пустыя.
Бо сцежка не мая?
"Сягоння Купалка, а заутра Ян,
Хадзем на луг, дзевачкі, кветачкі рваць".
У далонях папараў, лужкоў, палян
Полымцам бледным купалкі гараць.
Хадзема, дзяўчаткі, вяночкі з іх віць,
Каб потым даверыць вяночкі вадзе:
Купальская ночка не стане таіць,
Варожачы нам, шчасцю быць, ці бядзе.
Пра долю пашэпчамся з плынню ракі,
Ачысцімся скокамі цераз агонь,
Дзе бледна-ліловыя каснічкі
У травы ўпляла ўжо ўся абалонь...
І гэтай ноччу-
даўні сон:
усе ніяк не дапускае нешта
здаць
экзамен па замежнай мове.
...Усё ніяк, відаць, не выспеліцца
нейкі мусовы плод
на голлі маёй дніны.
Звычайны,
безнадзейны
дзень
Нічога не чакалася,
і ўжо нічому сёння не адбыцца.
Лілейкай гойдаецца сэрца
ў затоцы
пяшчоты невытлумачальнай...
Уцёк у мушлю музыкі,
а так глыбока,
так глыбока,
што да яго балкона на другім паверсе
не дапясці
ужо ніякім воклікам
вячэрняга Парыжа.
Стаіць сабе скрыпач і грае
на ўласным беразе -
нямога для бадзяжнікаў аглухлых -
іншасвету:
у мушлі музыкі.
Юнак з юначкай гэтыя не тут ужо,
не ў скверы гэтым,
хоць постаці іх сплеценыя і навідавоку.
Зыншалланечаныя
ўласнымі абдымкамі, цалункамі,
яны ўжо ў недасяжжы
для косых позіркаў прахожых,
маўклівага дакору іх, асуды, абурэння, -
зэро, нуль абсалютны ўсё гэта зараз
абраннікам спякотных сфераў
мілосных.
Яны йшчэ вернуцца з нябёсаў тых сюды,
на рю дэ Консэрватуар,
ды ім адным, адзіна ім гучацьме -
як загучала -
раскута жарсцевая, незямная фуга
кахання.
Так сонечніцца зараз
куточак гэты горны:
лагі і скалы ў хвоях,
латкі снегу і пясок сыплівы
пад асцярожлівай ступою!
Спускаюся да ўзножжа,
ведаючы,як -
лягчэй -
вярнуся
на гэту гожую гару, дзе
з людзьмі дзелены
часовы мой прыстанак звецца
"VІА"
Аж з будучыні
у шчылінку між немагчымасцю і сном
патрапіць
бляск ад свяцільні
людской зычлівасці ды шчодрасці душэўнай
і адлагодзяцца
намеры злыя часу і прасторы,
адладзяцца варункі,
каб прагучала прыбянтэжанае
а хоць такое во -
прызнанне:
- Дарунак лёсу -
падарожжа гэтае маё
ў Парыж».
І ветрам звейваліся,
і натоўпамі затупваліся,
паліліся апоўдні сонцам,
а апоўначы
з усякім смеццем разам
змываліся вадой, наплыўнай
з-пад парыжскіх тратуараў,
сляцы ног нашых.
...Ды вось -
выгаядваюць,
жывыя,
з закануркаў памяці
і нам вяртаюць
не сухалісг вандроўкі,
а востры водар квету
духа чалавечага
і да людзей любові.
Узіраешся ў побыт -
бы расчытваеш почырк чужы,
незнаёмы.
Зноў і зноў намагаешся ўцяміць
сэнс кожнага знаку -
іначай
застанецца замкнёны
сэнс
і слова, і тэксту ўсяго.
Можа, гэтым хоць разам
патрапіш?
Ты ўжо не спяшаешся больш,
дружа мой стурбаваны?
Прыціх, як прапаў,
у бярозавым гэтым гайку,
На цёплай траве,
залатым казяльцом гафтаванай,
Скуль конікі так і сігаюць
табе на руку.
Дзіцячая ўсмешка блукае на вуснах прывялых.
О як жа даўно, як даўно я іх не цалавала...
Так шмат гэтых конікаў тут -
ажно ходзіць стотраўе.
Кранаецца мятлік ттаіх
то пляча, то шчакі
I, лётам шчаслівы,
нагадвае нра непапраўнасць:
Мы не паляцім на агонь ужо,
як матылькі.
Забыўліва ўсмешка блукае на вуснах прывялых.
Куды тая лёткасць, куды тая жарсць змаявала?..
Галіне Скарыне
Юдольныя,
і плацім мыта
За ўсё, што выпадзе ў дарозе:
Найперш-
за пыл ды за каменне,
За град
і за няшчаду спёкі,
Але-
і за глыток з крыніцы,
І за ліповы пах мядовы,
І за сцяжыну прад вачыма,
І за валошку каля сэрца...
А Купалка зноў гукае
Ночкі цёмнай не баяцца,
Кветку-папараць шукаць...
Читать дальше