Наталія Бадзілоўская - Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталія Бадзілоўская - Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: Детские приключения, Прочая детская литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая казка распавядае пра Данію, казачную краіну Ханса Крысціяна Андэрсэна, і пра цудоўныя прыгоды ў ёй цудоўнай ліцвінскай Прынцэсы.
Героі ў казцы ёсць прыдуманыя і ёсць сапраўдныя. Гэты твор дзіўным чынам спалучае рэальнае з нерэальным.
Казка адрасаваная чытачам усіх узростаў, усім, хто верыць у прыгожыя цуды, штодня іх чакае і сустракае.

Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каля 900 г. – удзел у нарманскім заваяванні паўночнай Францыі.

950 г. – памёр першы кароль Даніі Горм Стары, які аб’яднаў цэнтральную Ютландыю. 950–985 г.г. – кароль Даніі Харальд I Сінезубы, уключыў ў каралеўства ўсю Ютландыю, астравы дацкага архіпелага і Сконэ (поўдзень Скандынавіі).

960 г. – хрышчэнне Харальда, афіцыйная дата прыняцця хрысціянства ў Даніі. 1018–1035 г.г. – кароль Кнуд Вялікі, на кароткі час аб’яднаў пад сваёй каронай Данію, Англію і Нарвегію.

1086 г. – буйное паўстанне, забіты кароль Кнуд IV Святы.

1157–1182 г.г. – кароль Вальдэмар I Вялікі. Пачатак новага росквіту Даніі і ўмацавання яе ваенна-палітычнай магутнасці. Пачатак новага этапу ваеннай экспансіі.

1180–1181 г.г. – антыфеадальнае паўстанне ў Сконэ. 1182–1202 г.г. – кароль Кнуд VI.

1202–1241 г.г. – кароль Вальдэмар II. 1219 г. – заваяванне паўночнай Эстоніі.

1227 г. – параза ў бойцы пры Борнхэведзе, што прывяло да страты раней заваяваных тэрыторый на германскім і славянскім узбярэжжах Балтыйскага мора (акрамя вострава Руген).

1282 г. – узмацніліся феадалы, яны вымушаюць караля Эрыка V падпісаць хартыю аб абмежаванні яго паўнамоцтваў. Пачатак грамадзянскай вайны паміж феадальнай алігархіяй і нямецкімі наймітамі караля.

1320-я г. – параза каралеўскіх войскаў у вайне, ліквідацыя каралеўскай улады.

1340–1375 г.г. – кароль Вальдэмар IV Атэрдаг, аднаўленне і ўмацаванне манархіі. 1346 г. – страта паўночнай Эстоніі.

1367–1370 г.г. – дацка-ганзейская вайна, параза Даніі.

1370 г. – Штральзундскі мір. Ганза атрымала права ўмешвацца ў абранне дацкіх каралёў. 1380 г. – дацка-нарвежская ўнія.

1397 г. – была заснавана Кальмарская ўнія Даніі, Швецыі і Нарвегіі (у склад яе ўваходзіла таксама Ісландыя), на чале якой паўстала Маргарыта Дацкая, у выніку ўся Скандынавія апынулася пад валадарствам дацкай кароны.

1448–1481 г.г. – кіраванне караля Крысціяна I.

1460 г. – Крысціян I абраны герцагам Шлезвіга і графам Гальштэйна, што азначала ўваходжанне гэтых тэрыторый у склад Даніі.

Альгат – горад Сымонэ і Эспэра

Казка пачынаецца

Ёсць у Дацкім Каралеўстве змешчаны на поўдні цудоўны, невялічкі і вельмі ўтульны горад Альгат, дзе жывуць героі гэтай казкі – хлопчык Эспэр, яго сястрычка Сымонэ, тата ды котачка Міле.

Эспэр і Сымонэ вучацца ў мясцовай школе, а пасля ўрокаў займаюцца спортам. Яны захапляюцца спартыўнай гімнастыкай. Эспэр часта ўдзельнічае ў паказальных выступленнях, разам з сябрамі па камандзе дэманструе смелыя акрабатычныя практыкаванні. Любіць скакаць на батуце, які ў Даніі называваюць «трамбалінам». Таксама Эспэр – заўзяты футбаліст, гуляе за школьную каманду і імкнецца быць падобным да футбольных “зорак”. Сымонэ, апроч спартыўнай гімнастыкі, захапляецца маляваннем. З яе можа атрымацца добрая мастачка. Яе тата нават змясціў арыгінальныя малюнкі дачкі на самым бачным месцы ў гасцёўні.

А котачка Міле любіць шпацыраваць вакол дома. Нягледзячы на тое, што знешне Міле – мініяцюрная, спакойная, яна дэманструе зайздросны спрыт, скачучы з падлогі на значную вышыню, у адно імгненне залазіць на высокую шафу, выдатна ловіць мышак-палёвак.

Сымонэ і Эспэр таксама захапляюцца падарожжамі. Нярэдка яны выпраўляюцца ў вандроўкі з аднакласнікамі па розных рэгіёнах Даніі. Займальнай была экскурсія на востраў Борнхальм, дзе знаходзіцца старадаўні таямнічы замак. Сымонэ і Эспэр дома часта з цікавасцю разглядаюць фатаграфіі, зробленыя на Борнхальме. У верасні ў Даніі традыцыйна адзначаецца Дзень бульбы. Датчане, як і беларусы (ліцвіны – гістарычная назва), вельмі любяць бульбу, гатуюць з яе мноства смачных страў. У Дзень бульбы Эспэр і Сымонэ разам з усімі дацкімі школьнікамі збіраюць на полі гэтую цудоўную гародніну.

Шмат цікавых падзей адбылося ў жыцці Эспэра і Сымонэ. 9 красавіка іх прабабцы Карэн споўнілася 100 гадоў! Адзначала стагадовы юбілей Карэн ўся вялікая сям’я. Іх цудоўную, непаўторную, мілую прабабулю павіншавала сама каралева Даніі Маргарэтэ II. Павіншаваў яе і мэр Ольгата.

Прабуля Карэн атрымала мноства прыгожых падарункаў і прыняла шмат віншаванняў.

Гэта быў незабыўны, выдатны дзень!

А праз тыдзень віншавалі Сымонэ. Адбылося свята Канфірмацыі. У Даніі яго ўрачыста адзначаюць дзеці і іх бацькі, сваякі. Свята сімвалізуе пераход дзяўчынак і хлопчыкаў з дзіцячага ўзросту ў падлеткавы.

Разам з іншымі дзяўчынкамі і хлопчыкамі Сымонэ, апранутая ў прыгожую белую сукенку, з лёгкім белым напаўпразрыстым шалікам, з прыгожай фрызурай, падобная на прынцэсу, прыйшла ў царкву. Там адбылося святочнае набажэнства. Пастар урачыста дабраславіў дзяцей. Пасля госці павіншавалі Сымонэ і астатніх удзельнікаў Канфірмацыі… А затым, ужо дома, Сымонэ віншавалі тата і мама, бабуля, іншыя сваякі. Якое ж свята без падарункаў?! Тата падарыў лічбавы фотаапарат і новы, белага колеру ровар. Падарункамі быў завалены ўвесь стол, прызначаны спецыяльна для іх. Было весела і цікава.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве»

Обсуждение, отзывы о книге «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x