• Пожаловаться

Джон Фінемар: Сказ пра Робін Гуда

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Фінемар: Сказ пра Робін Гуда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1991, ISBN: 5-7880-0254-0, издательство: Юнацтва, категория: Детские приключения / great_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Джон Фінемар Сказ пра Робін Гуда

Сказ пра Робін Гуда: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сказ пра Робін Гуда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — празаічны пераказ англійскіх народных балад пра легендарнага героя, абаронца слабых і прыгнечаных Робін Гуда.

Джон Фінемар: другие книги автора


Кто написал Сказ пра Робін Гуда? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сказ пра Робін Гуда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сказ пра Робін Гуда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А дзе Хоб? — спытаў ён, ледзь пераводзячы дух.

— Яго забілі,— адказаў Уіл. — Галоўны ляснік усадзіў яму ў спіну стралу. Хоб крыху прамарудзіў.

— Во, во, Хоб заўсёды быў марудлівы, — прамовіў стары. — Ды і нас можа напаткаць такі самы лёс, калі мы апынёмся на адлегласці палёту яго меткай стралы. Ну, Уіл, я ўжо думаў, канцы табе будуць, калі ты ледзь не хапіўся за нож. Галоўны ляснік жорсткі, бязлітасны чалавек.

— Гэта ж вы, баця, утрымалі мяне, — сказаў Уіл. — Вельмі крыўдна, калі цябе лупцуюць, як сабаку, без дай прычыны.

— Праўду ты кажаш, — пагадзіўся стары. — З народам, якому раней належала гэта зямля, нарманскія паны абыходзяцца, як з сабакамі, і нават горш, чым з сабакамі. Цяпер нам і носа высунуць нельга ў сваю вёску, Уіл. Давядзецца хавацца ў лесе, а не, дык хуценька апынёмся ў нотынгемскай турме, дзе нас чакае вяроўка каралеўскага ката. I загайдаемся мы на шыбеніцы на страх усім саксонскім мужыкам, каб яны і падумаць не пасмелі не слухацца сваіх нарманскіх паноў.

— Гэтае ж самае і са мной было б ці нават горш, каб не ты, Уіл! — усклікнуў Робін Гуд, схапіўшы Уіла за локаць. — He пабаяўся ты вызваліць мяне з путаў. Дзякуй табе, тысячу разоў дзякуй.

— Ну што ты! — адказаў Уіл. — Я ж толькі разы два разануў нажом. А як ты трапіў да іх у рукі?

Робін расказаў пра ўсё, што з ім здарылася, і сяляне змрочна пакруцілі галовамі.

— Гэта яшчэ адзін прыклад іхняй жорсткасці і вераломства, зазначыў Уіл. — Любой хітрасцю стараюцца завабіць нас у свае кіпцюры.

Стары сакс раптам усхапіўся.

— Што ж, — сказаў ён, — пакуль мы не трапілі ў іх рукі, трэба падумаць пра бяспеку. Ідзіце за мной, хлопцы, я павяду вас у больш надзейнае сховішча.

Але Робін Гуд не скрануўся з месца.

— Ведаеце, сябры, — сказаў ён, — мне ўвесь час не дае спакою думка пра тых няшчасных у руках ліхадзеяў. Баюся, у Нотынгеме іх чакае сумны лёс.

— А што іх можа чакаць — шыбеніца ды вяроўка, — прабурчаў Уіл. — Яны ж бандыты. Паміж імі і леснікамі ідзе жорсткая барацьба, і суровы шэрыф узрадуецца, калі іх прывядуць да яго.

— He, — запярэчыў стары селянін, — гэта няшчасныя людзі. Жорсткія законы нарманаў прымусілі іх хавацца па лясах і харчавацца мясам каралеўскіх аленяў. Калі трапяць у рукі ўлад, ратунку ім не будзе.

— Пакажыце мне дарогу, па якой іх павядуць у Нотынгем, — папрасіў Робін Гуд.

— Пакажу, гэта няцяжка, — сказаў стары селянін. — I мой сын можа паказаць. Толькі што ты зробіш адзін супраць цэлай плоймы каралеўскіх леснікоў?

— Яшчэ і сам не ведаю, што зраблю, — адказаў Робін Гуд, — але сэрца разрываецца ад думкі пра лёс гэтых няшчасных людзей, і хочацца рызыкнуць і вызваліць іх, калі пашанцуе.

— Правільна, таварыш, — усклікнуў Уіл. — Я буду тваім правадніком. Ідзіце, бацька, і схавайцеся ў гушчары. Сустрэнемся каля Вялікага дуба.

I маленькі атрад разышоўся. Робін Гуд разам з Уілам пайшоў цераз балота, а стары селянін знік у нетрах Шэрвудскага лесу.

Хвілін праз дваццаць Робін з Уілам, хаваючыся за дрэвамі, зноў падышлі да маленькай вёсачкі, толькі з другога боку. Вызірнуўшы з густога зарасніку, яны ўбачылі леснікоў, якія выходзілі з вёскі, ведучы з сабой палоннікаў. Яны кіраваліся ў Нотынгем. Валакуша стаяла на месцы, а недалёка ад яе ляжаў небарака Хоб — так, як упаў.

— Вызвалім і адпомсцім, — прашаптаў Робін Гуд, і Уіл згодна кіўнуў галавой і паўтарыў яго словы, але неяк нерашуча, бо не мог даўмецца, як гэта можна зрабіць.

— А цяпер, Уіл, апішы мне дарогу, па якой гэтыя найміты пойдуць у горад.

Уіл пачаў падрабязна расказваць пра дарогу, і раптам Робін падняў руку:

— Досыць, Уіл, я знайшоў якраз тое, што трэба. Кажаш, вялікая паляна? Вядзі туды, і як мага хутчэй, каб апярэдзіць леснікоў.

Уіл Ст’ютлі (такое было ў маладога селяніна прозвішча) і Робін Гуд заспяшаліся ў дарогу. Яны падышлі да вялікай паляны якраз тады, калі леснікі мінулі палову паляны. Робін пакінуў Уіла пад дрэвамі і смела выйшаў на ўскраек лесу.

— Гэй, начальнік! — аклікнуў ён галоўнага лесніка. — Адпусці палонных, a то табе не паздаровіцца!

Галоўны ляснік вачам сваім не паверыў, калі ўбачыў, што Робін Гуд адзін выйшаў супраць вялікага атрада. Ён так разгневаўся, што нават не адказаў — імгненна схапіў лук, каб пакараць нахабніка, перш чым той паспее схавацца за дрэвам. З усяе сілы нацягнуў цеціву і пусціў стралу. Але адлегласць для яго лука была занадта вялікая, і страла ўваткнулася ў дзірван за дваццаць ярдаў [1] Ярд — асноўная адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 91,44 см. ад ног Робін Гуда.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сказ пра Робін Гуда»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сказ пра Робін Гуда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Джон Макспедден: Робін Гуд
Робін Гуд
Джон Макспедден
Д. Макспедден: Робін Гуд
Робін Гуд
Д. Макспедден
Ч. Вільсон: Робін Гуд
Робін Гуд
Ч. Вільсон
Отзывы о книге «Сказ пра Робін Гуда»

Обсуждение, отзывы о книге «Сказ пра Робін Гуда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.