Сёння, калі нашы душы пад знакам Злітнасці i паўнаты;
Зараз, калі ў ix ні следу ніякай
Лухты.
Выстыў даўно ў белых кубачках чорны
Чай на вячэрнім стале...
Спеўна i вольна, нібыта на горнай
Скале!
Лётка, як птахам уразлівым дзікім
З гордым узмахам крыла!
Цені, як варта блакітная... Лікі
Святла!..
Слова мае не накліча бяды,
Вока мае не злое.
Шчасця твайго не сурочу й тады,
Як будзеш ты не са мною.
Толькі аднойчы, пры цёмным акне,
У задуменні мройным
Неасцярожна згадаеш мяне —
I смутак ляжа гарою
На ўтульнасць тваю,
На вясёлы твой дзень,
На памяць пра нас абоіх,
Дзе я, нібы голачка на вадзе,
Трымалася на любові.
О милых спутниках, которые наш свет
Своим сопутствием для нас животворили.
Не говори с тоской: их нет,
Но с благодарностию: были.
В. А. Жукоўскі
А парывала ж!.. Ды вярталася...
Пашто вярталася? Чаму?
Адно гаркоты дабаўлялася...
Бывай, мір сэрцайку твайму.
Нарэшце вырвана дарогаю.
Цяпер з яе ўжо не сыду.
...Аж дзесь за даллю промнерогаю, Чужая ўжо ўсяму, ўпаду.
Ды на парозе вечнай цёмначы,
Пры голасе яе трубы,
Калі яшчэ хоць нешта помнячы,
Згадаю, ўдзячная: ты быў...
Жыццё з маленькага вучыла:
Як ні мудруй тут, ні пручайся,
А немагчыма, немагчыма
Адолець прыцяжэнне часу.
Агорне веснавосць павеву —
I квеценню зазорыць мусіш,
Як абрыкосавае дрэва,
Прыручанае Беларуссю.
Скапычаныя смуткам гоні —
I неспазнанага прасторы...
Ты стаў дасведчайней сягоння,
A шчаслівейшы быў учора...
У ледзь ацямлівым галопе —
То па пустыні, то па жыце.
I стукае у грудзі попел
Усіх згарэлых побач жыццяў...
Снег упаў на голле залатое...
Толькі ўчора сонцам ліўся ліст —
А сягоння пад завейны свіст
Снег упаў на голле залатое...
I шчыміць разгублена душа,
Нібы не бярозка, а сама я
Так безабаронна адгараю,—
I разгублена шчыміць душа...
А возера, як вока, поўнае
Глядзіць у сцішанасць маю.
Усё, што я люблю, што помню я,
Глыбока ў сэрцы прытаю.
Перагуло, перамалолася.
За ўсё заплачана спаўна.
Маўчаць дубы Якуба Коласа.
Якая далеч ім відна
За гэтым возерам, за лёсамі?..
Падснежнікавая пара,
Не дай астацца безгалосаю
Каля яднальнага кастра!..
Ляжыш на канапе, што раптам зрабілася
лаваю.
Васковая свечка гарыць у цябе ў галавах.
I рукі твае спрацаваныя, рукі ласкавыя
На грудзях — як два перавяслы на полі
жніва.
Дажала, матулечка, вось ты, матулька,
й дажала
Усе свае болі, маркоты i ўцехі свае.
I рукі на грудзях так ціха, спакойненька
склала,
Што дзецям тваім ix аплакаць i слёз
не стае...
Васковая свечка паволі гарыць-дагарае.
У слоік з ячменем сыходзіць счарнелая
ніць.
Хіба ж ты, матулька, была ўжо такая
старая,
Настолькі старая, што ўжо расхацелася
жыць?!
Ляжыш, прычасаная, ўбраная, як на
вялікдзень.
I ў печы пячэцца твой белы — наш чорны —
пірог...
Устань жа, галубка, устань, мая зорачка,
выйдзі
Хоць глянь, колькі люду сабраў твой зычлівы
парог!..
Устань, мая родная, ты ж на дасвецці уставала.
А тэта ж — паглянь толькі! — сонца пайшло
на заход...
Усмешкай людзей прывітай, як заўсёды вітала,
Няхай не стаяць так журботна ля нашых
варот!..
Ой, мылі, ой, мылі крылмі вокны чорныя
вораны,
А ты i тады ўжо маўчала, амаль як цяпер...
Што плавіла ты ў гэтай моўчы аддаленай
горане?
Мо бачыла зорку дзявоцтва, што ўпала ў аер?
Усё нешта складвала, згортвала,— ні на
хвілінку
Не ведалі рукі спачыну i ў злічаны час...
Ты ж, мамачка, з кожнаю птушачкай, з
кожнай зялінкай
Умела гукнуцца,— чаму ж не азвешся да нас?!
Цябе ў маладосці, было, каралеваю звалі.
Знімі чорны смутак з сівога свайго караля!..
Ты ж, мамачка, гэтак любіла i кветкі, i далі.
Паглянь, як — ажно да рыдання — красуе
зямля!..
Навошта ўсё гэта?.. Куды гэта?.. Лапкі
яліны...
Вянкі... Каснікі... Дамавіна...
Каму — дамавіна?..
Читать дальше