Да таварыша Пабеданосікава тэрмінова, неадкладна, зараз жа!
Чудакоў( паўтарае )
Тэрмінова... неадкладна...
Аптымістэнка
Ага-га! Я вас пазнаю. Гэта вы самі ці ваш брат? Тут хадзіў малады чалавек.
Чудакоў
Гэта я сам і ёсць.
Аптымістэнка
Ды не... Ён жэ ж без барады.
Чудакоў
Я быў нават і без вусоў, калі пачаў стукацца да вас. Таварыш Аптымістэнка, з гэтым неабходна скончыць. Мы ідзём да самога галоўначпупса, нам патрэбен сам Пабеданосікаў.
Аптымістэнка
Нэ трэба. Нэ трэба вам ёго турбаваць. Я жэ ж вас магу асабістаўласна цалкам задаволіць. Усё ў парадку. На вашу справу маецца поўнае рашэнне.
Чудакоў( перапытвае радасна )
Поўнасцю задаволіць? Праўда?
Веласіпедкін( перапытвае радасна )
Поўнае рашэнне? Так? Зламалі, значыцца, бюракратаў? Так? Здорава!
Аптымістэнка
Ды што вы, таварыш! Які ж можа быць бюракратызм перад чысткай? [85] Чыстка — маецца на ўвазе партыйная чыстка і чыстка савецкага апарата, якая праводзілася ў 1929 годзе.
У мяне ўсё на індыкатары без уваходных і выходных, па найноўшай картачнай сістэме. Раз — шукаю вашу скрынку. Раз — хапаю вашу справу. Раз — у руках поўная рэзалюцыя — вось, вось!
Усе ўтыкаюцца ў паперу .
Я ж казаў — поўнае рашэнне. Вось! Ад-мо-віць.
Першы план гасне. Асвятляецца кабінет.
Пабеданосікаў( перагортвае паперы, дазвоньваецца па вяртушцы [86] Вяртушка.— У той час была толькі адна аўтаматычная тэлефонная станцыя,— яна абслугоўвала вышэйшыя ўрадавыя ўстановы і адказных работнікаў, што ўзначальвалі асобныя ведамствы. Аўтаматычны тэлефонны апарат называлі вяртушкай.
. Мімаходзь дыктуе )
«...I так, таварышы, гэты набатны, рэвалюцыйны заклікальны трамвайны званок павінен звонам гудзець у сэрцы кожнага рабочага і селяніна. Сягоння рэйкі Ільіча звяжуць «Плошчу імя дзесяцігоддзя савецкай медыцыны» з былой апорай буржуазіі «Сянным рынкам». ( У тэлефон .) Так. Алё, алё-о!.. ( Дыктуе далей ). «Хто ездзіў у трамваі да 25 кастрычніка? Дэкласіраваныя інтэлігенты, папы і дваране. За колькі ездзілі? Яны ездзілі за пяць капеек станцыю. У чым ездзілі? У жоўтым трамваі. Хто будзе ездзіць цяпер? Цяпер будзем ездзіць мы, працаўнікі сусвету. Як мы будзем ездзіць? Мы будзем ездзіць з усімі савецкімі выгодамі. У чырвоным трамваі. За колькі? Усяго за дзесяць капеек. I так, таварышы...» ( Тэлефонны званок. У тэлефон .) Так, так, так. Няма? На чым мы спыніліся?
Машыністка Ундэртон
На «I так, таварышы...».
Пабеданосікаў
Так, так... «I так, таварышы, памятайце, што Леў Талстой — найвялікшы і незабыўны мастак пяра. Яго спадчына мінулага блішча нам на мяжы двух светаў, як вялікая мастацкая зорка, як цэлае сузор’е, як самае вялікае з вялікіх сузор’яў — Вялікая Мядзведзіца. Леў Талстой...»
Ундэртон
Даруйце, таварыш Пабеданосікаў. Вы там пра трамвай пісалі, а тут вы чамусьці Льва Талстога ў трамвай на хаду ўпусцілі. Наколькі можна разумець, тут якоесьці парушэнне літаратурна-трамвайных правіл.
Пабеданосікаў
Што? Які трамвай? Так, так... З гэтымі пастаяннымі прывітаннямі і прамовамі... Папрашу без заўваг у рабочы час! Для самакрытыкі вам адведзена насценная газета. Працягваем... «Нават Леў Талстой, нават гэтая найвялікшая мядзведзіца пяра, калі б ёй удалося глянуць на нашы дасягненні ў выглядзе вышэйадзначанага трамвая, нават яна заявіла б перад тварам сусветнага імперыялізму: «Не магу маўчаць. Вось яны, чырвоныя плады ўсеагульнай і абавязковай асветы». I ў гэтыя дні юбілею...» Што за агіднасць! Кашмар! Выклікаць мне сюды таварыша... грамадзяніна бухгалтара Ночкіна.
Кабінет Пабеданосікава гасне. Зноў чарга ля кабінета. Урываюцца Чудакоў і Веласіпедкін.
Веласіпедкін
Таварыш Аптымістэнка, гэта здзек!
Аптымістэнка
Ды не так жэ ж, ніякага здзеку нэма. Слухалі — пастанавілі: адмовіць. Не ўваходзіць ваша вынаходка ў перспектыўны план на бліжэйшы квартал.
Веласіпедкін
Дык жа не на адным тваім бліжэйшым квартале сацыялізм будуецца!
Аптымістэнка
Ды не замінайце вы са сваімі фантазіямі нашай дзяржаўнай дзейнасці! ( Да ўвайшоўшага Бельвядонскага .) Калі ласка! Шпарце! Рассыпайцеся! ( Да Чудакова .) Ваша прапанова не ўвязана з НКШЗ [87] НКШЗ — народны камісарыят шляхоў зносін.
і нэ трэба найшырэйшым рабочым і сялянам.
Читать дальше