Сябры, мне добра з вамі, -
Заўсёды добра з вамі!
Пагэтаму і чарку
Я падніму за вас:
Хай мы да скону будзем
Багатыя сябрамі
І вераю натхнёнай
У сэрцаў зорны час!
Галіне Скарыне
Юдольныя,
і плацім мыта
За ўсё, што выпадзе ў дарозе:
Найперш -
за пыл ды за каменне,
За град
і за няшчаду спёкі,
Але -
і за глыток з крыпіцы,
І за ліповы пах мядовы,
І за сцяжыну прад вачыма,
І за валошку каля сэрца...
А Купалка зноў гукае
Ночкі цёмнай не баяцца,
Кветку-папараць шукаць...
Паку Чжэ Ву,
С. Я. Йоффэ
Пілігрыму ад поўдня да поўдня
Цераз плыўныя нетры часу
Зоўна выбліснуў промень з Усходу:
- Я апірка твая:
не будзеш
Выпускаць мяне з рук у дарозе -
Не зняможашся на куп'іску,
Па каменні не падаб'ешся.
Я - апірка твая.
І кладка:
Не сцураешся, не разбурыш -
Правяду цябе лёгка, лётка
Цераз твань і цераз правалле.
Кладка я твая.
І апірка.
І - цяпельца на гострых проймах:
І сагрэю я, і разважу,
І ў жарынку сэрца зыначу,
Калі ў сэрца мяне ўбярэш ты
Як святло,
як святло Любові.
Калі ў сэрца мяне ўбярэш ты,
Калі мне аднаму слугавацьмеш -
Успануеш сам над сабою,
Над памрокам і над бядою,
Над ступою між зор, пілігрыме.
Уладзіміру Барну
У зонгах восені прыпеў -
Не кроны веснавой.
Пара запальваць у сабе
Агні душы сваёй.
У слотаю набраклы дзень
Пры верным іх святле
Пара цвяроза аглядзець,
Што ў плён, а што - на тлен.
Няшчадна кінуць што ў агонь,
А што - аберагчы,
Каб зноў ад сонца самаго
Вясне прыняць ключы.
Нам адмыкаць сябе сяўбе.
Гукнуўся дзень з савой...
Пара запальваць у сабе
Агні душы сваёй.
Алесю Разанаву
Лісцё між калюкоў
Буй-цвету наварожыць,
I сцішнавата ў гэтай варажбе...
Давермася сабе:
Што ўмеем мы, што можам?
Давермася найлепшаму ў сабе.
Усё, што варта нас,
Дарогу заступае,
Бо шлях адзін: не ўскрай, а толькі праз.
І вастрыё стралы
Дакладна гэта знае,
І руху птах наўзрыд снявае ў нас...
Хай з думак ападзе
Цярновае калючча.
За ўсё, што ёсць - і ў тле, і ў харашбе,
За неймаверны дар
Прылетаваць да кручы
Раскрыймася найлепшым у сабе.
А. Зм. Кушчынай
Праўду кажуць, што ўпоцемках доля брыдзе,
Бо не раз і не два спатыкнецца,
Хоць магічны ліхтарык даецца —
Тая ўсмешка, якая на вуснах цвіце,
А карэніцца ў саменькім сэрцы.
Як багата людзей умурована ў змрок
Страху, злосці або нараканняў,
Ні сабе, ні камусьці ў блуканнях
Не пасвецяць ні поблізу, ані здалёк,
Пераслеплыя - да шкадавання.
І як мала, як мала між люду такіх,
Хто ва ўласнай хадзе на выбоях
Зберагае, як найдарагое,
Чысты вогнік свайго міласэрдзя да ўсіх,
Сам аж свеціцца хто дабратою.
Але вось ён, нябесны ці дар, ці заклён:
Покуль ляжаш грудочкам пад сосны —
Аддавайся жыццю светланосна!
І цвіце тая ўсмешка, якая спакон -
Знак абранасці тайнай, дзівоснай.
Уладзіміру Андрэевічу Калесніку
Піць.
Не толькі вуснам.
Сэрцу піць.
Кожны сам сваю капае студню.
Дзе ж мая крынічка спіць?
Важкі, вязкі глей далоні студзіць.
Піць.
Каб не адной.
Яшчэ кагось,
Шчэ адну хоць
Блізкую мне душу
Напаіць з калодзежа майго.
Да крынічкі я дабрацца мушу!
Уздыхну, шчаслівая, тады,
Праз гады дарогу пацалую,
Прыпаду да ломкае вады,
Смагу наталю
I... засмуткую.
Уладзіміру Васілевічу
...I ўскіне возера, ускалыхне
3 таемпага прадоння белы ранак.
Мой светлы друг!..
Вялікшае, што мне
3 вялікшых радасцяў наканавана.
Читать дальше