Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звон ― не малітва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звон ― не малітва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.
Змест: Звон — не малітва — Іван Чыгрынаў
Прарок для Айчыны — Аляксандр Петрашкевіч
Барбара Радзівіл — Раіса Баравікова
Страсці па Аўдзею — Уладзімір Бутрамееў
Мудрамер — Мiкалай Матукоўскі
Стомлены д’ябал — Сяргей Кавалёў

Звон ― не малітва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звон ― не малітва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

( Лісліва .) Выбачайце, пане. Увогуле, у нашай карчме можна ўсё браць напавер. ( Забірае грошы. ) Значыцца, гарэлкі для дзяўчат і... квасу для панскага сябра?

Д’ябал. Не трэба квасу. Ён жартуе.

Карчмар. То замест квасу яшчэ адну пляшку гарэлкі? ( Бяжыць па гарэлку .)

Д’ябал. Пі, Яська, не дурыся. У пекле табе не наліюць.

Яська( уздыхае ). Э-эх! ( Бярэ ў рукі чарку .)

Д’ябал з Яськам п’юць гарэлку. Карчмар прыносіць пляшку гарэлкі для распусніц і пляшку для Д’ябла з Яськам.

Карчмар( да распусніц, шэптам ). Бачылі, колькі ў яго грошай? То чаго седзіцё, як манашкі на імшы? ( Вяртаецца за стойку .)

Яська( да Д’ябла ). Але ж ты і набраўся!

Д’ябал( усміхаецца ). Зусім як чалавек, праўда?

Яська. Як свіння, прашу прабачэння.

Д’ябал. Ах, Яська! Д’ябал, чалавек, свіння... Невялікая паміж намі розніца. Мы маглі з табой трапіць у рай, а выбіраемся ў пекла. Дык што цяпер удаваць анёлаў?

Яська. Паглядзеў бы я, як бы ты маўчаў, калі б цябе так збівалі.

Д’ябал. Бедны Яська! Як мала трэба, каб ты адмовіўся ад вечнага шчасця: даць табе раз-другі ў морду. А калі б трэба было ахвяраваць жыццём?

Падыходзяць распусніцы і пачынаюць заляцацца да Яські і Д’ябла .

1-я Распусніца. Чаго, хлопцы, такія сумныя?

2-я Распусніца. Можа, разам нам было б весялей?

Д’ябал. Сядайце, дзяўчаткі. Мы акурат тыя, хто вам патрэбны. ( Усаджвае 1-ю Распусніцу сабе на калені і налівае ўсім гарэлкі .)

2-я Распусніца хоча сесці на калені да Яські, але той адсоўваецца.

Яська. Адчапіся, у мяне і без цябе грахоў хапае.

2-я Распусніца( пакрыўджана ). Фу, які нявыхаваны. ( Падыходзіць да Д’ябла і сядае яму на другое калена .)

1-я Распусніца( з усмешкай ). Святы.

2-я Распусніца( злосна ). Хворы!

Д’ябал. Забудзься пра ўсё, Яська! Гуляй, пакуль яшчэ ёсць час. Давай вып’ем!

Яська( змрочна ). Не хачу.

Усе, акрамя Яські, выпіваюць. Д’ябал цалуецца з распусніцамі, шэпча ім на вуха брыдкія словы, мацае за найбольш далікатныя месцы. Усе, акрамя Яські, рагочуць.

( Не вытрымлівае .) Цьфу! Брыдка на вас глядзець. Канец свету! Што мы тут робім? Чаму сядзім у гэтай бруднай карчме? Не справіўся я, горшы я за Адама! Дык бяры мяне і цягні ў пекла. ( Стомлена .) А не — адпусці дамоў.

Д’ябал. А можа, даць табе яшчэ шанец? Як? Не падвядзеш? ( Смяецца .)

Яська. Пайшоў ты... да д’ябла.

Д’ябал. Баішся, баішся! ( Нечакана цвяроза .) Бо ўжо ведаеш, што і гэтым разам не вытрымаеш. ( Нахіляецца да Яські .) I ніхто, Яська, не вытрымае. Чалавек слабы, занадта слабы. Таму няма для нас раю: ні для цябе, ні для мяне. Дзверы зачыніліся назаўсёды. ( Шэптам .) А можа, няма і пекла, толькі гэтая карчма? Можа, няма нам куды адсюль ісці? ( Рагоча, як вар’ят .) Няма Бога і няма мяне! Толькі ты, Яська, ёсць, толькі ты... ( Казыча распусніц .)

Тыя заходзяцца ад смеху .

Яська. Ты ўжо лыка не вяжаш. ( Азіраецца .) Што я буду з табой рабіць?

Д’ябал. Гуляй, Яська! Пі гарэлку, забаўляйся з дзеўкамі. Я фундую! Гэй, карчмар, яшчэ гарэлкі! ( Абдымаецца з распусніцамі, задзірае ім спадніцы .)

Падбягае Карчмар з новымі пляшкамі гарэлкі, але бачыць, што Д’ябал ужо зусім п’яны.

Карчмар. А можа, шаноўныя госці жадаюць адпачыць? Маем надзвычай утульныя пакойчыкі. Дзяўчаты ахвотна вас правядуць і пакажуць усе выгоды.

1-я Распусніца. І ў ложак пакладзём!

2-я Распусніца. I распранём!

1-я Распусніца( натхнёна ). Зробім, што толькі пажадаеце!

2-я Распусніца( злосна ). Казачку на ноч распавядзём.

Д’ябал( падміргвае ). Што скажаш, Яська? Выбірай, табе каторую?

Яська. Я да Паўлінкі хачу. ( Адварочваецца .)

Д’ябал. То я вазьму абедзвюх! Хадземце, мае салодкія!

1-я Распусніца. А пан з намі ўправіцца?

2-я Распусніца. Абы заплаціў.

Д’ябал з распусніцамі ўстаюць з-за стала.

Яська. А мне што рабіць? Не баішся, што я ўцяку?

Д’ябал. Куды, Яська? Ад сябе не ўцячэш. ( У абдымку з распусніцамі выходзіць з пакоя .)

Карчмар сядае да Яські за стол.

Яська( сам сабе ). Вось паскуднік! А я было паверыў, што ён і праўда стаміўся, у рай захацеў... Каму паверыў, гэтаму жлукце?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звон ― не малітва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звон ― не малітва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звон ― не малітва»

Обсуждение, отзывы о книге «Звон ― не малітва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x