Аркадзь Куляшоў - Маналог

Здесь есть возможность читать онлайн «Аркадзь Куляшоў - Маналог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маналог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маналог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Куляшоўская паэзія з вялікай мастацкай сілай і пераконлівасцю даводзіць нам, што духоўнае станаўленне і існаванне чалавека ў свеце немагчыма без неспакою, пошуку, драматычнага пераадолення жыццёвых перашкод, пачуцця вялікай адказнасці за, сябе і за свой час, без плённай стваральнай дзёйнасці» (Варлен Бечык)

Маналог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маналог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1962 г.

* * *

Шторм акіянскі стрэў на трэці дзень я,
Пакінуўшы чужыя берагі
Амерыкі Паўночнай.
для натхнення
Сцягам патрэбен вецер, мне — сцягі.
Але не тыя, што на літасць сцюжам
Здаюцца, сустракаючы зіму...
Ні перад злом, ні перад крывадушшам
Сцяг белы я ніколі не ўзніму.
Ні перад хваль пагрозным хваляваннем,
Ні перад смерцю, ні перад каханнем,
Калі мяне не мужным мараком
Яно захоча бачыць, а рабом.
Няхай злуюцца хвалі. Выклік смелы
Я пасылаю сам насустрач ім —
Свайго жыцця чырвоны сцяг. А белы —
Я пакідаю ворагам маім.

1962 г.

* * *

Сышлося неба з акіянам блізка:
На горы хваль кладзецца хмар туман.
Мне хораша! Не грозны акіян
Мяне гайдае, a вякоў калыска.
Я слухаю — ужо не чалавек —
З маўклівым, невыразным захапленнем
Да болю блізкі шум водазмяшчэннем
У міліярды міліярдаў рэк.
Я адчуваю, як насустрач сушам
Нясуць мяне ўспаміны, а не сны,
I там мяне перадаюць яны
Другім шляхам, другім вятрам i сцюжам.
Дзіця вады, паўзу я ў глыб лясоў,
Развітваюся з берагам пясчаным,
Каб чалавекам, з глыбіні вякоў,
Устаць i зноў сустрэцца з акіянам.

1962

* * *

Стаю i з пачуццём неўтаймаваным
Гляджу на след блакітны за кармой,
Як быццам я плыву не акіянам,
А Бесяддзю — жаданаю ракой.
Плыву па ёй! Як хлопчыку малому,
Паслаў мне лес блакітную раку —
Праз цёмны акіян яна дадому
Мяне вядзе, як маці, за руку.
Праз буру, ахвяруючы сабою,
Вядзе i на сабе ўжо — колькі дзён! —
Магутны карабель нясе, вагою
У восемдзесят з нечым тысяч тон.
Што для яе натоўпы хваляў шэрых
I карабля стотысячны цяжар,
Калі на даляглядзе родны бераг
Абдымкамі выглядвае з-за хмар?

1962 г.

* * *

Не злуйся, акіян, калі патраплю
Я з рук тваіх нарэшце на зямлю,
Што не табе, сыходзячы па трапу,
Сваё «бывай!» пашлю, а караблю.
Ты не лаві мой позірк развітальны,
Расчулены, дарэмных слёз не лі —
Яшчэ не хутка шторм дзесяцібальны
Мяне насіць пакіне па зямлі.
Яшчэ не хутка пругкаю хадою
Стамлюся вымяраць я свет жывы
Тваіх глыбінь, схаваных пад вадою,
Тваіх далін працяг берагавы.
Са сховаў патаемных, як з ракушкі,
Не выпушчу я хваляў штармавых,
Каб слухалі іх нівы, кветкі, птушкі,
Прыпаўшы вухам да грудзей маіх.

1963 г.

* * *

Адвечны час з нябачных нам дарог
Глядзіць на нас, нібы на муравейнік:
Восъ-вось, здаецца, возьме ў рукі венік
I вымеце, як смецце, за парог.
Скажы мне, час, а чый дасціпны розум
Тады сякерай грымне ў цішыні
Тваіх лясоў і, па кругах на пні,
Гады палічыць соснам і бярозам?
Тваіх стагоддзяў цёмныя сляды
Хто адаб'е на камені суровым?
Хто сцвердзіць справай і засведчыць словам,
Што ў свеце існуеш ты сапраўды?
Не ўладаром сваёй бязлюднай эры
Хадзіць ты будзеш, а сляпым старцом,
Пакуль для пушчаў, песень i сякеры
Мы новым не адродзімся жыццём.

1962 г.

* * *

Ты згасіш час, але не згіне
Наш род людскі — каманда карабля,—
Ён мачтавыя сосны не пакіне,
Пакуль ім будзе палубай зямля.
Hi сковыт сцюж, ні жах абледзянення
Не знішчыць ix, не замяце ix след —
Забраўшы ў трум памершых дрэў насенне,
Мы пад зямлёй надземны створым свет.
Зямлю з арбіты зрушыць наша сіла
У паядынку з чорным небыццём —
Мы паляцім, натхнёныя жыццём,
На пошукі нябеснага свяціла.
Яго святлом растопім вечны лёд
I разняволім рэкі на планеце,
Зямлю засеем, сцвердзіўшы ў сусвеце
Зноў розум свой на міліярды год.

1962 г.

* * *

Сцвярджае час: заўжды жыццю на змену
Прыходзіць смерць, для ўсіх — адзін закон,
I некалі жыццёвую арэну
Пакіне род людскі на схіле дзён.
Ты клічнік ставіш, час! А я — пытальнік:
А што, калі закон парушыць той
Мой слаўны род i вынайдзе — стваральнік —
Жывы бялок, што злучыцца з вадой
І дзікаватым племем неўміручым
Расселіцца па ўсіх мацерыках?
А што, калі мы жыць яго навучым,
Свет разумець, хадзіць на дзвюх нагах,
Перададзім сякеру — з рук у рукі,
Перададзім падручнік, а затым
Усе здабыткі працы i навукі?
...Час, паспрабуй тады спрачацца з ім!

1962 г.

* * *

Калі з зямлі на белай хмары ў неба
Падымецца магутны карабель,
Мы, людзі, будзем думаць: а ці трэба
Шукаць пілотам для Зямлі зямель?
Ці варта круг рабіць ім развітальны,
З тугой за кантынентамі сачыць,
Як быццам бачыць кадр дакументальны,
Дзе ім ужо статыстамі не быць?
Няхай, па невядомай нам прычыне,
Не вернуцца яны на касмадром,
Заснуўшы сном касмічным у кабіне
Ці не дзе новы адшукаўшы дом...
Аднак зацвердзяць поспеху бясспрэчнасць
Наш век дваццаты i наступны век,
I будзе фільм Зямлі глядзець не вечнасць
Вачыма зор cвaix, а чалавек.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маналог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маналог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аркадзь Куляшоў - Хуткасць
Аркадзь Куляшоў
Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка
Аркадзь Чарнышэвіч
Аркадзь Ліцьвін - Дыплом на царства
Аркадзь Ліцьвін
Отзывы о книге «Маналог»

Обсуждение, отзывы о книге «Маналог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x