Прыёмная. Чудакоў і Веласіпедкін наступаюць.
Аптымістэнка
Ды куды жэ ж вы прэцеся, нарэшце? Майце ж павагу да працы і дзейнасці дзяржаўнага персаналу.
Уваходзіць Мезальянсава. Ізноў кінуліся Чудакоў і Веласіпедкін .
Не... не... Без чаргі, згодна з тэлефанаграмай... ( Праводзіць пад ручку, канфідэнцыяльна .) Усё гатова!.. А як жэ ж. Я яму расказаў са значэннем, што жонка яго па камсамольцах пайшла. Ён спачатку як раззлуецца! Не пацярплю, кажа, распусных заляцанняў без сур’ёзнага стажу і службовага базісу, а потым нават узрадаваўся. Сакратарку ўжо ліквідаваў па прычыне неэтычнасці губ. Ідзіце проста, не бойцеся! I пад кожным ёй лістком [99] «I пад кожным ёй лістком...» — перафраз радкоў з байкі I. А. Крылова «Страказа і муравей».
быў ужо гатоў мясцком...
Мезальянсава знікае.
Чудакоў
Ну, вось, цяпер гэту прапусцілі! Таварыш, ды зразумейце ж вы — ніякая навуковая, ніякая д’ябальская сіла ўжо не здольна спыніць таго, што насоўваецца. Калі мы не вынесем дослед у прастору над горадам, то можа нават быць выбух.
Аптымістэнка
Выбух? Ну, ето вы пакіньце! Не пагражайце дзяржаўнай установе. Нам нервавацца і хвалявацца нэўдобна, а калі будзе выбух, тады і заявім на вас куды трэба.
Веласіпедкін
Ды зразумей жа ты, дурная галава!.. Гэта цябе трэба распразаявіць і куды трэба і куды не трэба. Людзі прагнуць жаданнем працаваць на ўвесь рабочы сусвет, а ты, сляпая кішка, канцылярскімі размовамі мочышся на іх антузіязм. Так?
Аптымістэнка
Папрашу-с не напіраць на асобу! Асоба ў гісторыі не мае асаблівай ролі. Гэта вам не царскія часы. Гэта раней патрабаваўся энтузіязм. А цяпер у нас гістарычны матэрыялізм, і ніякага энтузіязму з вас не патрабуецца.
Мезальянсава з’яўляецца.
Аптымістэнка
Разыходзьцеся, грамадзяне, прыём закрыты.
Мезальянсава( з партфелем )
О баядэра, перад тваім хараством [100] «О, баядэра, перад тваім хараством!» — словы арыі з аперэты I. Кальмана «Баядэра».
! Тара-рам, таравам...
Сцэна — прадаўжэнне тэатральных радоў. У першым радзе некалькі вольных месцаў. Сігнал: «Пачынаем». Публіка глядзіць у біноклі на сцэну, сцэна глядзіць у біноклі на публіку. Пачынаюцца свісткі, тупат, крыкі: «Час!»
Рэжысёр
Таварышы, не хвалюйцеся! На некалькі хвілін давядзецца затрымаць трэцюю дзею па непрадбачаных абставінах.
Хвіліна, зноў крыкі: «Час!»
Адну хвіліну, таварышы! ( Убок .) Ну, што, ідуць? Няёмка так зацягваць. Пагаварыць, нарэшце, можна і потым; прайдзіце ў фае, як-небудзь далікатна намякніце. А, ідуць!.. Просім, просім, таварышы. Не, што вы! Вельмі прыемна! Ну, неістотна, адну хвіліну, нават паўгадзіны, гэта ж не цягнік, заўсёды можна затрымаць. Кожны разумее, у такі час жывём. Могуць быць усялякія там дзяржаўныя, нават планетарныя справы. Вы глядзелі першы і другі акт? Ну, як, як? Нас усіх, вядома, цікавіць уражанне і наогул погляд...
Пабеданосікаў
Нішто, нішто! Мы вось гаворым з Іванам Іванавічам. Востра схоплена. Падмечана. Але ўсё-такі гэта неяк вось не тое...
Рэжысёр
Дык жа гэта ўсё можна паправіць, мы заўсёды імкнемся. Вы вось зрабіце канкрэтныя ўказанні — мы, безумоўна... азірнуцца не паспееце...
Пабеданосікаў
Згушчана ўсё тут, у жыцці так не бывае... Ну, скажам, гэты Пабеданосікаў. Няёмка ўсё-такі... Па ўсім відаць, адказны таварыш, а нейк яго выставілі ў такім святле і назвалі яшчэ нейк «галоўначпупс». Не бывае ў нас такіх, ненатуральна, нежыццёва, непадобна! Гэта трэба перарабіць, змякчыць, апаэтызаваць, акругліць...
Іван Іванавіч
Так, так, гэта не так. У вас ёсць тэлефон? Я пазваню Фёдару Фёдаравічу [101] Фёдар Фёдаравіч — намёк на Ф. Ф. Раскольнікава, які займаў у 1929 годзе пасты спярша старшыні Галоўрэперктома, а потым старшыні Галоўмастацтва.
, ён, бясспрэчна, пойдзе насустрач... Ах, у час дзеяння няёмка? Ну, я потым, потым. Таварыш Маментальнікаў, трэба распачаць шырокую кампанію.
Маментальнікаў
Эчэленца, загадайце!
Перад вамі ўвесь я — слых!
Толькі знак вы, знак вы нам падайце,
Мігам вылаем усіх.
Рэжысёр
Што вы! Што вы, таварышы! Гэта ж у парадку апублікаванай самакрытыкі і з дазволу Губліта [102] Губліт — губернскае ўпраўленне па справах літаратуры і выдавецтваў.
выведзены толькі ў сэнсе выключэння літаратурны адмоўны тып.
Читать дальше