Алесь Петрашкевіч - Напісанае застаецца - Сучасная беларуская драматургія

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Петрашкевіч - Напісанае застаецца - Сучасная беларуская драматургія» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі сучасныя драматычныя творы на гістарычную тэму, рэкамендаваныя для вывучэння ў школе.

Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Скарына( стрымана ). Наколькі мне вядома, хваля Рэфармацыі пакуль што дакацілася толькі да Прагі...

Лютэр( стрымана ). Не будзем спрачацца аб яе межах, хоць мне вельмі цікава пачуць іменна ад вас, што там у Празе?

Скарына. У Празе халера, ваша светласць...

Лютэр( не чакаў ). Вы мудра зрабілі, доктар, збегшы адтуль...

Скарына. Я не збег, ваша светласць, і як доктар павінен быў быць зараз з маімі братамі...

Лютэр. Тады вам лепш вярнуцца і памерці разам з братамі...

Скарына. Справа ў тым, што прыйшоў час вярнуцца мне на радзіму сваю. I браты зрабілі ўсё магчымае, каб я без асаблівых прыгод мог трапіць на маю Белую Русь жывы і здаровы.

Лютэр. Белая Русь... Чуў, чуў. Дзікі лясны край, цёмныя людзі... Гэта недзе паміж Польшчай і Масковіяй?..

Скарына. Дакладней, гэта па дарозе ад Чудскага возера да Грунвальда...

Лютэр( зразумеў намёк ). Бачу, вы любіце геаграфію?..

Скарына. Не ведаючы геаграфіі, не спасцігнеш гісторыі... А калі не ведаць гісторыі, то многае дзікім здаецца...

Лютэр( каб перавесці гаворку ). Дарэчы, чаму для сваёй вучонай дзейнасці вы абралі іменна Прагу, а не наш, скажам, слаўны Вітэнберг з яго ўніверсітэтам, які сваёй вучонасцю засланіў сёння славу і Падуі, і Сарбоны, не кажучы ўжо пра Карлаў універсітэт у Празе?..

Скарына. У Празе нас лепш разумеюць... Мовы ў нас блізкія...

Лютэр. Не любіце вы нас, немцаў, і, між іншым, дарэмна...

Скарына. Дасць Бог, мы вас яшчэ палюбім...

Лютэр. А пакуль?..

Скарына. Пакуль мы больш-менш паспяхова ад вас абараняемся.

Лютэр. А вы калючы, хоць і ў гасцях...

Скарына. Калі быць занадта сціплым, то ваша светласць можа падумаць... У нас такі старадаўні звычай: без запрашэння ў госці не хадзіць...

Лютэр( пасля паўзы ). Мне б хацелася больш пачуць ад вас аб Празе, да якой, як вы самі пераканаліся, дакацілася хваля майго вучэння.

Скарына. Гэта сапраўды так. Не даўней як на тым тыдні я слухаў у Празе вашага земляка Томаса Мюнцэра. Яго прамова сабрала многія тысячы сялян і гарадской беднаты! Першыя словы Томаса выклікалі такі выбух у натоўпе, што здалося, скалануліся званіцы сабораў...

Лютэр( ускоквае з крэсла, крычыць амаль істэрычна ). Сабака! Здраднік! Перахрышчэнец пачварны! Ён паганіць самую ідэю лютэранства! Ён дыскрэдытуе маё імя! Ён хоча падняць чэрнь, якая змяце ўсё святое з твару зямлі. Азвярэлыя мужыкі, аб’яднаўшыся ў камуны, знішчаць гарады, замкі, княжацкія маёнткі, яны, як саранча, з’ядуць усё, што трапіцца на іх шляху! Яны самога Бога...

Уваходзіць Эльза і падае Лютэру шклянку вады. Ён адпівае, супакойваецца, садзіцца ў крэсла. Эльза выходзіць .

Скарына. Даруйце, ваша светласць, я, відаць, не ўсё разумею ў вашай барацьбе супраць папскага прастола...

Лютэр( ціха, зморана ). Не прыкідвайцеся прасцячком, доктар! Вы не можаце не ведаць, што сучасная царква — гэта цудоўна абсталяваны прытон. Ад апошняга служкі касцёла да Папы Рымскага — усе разбэсціліся і разбэсцілі паству. Храмы пусцеюць, на святах, у паломніцтвах служкі Хрыстовы п’янствуюць і распуснічаюць. У царкву ідуць, каб пакрасавацца ўбраннем і паглядзець на прыгожых жанчын. ( Узрываецца .) Я разбуру лжывую прыгажосць веры! Я надам ёй канкрэтна-пачуццёвы выгляд! Я зраблю яе даступнай, дамашняй!

Скарына. У такім разе вам давядзецца праліць рэкі крыві...

Лютэр. Гэта мяне не спыніць! Калі спатрэбіцца, мяне не спыніць мора крыві!.. Погань, што падніме Мюнцэр супраць царквы і дзяржаўнасці, мы будзем біць, душыць, калоць, як шалёных сабак! Вы, русіны, любіце прымаўкі. У нас яны таксама ёсць. I я кідаю ў твар Мюнцэру: для грубага балвана патрабуецца і грубы клін. Я ствару ўласную інквізіцыю. Яна будзе выцягваць языкі з пашчы перахрышчэнцаў Мюнцэра і прыбіваць іх да шыбеніцы! Яна агнём і мячом вынішчыць плебейскі дух Мюнцэра!

Скарына. У такім выпадку я не бачу паслядоўнасці вашага вучэння і не разумею яго асновы...

Лютэр. Усё вельмі проста! Я замяню прынцып «апраўдання верай». Мой дэвіз: «Веру, каб разумець!» Пазавіце ваш дэвіз, доктар Скарына!

Скарына. Я не ксёндз, я не поп, наўрад ці стану калі-небудзь прэсвітэрам... I мой дэвіз: «Разумею, каб верыць!» Для мяне рэлігія — гэта споведзь самаўладнага чалавека, яго асабістая схільнасць. Для вас яна — вышэйшая амбіцыя хрысціяніна. Вы збіраецеся агнём і мячом вынішчыць Мюнцэравы камуны перахрышчэнцаў, а я кажу: і тыя, што памыляюцца, і сапраўдныя хрысціяне — дзеці аднаго Бога, і няма розніцы паміж імі. Мой тэзіс: «Бог адзін, а веры розныя». У вас жа супраць яго дзевяноста пяць тэзісаў. Я за пошук месца пад сонцам для ўсіх моў і супраць міжрэлігійнай рознасці, а вы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»

Обсуждение, отзывы о книге «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x