Наталія Бадзілоўская - Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталія Бадзілоўская - Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: Детские приключения, Прочая детская литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая казка распавядае пра Данію, казачную краіну Ханса Крысціяна Андэрсэна, і пра цудоўныя прыгоды ў ёй цудоўнай ліцвінскай Прынцэсы.
Героі ў казцы ёсць прыдуманыя і ёсць сапраўдныя. Гэты твор дзіўным чынам спалучае рэальнае з нерэальным.
Казка адрасаваная чытачам усіх узростаў, усім, хто верыць у прыгожыя цуды, штодня іх чакае і сустракае.

Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У цэнтры Капенгагена знаходзіцца найстарэйшы ў свеце парк атракцыёнаў Цівалі, які быў адкрыты ў 1843 годзе. Сярод кветак і фантанаў праходзяць спектаклі балета і пантамімы, у канцэрт-холе выступае сімфанічны аркестр, тут праводзяцца імпрэзы ў дзіцячым тэатры. Кола агляду, горкі, арэлі, 37 рэстарацыяў, якія прадстаўляюць традыцыі нацыянальнай дацкай кухні… Па чацвяргах, суботах і нядзелях у парку ладзяцца парады гвардзейцаў. Па вечарах казачны гарадок Цівалі асвятляюць 115000 лямпаў, а ў сераду і суботу ў начное неба над ім ўзлятаюць агні феерверку… У Капенгагене таксама ёсць унікальны заапарк з 2 тысячамі відаў жывёл.

Сапраўднае ўпрыгажэнне Капенгагена – яго рамантычныя замкі, пабудаваныя ў ХVІІ-ХVІІІ стагоддзях: не толькі каралеўскі Амаліенборг, але і Крысціянборг, Розэнборг, Фрэдэрыксборг. У іх сабраны вялікія калекцыі твораў мастацтва. Гонар Капенгагенскага кафедральнага сабора Фор-Фру-Кірк – знакамітая скульптура «Хрыстос і дванаццаць апосталаў». Царква ў раёне Крысціянсхаўн прыцягвае ўвагу аматараў мастацтва прыгожым барочным алтаром і арганам, аздобленым адмысловай разьбой. Адметная архітэктура будынка біржы, Дзяржаўнага мастацкага і Нацыянальнага музеяў.

Русалачка – сімвал Даніі

Шмат выдатных старадаўніх будынкаў, славутасцяў можна пабачыць у Капенгагене. Адна з самых выбітных знакамітасцяў дацкай сталіцы – вытанчаная скульптура Русалачкі. Гераіня казкі Андэрсэна сядзіць на гранітным валуне на ўзбярэжнай Лангеліне каля ўвахода ў гарадскі порт.

Бронзавая фігура Русалачкі створана вядомым дацкім скульптарам Эдвардам Эрыксанам па замове буйнога прамыслоўцы і мецэната Карла Якабсэна. Мадэллю для Русалачкі стала Элэн Прайс, жонка скульптара, балерына Каралеўскага тэатра оперы і балета. У 1913 годзе Карл Якабсэн падарыў скульптуру гораду, і з тых часоў без яе немагчыма ўявіць дацкую сталіцу.

«Hеj!» («Хай!») – па-дацку – «Прывітанне!»

Жыхары Даніі размаўляюць на сваёй мяккай і меладычнай дацкай мове. Датчане – адзін з чатырох скандынаўскіх народаў. Апроч датчан, скандынаўскімі народамі з’яўляюцца шведы, нарвежцы, ісландцы. Іх далёкія продкі, якіх адносяць да германскіх плямён, засялілі Скандынаўскі паўвостраў яшчэ да ІV стагоддзя нашай эры. У старажытнасці прадстаўнікоў гэтых народаў называлі вікінгамі, а славяне варагамі. Вікінгі былі адважнымі і выдатнымі маракамі, ваярамі.

Гісторыя дацкіх вікінгаў

Мінулае Даніі такое ж цікавае, напоўненае падзеямі, як і гісторыя Беларусі, якая раней, як вядома, звалася Вялікім Княствам Літоўскім.

У IV стагоддзі на тэрыторыю Даніі прыбылі юты і англы. Пасля яны перасяліліся ў Брытанію, а паўвостраў Ютландыя засялілі даны, якія па-сутнасці, і далі назву самой краіне. Плямёны скандынаваў ўзначальвалі конунгі (каралі, правадыры).

Скандынавы, або вікінгі, вядомыя ў гісторыі сваімі марскімі прыгодамі. Яны былі добрымі мараходамі, дасягнулі берагоў Англіі, Францыі, Грэнландыі, а затым – і Амерыкі. Нарвежцы здзейснілі паходы ў Грэнландыю, Амерыку, засялілі Ісландыю. Датчане накіраваліся ў Францыю і Англію. У Англіі з IX стагоддзя дзейнічала вобласць дацкага права (Danelaw). У VIII–IX стагоддзях дацкія вікінгі дасягнулі Парыжа, а дацкі кароль Кнуд Вялікі валодаў Нарвегіяй, знаходзячыся ў саюзе са Швецыяй і Шатландыяй, захапіў Англію. Затым ён парадніўся з мясцовай дынастыяй шляхам шлюбу. У 1397 годзе была заснавана Кальмарская унія Даніі, Швецыі і Нарвегіі (у склад яе ўваходзіла таксама Ісландыя), на чале якой знаходзілася Маргарэтэ І Дацкая. У выніку ўся Скандынавія апынулася пад кіраваннем дацкай кароны. У XV–XVI стагоддзях ўлада стала належаць Рыгсраду (Каралеўскай радзе). Караля пачалі выбіраць. У 1523 г. была скасавана унія са Швецыяй. А ў 1600 годзе манархія зрабілася спадчыннай. З Нарвегіяй унія працягвалася да 1814, а з Ісландыяй – да 1944 года. Пэўны час Данія валодала герцагствам Шлезвіг Гальштэйн.

Храналогія асноўных падзей

3000 г. да н. э. – 1500 г. да н. э. – эпоха неаліту, развіццё жывёлагадоўлі і земляробства.

1500 г. да н. э. – 400 г. да н. э. – бронзавы век, знікненне радавога ладу, росквіт гандлю. 400 г. да н. э. – распаўсюджванне аселага земляробства, пачатак жалезнага веку.

Каля 450 г. – перасяленне англаў і ютаў у Брытанію. Каля 500 г. – перасяленне данаў ў Ютландыю, асіміляцыя імі іншых плямёнаў.

Каля 800 г. – знікненне радавога ладу, пераход да феадальных стасункаў, пачатак напаўгандлёвыхнапаўваяўнічых экспедыцый вікінгаў, першыя спробы палітычнага аб’яднання пад кіраўніцтвам Ск’ельдунгаў (конунг Гудфрэд ў паўднёвай Даніі са сталіцай у Хэдэбю). 826 г. – першая хрысціянская місія ў Данію (франк Ансгар). Каля 850 – заваяванне паўночнаўсходняй Англіі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве»

Обсуждение, отзывы о книге «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x