Адам Глёбус - Рарк

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Рарк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рарк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рарк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Парк – месца ў горадзе ( і не абавязкова ў горадзе), дзе растуць дрэвы, дзе любяць адпачываць гараджане. Вуліцы парку называюцца алейкамі. Тут цішыня і спакой, нетаропкасьць і раўнавага. Звычайна ў парках ёсьць нейкі вадаёмчык, каб людзі маглі кінуць хлеб падплываючым качкам. Парк – гэта лавачкі ля алеек, пары закаханых на лавачках, нейкае кустоўе, каб прыхаваць ад староньніх вачэй фрагмэнты гарадскога інтыму (і не толькі). Парк – гэта птушкі і восеньская лістота пад нагамі, гэта маладыя мамы з дзіцячымі вазкамі, гэта задумлівая паненка з кніжкаю ў руках. Парк – гэта таксама месца прызначэньня сустрэчаў, гэта доўгія шпацыры ў адзіноце або ў пары за (пад) ручку. Парк – гэта таксама зборнік вершаў Адама Глёбуса, зборнік, у якім знойдзеце ўсё тое, што пералічана вышэй, а нават крыху больш. Прыемнага чытаньня. (Н.Г.)

Рарк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рарк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

НУЛЬ ГРАДУСАЎ

Спадзяваўся на чысцiню
Маладога iльду i снегу.
Спадзяваўся на глыбiню,
Наканаваную небу.
Паплыла праз адлiгу вада,
Пахавала маё спадзяванне.
Агарнула мяне туга,
Што жаданняў — нiзвання.

РАЗМОВА

Ты не ў гуморы, я не ў гуморы.
Сядай за стол, мы пагаворым.
Нас аб'яднае агульны вораг.
Мы пагаворым пра наша гора.
Не будзе лепей, не будзе горай.
Нязменна белы не стане чорным.
Не знiкнуць горы. Не згаснуць зоры.
Дык што мы творым? Нашто гаворым?

ГОРАД

Афiшы, перахрышчаныя клеем,
Чытаюцца дзяўчынкай па складах.
Новабудоўлi моцна пахнуць глеем,
Вартаўнiкi сумуюць пры складах.
Хлапечае жыццё мiкрараёнаў
Заблыталася ў бiтумнай смале.
Будзiльнiкам зялёным, электронным
Мiргае вока часу на стале.

НА ПРЫПЫНКУ

Без дай прычыны мне захарашэла.
Канструяванне прапаведуе зiма.
Галiны спяць, устаўленыя ў шэрань.
На шкле крышталiзуецца туман.
Мароз малюе ацыдафiлiнам
Рафiнаваны бездакорны рай.
На скрыжаваннi перспектыўных лiнiй
Уздрыгвае, бясспрэчна, мой трамвай.

КАРНАВАЛ

Надзеўшы пацёрта-хiповую кепку,
Шыбую ў часова расквечаны свет.
Навокал зiхцяць размаiтыя кветкi.
Спявае, смяецца стракаты праспект.
У хмарах гуляе бананавы месяц.
Навокал рагоча, раве карнавал.
А я, адшукаўшы спакойнае месца,
Прыкурваю свой "Беламорканал".

19-30 — КАЛЫХАНКА

Над мiкрараёнам лунаў
Напеў электронна-дрогкi;
Лавiлi антэнныя рогi
Другi, беларускi канал;
Экранная калыханка
Плыла ў папяровым лесе;
Мiгцеў пластылiнавы месяц,
Працяты тэлемаланкай.

ВЕЧАРОВАЕ

Зачыненыя гаражы
Самаўпэўнена маўчалi,
У пекле вогненнай iржы
Яны алейнасцi жадалi.
Гумовакрылыя стрыжы
Самазахоплена пiшчалi,
Раскрэслiвалi вiражы
Над сметнiцай i гаражамi.

МЕТАЛУРГІЯ

На душы ў мяне металалом,
А не камень двух— цi трохпудовы;
Бо мяняю процьму валуноў
На адну шчаслiвую падкову.
Божа, Божа, што тут гаварыць?
А каму на гэтым свеце лёгка?
Дык няхай душа мая гарыць,
Брату выплаўляючы палёгку.

ЖОНКА

У сне сустракаеш другога,
А ўдзень ты не помнiш яго.
Мяцеш i шаруеш падлогу,
Чакаючы мужа свайго.

Крухмалiш, прасуеш кашулi.
Дзiцяцi гатуеш абед,
Намыўшы да бляску каструлi.
Вось так i трымаецца свет.

СВЯТА

Панурым восеньскiм дажджом
Цякла нудлiвая нядзеля.
Ты праз акно на свет глядзела.
Твая душа плыла за шклом

І клiкала пакiнуць дом.
Ты нечакана спахмурнела,-
Схапiла за крыло душу...
— Спынiся! — я цябе прашу.

РЫСЫ

Зноў пiшу табе астатнi раз.
Адмаўляю знойдзенае слова.
Крышыцца завостраны аловак,
Крэмзаю недапiсfны сказ.

Шнар сячэ, i рассякае шнар -
Зататуiроўваецца аркуш.
На паперы скрэмзанай
Упарта
Праступае
Зненавiдны твар.

ПЯЦІРАДКОЎІ

* * * Сярод названых
i вядомых нам планет
шукаем новых,
каб паспець назваць сябе
на белай пляме карты.

* * * У цёплым небе
над рогам маладзiка
ўяўляю палёт -
мiгценнем рудой зоркi
i цiхiм круглым гукам.

ДЫМ

Не хапiла слоў, хапае слёз
На матыў адвечнай песнi песняў.
Што казаць, такi ўжо выпаў лёс —
Развiтацца ў ядлаўцовым лесе.

Ты не ўмееш плакаць па начах,
У пару бяссоннiцы бязбожнай;
Замярзаюць слёзы на вачах...
Хто ж такому гору дапаможа?

Я патрапiў у замкнёны круг -
Плача побач iншая жанчына,
А навокал ядлаўцовы дух,
Дымная сiнеча прад вачыма.

Мо на лёс не варта наракаць?
Немаўля заснула на руках...

СПАТКАННЕ

Я сустрэну цябе пад гарою,
Дзе вясна смачна пахне раллёю,
Загарну ў тваё моцнае цела
Стогн душы сваёй захварэлай.

Хай астудзiць твая пяшчота
Горкi водар маёй адзiноты.
Апяку языком твае вусны...
Дужы вецер славянска-русы.

Праспявае былiну-казку
Пра зеленавокую ласку
Маладой i жаданай вясны,
Што прыходзiць у горкiя сны.

Зноў сустрэну цябе пад сасною,
І заплача сасна смалою.

САБАКА

Жывы камяк рудой кудлатай воўны -
Сабака — бег у шэрай цiшынi
Праз краявiд, iмжы шурпатай поўны,
Дзе ў яблыняў памерзлi каранi,

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рарк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рарк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рарк»

Обсуждение, отзывы о книге «Рарк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x