• Пожаловаться

Джон Фінемар: Сказ пра Робін Гуда

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Фінемар: Сказ пра Робін Гуда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1991, ISBN: 5-7880-0254-0, издательство: Юнацтва, категория: Детские приключения / great_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Джон Фінемар Сказ пра Робін Гуда

Сказ пра Робін Гуда: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сказ пра Робін Гуда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — празаічны пераказ англійскіх народных балад пра легендарнага героя, абаронца слабых і прыгнечаных Робін Гуда.

Джон Фінемар: другие книги автора


Кто написал Сказ пра Робін Гуда? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сказ пра Робін Гуда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сказ пра Робін Гуда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I тут Робін Гуд паказаў ворагам моц свайго лука і зоркасць вока — паклаў на цеціву доўгую стралу і, не цэлячыся, пусціў.

Дзікі крык вырваўся з вуснаў галоўнага лесніка, і ён упаў на дол, сутаргава хапаючыся за стралу, якая праткнула яму шыю.

Астатнія леснікі нібы прыраслі да зямлі ад здзіўлення. Такі трапны стрэл! Зноў прагучаў голас Робін Гуда:

— Адпусціце людзей, а не, дык галавой паплаціцеся!

Ён пачакаў хвілінку і зноў пусціў стралу. Яна ўпілася ў плячо аднаго з канваіраў, што стаяў бліжэй да Робін Гуда. Апярэнне на яе кончыку яшчэ дрыжала, а новая страла прагула ў паветры і працяла другога канваіра. Леснікі зразумелі, што стаяць каля палонных небяспечна, і двое канваіраў другога палоннага, ахопленыя страхам, адскочылі ад яго ў бакі. Гэтым яны напалохалі леснікоў, што стаялі бліжэй да іх, і двое ці трое з іх пабеглі. Паднялася агульная паніка, і ўжо ўвесь атрад кінуўся наўцёкі: гэты дужы і спрытны стралок можа ўсіх іх перабіць, а для іхніх стрэл ён недасяжны.

— Уцякаюць! Яны ўцякаюць! — радасна закрычаў Уіл, выскачыўшы з-за куста, адкуль ён назіраў за падзеямі.— Далібог, Робін Гуд, ты валодаеш сваім лукам, як вялікі майстар. Пайду развяжу гэтых людзей.

Ён кінуўся да палонных і разрэзаў нажом вяроўкі. Неўзабаве Уіл ужо вяртаўся назад, следам беглі вызваленыя ім людзі. Яны былі самі не свае ад радасці і ўдзячнасці — мо сто разоў падзякавалі Робін Гуду і блаславілі яго, бо ведалі: у Нотынгеме іх чакала верная смерць.

— Проста дзіву даюся, чаму леснікі не забілі вас адразу, як схапілі,— сказаў ім Уіл. — Вы ж носіце воўчую галаву, а такім людзям няма літасці ні ад кога.

— Шэрыф загадаў ім схапіць і прывесці хоць каго-небудзь, — сказаў хлопец, шыракаплечы здаравяка невысокага росту са свежым тварам і вясёлым агеньчыкам у вачах. — I гэта сапраўды так, як і тое, што мяне завуць Мач і бацька мой млынар. Я рыхтаваўся ўжо ўбачыць рыначную плошчу Нотынгема з вышыні шыбеніцы. Ды на гэты раз усё абышлося добра. Дзякуй табе, найвялікшы стралок, што калі-небудзь таптаў лясныя сцежкі,— зноў выказаў ён сваё шанаванне Робін Гуду.

— А цяпер куды нам? — спытаў у яго другі чалавек. — Нам трэба схавацца, марудзіць нельга. Стражнікі як бачыш падымуць супраць нас усю акругу.

— Правільна! — сказаў Уіл Ст’ютлі.— Гайда, Робін Гуд, з імі. За свае сённяшнія подзвігі ты заплаціш жыццём, калі людзі шэрыфа схопяць цябе.

Робін Гуд згодна кіўнуў галавой. Малады дрывасек гаварыў праўду, і ўсе таропка падаліся ў глыб лесу. Каля Вялікага дуба іх чакаў стары Ст’ютлі. Калі яму расказалі пра ўсё, што адбылося, ён пакруціў галавой:

— У гэтых мясцінах нам заставацца нельга. Усім, хто супраціўляецца нарманскім тыранам, пагражае смяротная кара. Я пайду да дачкі. Схаваюся ў яе на тым баку лесу. А што ты, Уіл, надумаў?

— Я застануся ў лесе, — адказаў Уіл. — З гэтага дня Робін па-за законам, і я буду з ім.

Робін Гуд стаяў крыху збоку ад астатніх, абапіраючыся на свой доўгі лук. Па-за законам! Ад гэтых слоў балюча сціснулася сэрца. Але гэта так, гэта праўда, так будзе. Яго абвесцяць разбойнікам за тое, што ён вызваліў палонных, за супраціўленне стражнікам лесу.

Праз хвіліну ён зноў ажывіўся, павесялеў і абвёў вачамі лес у прыгожым зялёным убранні, паглядзеў на вялікія галіны, на якіх ігралі сонечныя блікі, калі яны пагойдваліся ад ветру, і на момант уявіў сабе сваё новае, вольнае жыццё пад адкрытым небам у вялікім, бяскрайнім лесе. «Тысячу разоў лепш быць па-за законам, чым трапіць у засценак нотынгемскага шэрыфа», — падумаў Робін Гуд, і яму зрабілася лягчэй на душы і захацелася хутчэй пачаць новае жыццё.

Двое выратаваных павялі яго і Уіла Ст’ютлі далей. За правадніка быў сын млынара Мач. Дзве гадзіны яны шпарка ішлі па лесе, і хоць нідзе не было нават і следу сцежкі, Мач вёў іх па палянах і скрозь гушчары, як па гасцінцы.

Нарэшце ён спыніўся на невялікай прагаліне пад магутным дубам і ціхенька затрубіў у ражок, што вісеў у яго на поясе. Адразу пачуўся гук ражка ў адказ, і Мач пайшоў далей. Праз трыста ярдаў маленькі атрад выйшаў на высечку ў зарасніку вастраліста і ляшчыны, які густа ўкрываў падножжа каменнай сцяны. Тут падарожнікаў аклікнулі. Пачуўшы ў адказ голас Мача, са сховішча паказаліся вартавы і з ім паўтузіна малайцоў з лукамі і стрэламі на цецівах — вось якая грозная сустрэча чакала б ворага або чужынца.

У лагеры разбойнікі сустрэлі сваіх таварышаў радаснымі крыкамі бо да іх ужо - фото 2

У лагеры разбойнікі сустрэлі сваіх таварышаў радаснымі крыкамі, бо да іх ужо дайшла вестка пра палон Мача і яго спадарожніка.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сказ пра Робін Гуда»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сказ пра Робін Гуда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Джон Макспедден: Робін Гуд
Робін Гуд
Джон Макспедден
Д. Макспедден: Робін Гуд
Робін Гуд
Д. Макспедден
Ч. Вільсон: Робін Гуд
Робін Гуд
Ч. Вільсон
Отзывы о книге «Сказ пра Робін Гуда»

Обсуждение, отзывы о книге «Сказ пра Робін Гуда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.