусiм другая, не тая Алёнка, якую ён бачыў амаль штодня.

Блакітная сукенка, строгі карункавы каўнерчык, валасы, сабраныя ў нейкую дзіўную, высокую, як у Аэліты на малюнку, прычоску. А якія вялікія чыстыя вочы! ! які ў іх сіні, цёплы агеньчык.

Не, такой яшчэ не было.

Янка ўвайшоў у перадпакой і нізка схіліўся.

- О незнаёмка! Дазвольце павіншаваць вас з паспяховым з'яўленнем з пены марской. Уражаны ў самае сэрца. Дазвольце пажадаць вам шчасця бязмернага, радасці і працы ў плепорцыі і... ну, словам, каб усе любілі вас, каб давялося мне яшчэ ўпіцца на вашым залатым вяселлі. А гэта ад нас.

Зашастала папера. На святло выйшаў бок чатырохвугольнага прадмета. Берасневічу давялося з'ездзіць дамоў, каб дастаць такі падарунак. Гэта была саматужная разная шкатулка надзвычайна тонкай разьбы. На баках арнамент, на крышцы - зубры ў пушчы.

У Алёнкі крык захаплення вырваўся з грудзей.

- Рэкамендую адразу ж адчыніць, іначай шкатулка можа стаць саркафагам, - сказаў Янка.

Крышка паднялася. У той жа час адтуль выглянула вусатая шэрая галава з вялікімі бакамі.

- Кацянё! Сібірскае! Хто вам сказаў, што я жадала такога?

- Шаноўная пані,- зноў сказаў Янка.- Абавязкам чараўнікоў з'яўляецца, між іншым, адгадванне жаданняў прыгожых дам.

- Дзякую вам. Але праходзьце, праходзьце, хлопцы.

Берасневіч проста сказаў ёй:

- Вiншую вас. Вялiкага вам шчасця.

У вялікім пакоі сабралася ўжо даволі значная кампанія. На шырокай тахце разлёгся па-хатняму прыгожы малады чалавек з артыстычнымі кучарамі. Маркіч сядзеў ля балконных дзвярэй у крэсле і глядзеў на маладога чалавека, як на дапатопную жывёлу. Міна незадавальнення з'явілася на яго твары, калі ён пабачыў Уладзіслава.

Неяк не пасаваў Маркiч да гэтага пакоя, да хмурай маскi Бетховена над раялем, да шырокiх светлых акон, да кветак, да добрых старых гравюр у рамах. Гэта адчуў, здаецца, i Янка, бо паглядзеў на Маркiча з непрыхаванай iронiяй.

Жэнька, як стары друг дома, круціў пласцінкі і смяшыў яшчэ дзвюх дзяўчат. Дарослыя, відаць, сабраліся ў другім пакоі. А з трэцяга пакоя ляцела ў залу нейкая какафонія: мэкала каза, бунчаў бугай, бляялі авечкі. Потым пачуўся стук у шыбу, і сакавіты бас прабурчаў:

- Агата, буракі палоць.

- Што гэта там? - спытаў здзіўлены Берасневіч.

- А там мае кансерваторскія сябры. Трошкі багема. Гэты нумар называецца: "Раніца ў калгасе".

Берасневіч засмяяўся. Алёнка павяла яго і Янку да дарослых, рэкамендавацца.

Пакуль Берасневіч разглядаў усіх, Янка паспеў пазнаёміцца. Надзіва добра ён трымаўся. Кланяўся адной галавою, чароўна ўсміхаўся, нават пацалаваў у гаспадыні дома ручку, адпусціўшы ўсім астатнім, акрамя бацькі, агульны паклон. Алёнка толькі дзівілася, а Берасневіч разумеў, што Янка трошкі ўтрыруе, прыкідваецца, і яму гэта было непрыемна.

- Мама, - сказала Алёнка, - гэта Уладзіслаў Берасневіч, мой добры знаёмы.

Берасневіч узвёў вочы і пабачыў твар надзвычайнай прыгажосці, трошкі сухі і рэзкі, з вялікімі чорнымі вачыма. Маці сядзела на канапе і глядзела на Берасневіча дапытліва і строга.

- Сабіна Аляксандраўна.

- Уладзіслаў.

- Сядайце да нас, - сказала Сабіна Аляксандраўна даволі абыякавым тонам. - Знаёмцеся, мой муж.

Берасневічу бацька спадабаўся значна больш за маці. Генерал запасу, відаць, простая душа, дабрадушны, лагодны. Падобны да надзьмутага вожыка з бліскучымі вочкамі, якія глядзяць з-пад голак.

- А-а, хлопцы. Вось гэта добра. Студэнты. Сядайце. Мяне завуць Пятро Трахімавіч.

- Здзіўляюся, Петрык, таму, што ты кажаш. Вядома, студэнты, хто ж яшчэ...

Гэта гучала прыблізна як "хто ж яшчэ тут можа быць". Бацька трошкі пачырванеў, але ўсё ж сказаў:

- А што ж такога? Маглі б быць токарамі, напрыклад.

Берасневіч зрабіў чарговае глупства:

- Я да унiверсiтэта кожнае лета працаваў плытнiкам.

Яго ўразіў тон Алёнчынай маці.

- Плытнікам? - спытала яна. -Гэта той, прабачце...

- Гэта той самы, што сплаўляе па рацэ плыты.

Вочы маці сталі сухімі. Генерал паспрабаваў выправіць становішча:

- Ну што ж, у вашых гадах я быў цесляром. Значыцца, мы амаль калегі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У снягах драмае вясна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У снягах драмае вясна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вясна ўвосень
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «У снягах драмае вясна»

Обсуждение, отзывы о книге «У снягах драмае вясна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x