Наталія Бадзілоўская - Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталія Бадзілоўская - Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: Детские приключения, Прочая детская литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая казка распавядае пра Данію, казачную краіну Ханса Крысціяна Андэрсэна, і пра цудоўныя прыгоды ў ёй цудоўнай ліцвінскай Прынцэсы.
Героі ў казцы ёсць прыдуманыя і ёсць сапраўдныя. Гэты твор дзіўным чынам спалучае рэальнае з нерэальным.
Казка адрасаваная чытачам усіх узростаў, усім, хто верыць у прыгожыя цуды, штодня іх чакае і сустракае.

Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Данія займае паўвостраў Ютландыю, а таксама два вялікія астравы і яшчэ больш за 400 драбнейшых, сярод якіх найбольш вядомыя Зеландыя, Фюн, Лоланд, Фальстэр і Борнхальм. Абмываюцца яны двума морамі з усходу Балтыйскім, а на захадзе Паўночным.

На поўначы праліў Скагерак адмяжоўвае Данію ад Нарвегіі, пралівы Катэгат і Эрэсун ад Швецыі, а на поўдні краіна па сушы мяжуе з Германіяй.

Данія лічыцца невялікай краінай. Але насамрэч яна найбуйнейшая еўрапейская дзяржава. Справа у тым, што Данія валодае найвялікшым у свеце востравам Грэнландыяй, які знаходзіцца ў Атлантычным акіяне, і Фарэрскімі астравамі ў Нарвежскім моры. Грэнландыя па плошчы больш як у 50 разоў перавышае Данію, а яе насельніцтва (каля 58 тыс. чал.) складаецца, галоўным чынам, з эскімосаў, грэнландцаў і датчанаў.

Больш за тысячу гадоў Даніяй кіруюць каралі і каралевы. Гэтая краіна, між іншым, самае старое Каралеўства свету! У ім захаваліся маёнткі, якія будаваліся ці набываліся дацкімі каралямі на працягу доўгіх стагоддзяў.

Дзяржаўны лад Даніі – канстытуцыйная манархія. Гэта значыць, што на чале дзяржавы стаіць кароль, але сваю вярхоўную ўладу ён ажыццяўляе сумесна з аднапалатным парламентам, які тут называюць «фолькетынг». Дарэчы, з 1972 г. Данію ўпершыню ўзначаліў не кароль, а каралева Маргарэтэ II. І яшчэ трэба дадаць, што ад самага пачатку ўзнікнення Еўразвязу Данія ўваходзіць у яго склад, хоць і не карыстаецца агульнаеўрапейскай валютай еўра, захоўваючы свае грошы – крону.

На ўзбярэжжы ў Балтыйскім і Паўночным морах тут ёсць цудоўныя бухты, дзе вада ў ліпені-жніўні дастаткова цёплая, каб у ёй плаваць. Агульная ж працягласць берагавой лініі перавышае 7300 кіламетраў. Таму ніводзін датчанін не жыве далей за 52 кіламетры ад мора!

Клімат у Даніі марскі, умераны, з мяккай зімою.

Краіна мае багатыя гісторыю і культуру. Асноўная рэлігія тут – евангелічнае лютэранства.

У гэтай цудоўнай краіне шмат увагі надаюць дзецям: тут мноства аквапаркаў, цэнтраў забаваў.

Дацкае Каралеўства славіцца сваімі шматлікімі сярэднявечнымі замкамі, ветракамі, аленямі, якія шпацыруюць на лясных узлесках, выспамі, што патанаюць у марской смузе. Тут, у калысцы мараходаў і казачнікаў, утульна і цікава ў любую пару года.

За трыццаць кіламетраў на захад ад сённяшняй дацкай сталіцы Капенгагена месціцца маляўнічы гарадок Роскіле, які быў сталіцаю Каралеўства да XV стагоддзя. Роскілеўскі сабор адзін з найстаражытнейшых помнікаў скандынаўскай архітэктуры. Ён быў заснаваны ў ХІІ ст. І ўвесь гэты горад абвешчаны ЮНЕСКА «спадчынай свету». Тут знаходзяцца Музей караблёў вікінгаў, царква святога Ёргена ХІ стагоддзя і Каралеўскі палац ХVІІІ стагоддзя.

Востраў Фюн, змешчаны на заходнім беразе праліва Вялікі Бельт, цікавы разнастайнымі помнікамі архітэктуры Сярэднявечча.

Ютландыя, вобласць, якая ўключае большую частку краіны, распасціраецца на 400 км ад нямецкай мяжы да паўночнага ўскрайку Даніі. Тут знаходзіцца знакамітая дзіцячая краіна Легалэнд. Паўвостраў і больш за 400 астравоў розных памераў звязаныя паромамі і мастамі.

Узбярэжную раўніну ажыўляюць пясчаныя выдмы і прыморскія азёры лагуннага тыпу.

На востраве Зеландыя на паверхню выходзяць найстаражытнейшыя ў краіне вапняковыя і крэйдавыя пароды, якія ўтварыліся ў мезазойскую эру. На захадзе Ютландыі наўпрост у моры абрываюцца сточаныя хвалямі белыя скалы вышынёй да 128 метраў, уяўляючы маляўнічыя ландшафты. У далёкім мінулым тэрыторыя Даніі была пакрытая змяшанымі лясамі, тарфянікамі і верасовымі пусткамі. Зараз іх можна ўбачыць толькі ў запаведніках. Праўда, дзе-нідзе захаваліся ліставыя лясы з перавагай дубоў і букаў.

Сучаснае Каралеўства Данія – высокаразвітая ў эканамічным дачыненні краіна. У яе багатыя запасы газу і нафты. Данія – энерганезалежная дзяржава. У казачныя архітэктуру і ландшафт свой адметны штрых уносяць шматлікія высокія ветрагенератары, якія пераўтвараюць магутнасць ветру ў электрычную энергію.

Данія – высокатэхналагічная краіна, у яе магутная і прыбытковая вытворчасць.

Дзяржаўны сцяг Даніі

Сцяг, званы датчанамі Даннэнброг (па-дацку: Dannebrog), мае чырвоны колер, які перасякаецца белым скандынаўскім крыжам. Дызайн гэтага крыжа пазней быў выкарыстаны іншымі Скандынаўскімі краінамі (Швецыяй, Нарвегіяй, Ісландыяй), а таксама Фінляндыяй. Даннэнброг з’яўляецца найстарэйшым дзяржаўным сцягам, дакументальна пацверджаная гісторыя якога сягае ў ХIV стагоддзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве»

Обсуждение, отзывы о книге «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x