Аркадзь Куляшоў - Маналог

Здесь есть возможность читать онлайн «Аркадзь Куляшоў - Маналог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маналог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маналог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Куляшоўская паэзія з вялікай мастацкай сілай і пераконлівасцю даводзіць нам, што духоўнае станаўленне і існаванне чалавека ў свеце немагчыма без неспакою, пошуку, драматычнага пераадолення жыццёвых перашкод, пачуцця вялікай адказнасці за, сябе і за свой час, без плённай стваральнай дзёйнасці» (Варлен Бечык)

Маналог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маналог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Друкарняю адціснуты як след
На вокладках два прозвішчы i даты
Іх нараджэння новага на свет.
Два томікі, як два чырвоных святы!

Смяротнага спаборніцтва з пяром
Не вытрымаў ні штык, ні сталь рыдлёўкі,
І не змагла імгла нямой дамоўкі
Верш задушыць халодным забыццём.
Два томікі — два помнікі. З партрэтаў
Глядзяць сябры. Мы дружбе служым зноў...
Інакшых служб не трэба для паэтаў —
Ні ладану, ні жаласных прамоў.

* * *

Глядзіце без дакору i пагарды
Вы на мяне з экранаў вашых кніг,
Як кінастужак спыненыя кадры,
Гатовыя крануцца кожны міг.
На старце вы. Ад быстрае пагоні
Мне не ўцячы, а вам не перагнаць
Мае маршчыны i сівыя скроні,
Якім рукой да фінішу падаць.
Для тых, хто вас не бачыў, вы — партрэты
Адстартаваўшых год. А для мяне —
Вы назаўжды майго юнацтва леты,
Што не падставяць скроняў сівізне.
Для іншых вы — ахвяры радавыя
Крутых гадоў, бязлітасных судоў.
А для мяне — вы маршалы, якія
Камандавалі б арміямі слоў.

* * *

Так, мы — сябры па сэрцу i па зброі,
Вядомы арсенал байцоўскі наш:
Чарніла i чарніліца, пяро i
Хімічны альбо просты карандаш.
Мне нечым перад вамі ганарыцца,
Сябры!.. Адны ў нас пушчы i палі,
Засмаглымі радкамі з ix крыніц мы
Адзін i той жа халадок пілі.
Мне на жыццёвых шалях перавагі
Лёс не адважыў. Толькі ў тым яна,
Што доўгі шлях маёй няўтольнай смагі
Не абарвала ранняя труна,
Што я далей друкую крок, нібыта
Па бітым шкле — па муках, па вайне...
А ўсё, што мною знойдзена, набыта,
Належыць дружбе нашай, а не мне.

* * *

Адзіным дрэвам дружбы мы раслі.
З трох два сукі сякера смерці ссекла.
Не трапілі яны ні ў рай, ні ў пекла,
Працяг ix існавання — на зямлі.
Дагэтуль ix, нібы руку — бязрукі,
Нагу — бязногі, адчувае ствол,
Жывая верхавіна помніць мукі,
Рукой гвалтоўнай кінутых на дол.
Асуджаныя лёсам на знішчэнне,
Яны не падуладны сілам зла:
Карэнні ў дрэва ёсць, апроч ствала,
Апроч карэнняў прагных, ёсць насенне.
Праходзячы кругазваротны шлях,
Яно i ix вяртае ў схоў глыбокі,
Адкуль для новых дрэў карэнне сокі
Бярэ, зямлю трымаючы ў руках.

* * *

Адзін памёр ад тыфусу брушнога
За кратамі, сярод муроў сырых.
Без стужак, без вянкоў, без некралога,
З кляймом абвінавачання цяжкога,
Згубіўся ён сярод магіл глухіх.
Другі на фронт з таежнага барака
Шчасліва ўцёк. За валам агнявым
Яго салдацкі штык вяла атака,
Там ён на смерць пад прозвішчам сваім
Хадзіў i пахаваны разам з ім.
Хай згублены сляды ix захавання,
Не страчаны ix сувязі з зямлёй.
Яна для ix — не вечны супакой,
А месца пасмяротнага спаткання,
Прызначанага ў памяці маёй.
Пакуль жыву, яны жывуць са мной.

* * *

Яны ў мае наведваліся сны,
Праходзілі дарогамі былога
Адлегласць ад калыскі да труны.
Яны ў мяне на ўсё жыццё адны,
A ў ix, апроч майго радка скупога,
На ўсёй зямлі не знойдзеш больш нікога.
Як без мяне ім быць, а мне без іх?
А дна ў нас засталася на траіх
Мая дамоўка. Не хачу, каб з ёю
Засыпалі халоднаю зямлёю
Жывую памяць аб сябрах маіх.
Пакрыўджаную выракам суровым,
Яе не зацярушыць змрок сляпы,
Пакуль над захаваннем палыновым
Да ix, жывых, з непахаваным словам
Звяртацца будзе мой радок скупы.

* * *

Датуль мне ў снах з'яўляліся яны,
Пакуль не сталі вершамі маімі.
Час надышоў мне развітацца з імі —
Нібы застолле, апусцелі сны.
Згубіліся абліччы, змоўклі словы,
Зноў я адзін. У розныя бакі
Краіны той, дзе вечныя ix сховы,
Раз'ехаліся моўчкі дружбакі.
Няўжо даволі з ix той сціплай меры —
Трох метраў непрытульнае зямлі?
Той памяці, шматка тае паперы,
З якой яны радкамі прараслі?
А можа, гэта — самазахаванне,
Катораму без сноў такіх лягчэй?
А можа — абавязку выкананне?
Дазвол сумлення — рухацца далей?

* * *

Хваробу, што здароўе падкасіла,
Нібы быка, за рогі мы бяром,
Пакуль жыве ў нядужым целе сіла
З уладай таямнічай над пяром.
Лепш цяжка жыць,
чым быць бадзёрым трупам —
Гарэць агнём, якога ўжо нямаш,
Былой уладай пахавальны марш
Забараняць іграць крытычным трубам.
Лепш вечны сон, чым гэткай явы сны.
Хай на парозе небыцця такога
Мяне ў калыску з труннае сасны
Кладуць жывога так, як нежывога.
Нашто мне зрок, навошта гучны крок,
Хвілін імклівасць, цішыні хвіліны,
Труботы дня, апошнія навіны,
Крывёй не перагнаныя ў радок?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маналог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маналог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аркадзь Куляшоў - Хуткасць
Аркадзь Куляшоў
Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка
Аркадзь Чарнышэвіч
Аркадзь Ліцьвін - Дыплом на царства
Аркадзь Ліцьвін
Отзывы о книге «Маналог»

Обсуждение, отзывы о книге «Маналог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x