Які б калючы вецер ні навеяў, -
А шлях людскі адкрыты ўсім вятрам, -
Жывіце з Верай У ЛЮБОЎ, 3 НАДЗЕЯЙ,
Што ўсё ў жыцці па сіле будзе вам.
3 Богам!
В, А., I. I. Барычэўскім
у дзень 50-годдзя шлюбу
Хай будзе век Ваш доўгі, цёплы, ясны,
Хай будзе шмат яшчэ ў жыцці акрас,
Адна з якой свяціцьме непагасна:
Любоў сям'і ўсёй Вашае да Вас.
Дазвольце й мне Вас павітаць з любоўю:
Сто лят, сто лят -
у пары, у здароўі!
Вучням 9-га кл. СШ №3
г. Белаазёрска
Дзякую за бэзавы настрой,
Дарагія хлопцы і дзяўчаты!
Кіне доля вам сваю пальчатку -
Вы прыміце грозны выклік той!
Хай як хоча сіліцца яна
Вас падмяць, скарыць любой цаною, -
Помпіце Максіма Багдановіча:
"Піце чару поўную да дна"!
Трыдзевяць зямель, трыдзевяць рэк,
Безліч пастак і выпрабаванняў
Могуць быць вам тут наканаваны, —
Помніце пра званне: ЧАЛАВЕК!
Бо пакуль не мірыцца душа
3 асыцеласцю і прыніжэннем,
Чалавек не знае паражэння.
Піце радасць з Зорнага Каўша!
Помніце й найслотнаю парой:
Ваша доля толькі ў вас ва ўладзе.
Хай буяе зорны бэз на градзе:
Дзякую за бэзавы настрой!
Ніне Загорскай
Хай сціплыя мае каралі
Нясуць табе святло з аддалі:
На ўсё харошае!
Хай згадваюць у віраванні
Табе загорскія світанні,
Буй-росы божыя.
Калі папраўдзе гэтак станецца,
Ты будзеш і сама, як раніца:
Нястомна-ўвішная.
Адданым словам, песняй, зёлкаю
Натхнёна долю сэрцам-пчолкаю
Для люду вышыеш!
Яўгену Сяленю,
да 50-годдзя
Так неназоліста —
за годам год -
Шчыруе Час, спрактыкавана, молада,
I-
калі ласка! -
з радасцяў, з нягод
Змудруе раптам цэлы злітак золата...
Яўгене, дружа!
Ведаем: Табе
Няма калі тым зліткам любавацца,
Бо Ты ў нястомным руху, у турбе
За справу, а не ў пошуках авацый.
Але сягоння, ў дзень Твой залаты,
Мы ўсе нясем Табе ў найшчырым слове
Пашаны нашай вечныя сады,
Нябёсы нашай вечнае любові.
Жадаем шчасця, невычэрпных сіл,
Хай плён задуму кожную ўвянчае,
А беды йдуць на чорныя лясы, -
Сто лят Табе!
Цалуем!
Крынічане.
27 лютага '85
Вользе Васільеўне ШУЙ -
выпускнікі Белаазёрскай СШ № 2
Вольга Васільеўна, мілая,
Сэрца шчымлівасцю поўніцца...
І праз гады шпаркакрылыя
Будзе нам з любасцю помніцца,
Як Вы за нас хваляваліся,
Як разумелі нас, няньчылі,
Як дзеля нас выкладаліся
Ведамі, клопатам мамчыным.
Душы такія не старацца!
Юная, чулая, ветлая,
Любая наша настаўніца,
Самаахвярніца светлая, -
Вас не забудзем ніколі мы.
Дай Бог Вам долі зычлівае:
Ходзячы сцежкамі дольнымі,
Быць і нябёсна шчасліваю!
Руслану і Наташы
Віншуем з урачыстым святам - Шлюбам!
Жывіце дружна, як адна душа,
Як вока, беражыце вашу любасць!
Стварайце светлым свой сямейны дом,
Спрыяюць хай здароўе, згода, праца,
А ўсё, што хоча ў здымках люстравацца -
Няхай збірае гэты вось альбом.
Афіцыянткам
сталовай сан. "Беларусь"
3 Новым Годам, мілыя дзяўчаты!
Я хачу ад сэрца пажадаць
Самага раскошнага Вам свята,
За каторым смуткаў не відаць!
Сцелецца жыццё шырокім плёсам.
Хай напасці пойдуць за вадой,
Каб ніколі маладыя лёсы
Вашыя
не зналіся з бядой.
Хай Вас абмінае звада, здрада, -
Толькі згодай варта даражыць.
Хай часцей да Вас прыходзіць радасць,
Хай любоў Вам памагае жыць.
Каб усё, што зло - навек звялося,
Каб усё, што Хараство - збылося!
28 снежня '81, Друскенікі
Алесю Каско ў дзень нараджэння
Што было, і што ёсць, і што будзе -
Хай ступае каноўнай ступою:
Толькі вопыт, які тут здабудзем,
Забіраем у вечнасць з сабою.
Хай жа дух твой і далей шчыруе,
Праўду, волю, натхненне мілуе!
Читать дальше