I, можа, у гэтых пошуках і ёсць
Сам сэнс жыцця -
У пошуках і ў мары?..
Хай вечна з Вамі будзе маладосць,
Нібы аазіс у пясках Сахары!
27 снежня '81, Друскенікі
Л. I. Малюкявічэне, б
метадысту па ЛФК сан. "Беларусь"
У кожнага ў жыцці ёсць галалёды
I дзікія абложныя снягі...
Віншуючы Вас сёння з Новым Годам,
Хачу сказаць:
- Не ведайце тугі
Ані па сонцу, -
Хай яго хапае
У долі Вашай, -
Ні па жаўруках.
Хоць здасца: шчасце жураўлём лятае, —
Сініцай радасць ціўкае ў руках.
Хай будзе Вам і хораша, і ўтульна,
Няхай цвіце вясна сярод зімы,
Бо праўда:
"Шчасце дадзена датуль нам,
Пакуль нас любяць,
Покуль любім мы".
27 снежня '81, Друскенікі
Сяргею Панізьніку
...I любасць белаю лілеяй
Усходзіць з хваль саракавых...
Няхай давеку не мялее
Крыніца радасцей тваіх,
Турботаў, клопатаў вясновых.
У долі шчодрая рука:
Ужо не спустазеліць слова
Тваё
ў палях Мацерыка!
Марыі Кожух
Залатая наша, залатая!
Ах, які ён шпаркі, часабег,
Як няўлоўна дзверы расчыняе
3 году ў год -
у вечнасці -
й табе...
Залатая паша, залатая!
Спадзявання на спачын няма,
Бо душа жывая толькі тая,
Што святло прадзе з сябе сама.
Залатая наша, залатая!
Лёс цябе не песціў, ды - бярог,
І гарыць усё-ткі, асяняе
Зорка ўцехі мужны твой парог.
Моцай духу шчасце ажыві,
Хай любові поле не ўвядае, -
Залатая наша, залатая,
Бог Святы цябе багаславі!
Савиной Н. А.,
Климовой С. Г.
Встречаюсь с Вами я не в первый раз,
Но каждый раз вниманьем и заботой
Так светится сердечность Ваших глаз, —
Спасибо Вам за трудную работу!
За то, что в вечной этой суете,
В водовороте бед людских и судеб
Не истощиться Вашей доброте,
Ежеминутно помогая людям.
Снасмбо Вам! И пусть согреют Вас,
Пусть хоть чуть-чуть слова согреют эти,
Чтобы коснулась радость Ваших глаз,
Чтобы н Вам светлей жилось на свете.
19 жніўня '83,
Масква, Беларускі вакзал
В.К.
Дубовы лісток працягнуў -
як руку -
І два жалуды...
Не весела сэрцайкам на скразняку.
Халады.
Не нам іх баяцца. Нейк перажывем —
Людзьмі,
ды з людзьмі.
А гэты лісток -
яму лепш у траве -
Ты садзьмі.
3 маёй далані ты садзьмі яго сам
Без жалю-тугі:
Хай будзе, як ёсць ужо ў нашых лясах,
Дарагі...
Мілыя Галінка і Валера!
Хай вас грэе сонейка даверу,
Хай мацуе вас любоў і згода,
Каб не зналі вы ў жыцці нягоды.
А надарыцца выпрабаванне —
Каб адолелі яго дазвання,
Каб улады хмарам не давалі,
Каб шчасліва дзетак гадавалі,
Каб усё, як марыцца, вялося,
Каб усё жаданае збылося!
Хай да старасці між вас не чэзне
Вашых сэрцаў радасная песня:
Міру вам, здароўя вам, пагоды
Ад хвіліны гэтай –
назаўсёды!
Сяргею Суліме
на адыход у войска
Хай цябе абмінае, Сярожка,
Злыбяда на салдацкай дарожцы.
Хай заўсёды з табой поруч будуць
Верны сябра, сумленныя людзі.
Каб у час і табе памагалі,
І падтрымку тваю шанавалі.
Паслужы, як належыць, Радзіме,
Каб не сорам было тут радзіне,
Дзе чакаюць цябе бацька, мама
Дый радня твая, мы ўсе таксама.
Дык вяртайся ў здароўі шчасліва,
Мы ж чакаць цябе будзем цярпліва!
I. Мік. Даміно ад
сям’і
Жыццё — не гладкая шаша,
Не раз падасць слязамі ўмыцца...
Хай, родны наш, твая душа
Не стоміцца святлом жывіцца
І смуткі песняй спавіваць,
І песняй сэрца нас трымаць!
Віншую вас, харошыя, з Днём Шлюбу,
Са святам маладосці і кахання.
Хай вам жывецца ў пары светла, люба,
У згодзе, у ўзаемным шанаванні.
Читать дальше