• Пожаловаться

Максим Танк: Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Максим Танк: Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1996, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Максим Танк Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў
  • Название:
    Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў
  • Автор:
  • Издательство:
    Літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1996
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Існуе безліч паэтычных формаў, і кожным разам паэт выбірае адну-адзіную, каб менавіта ў яе пераліць уласныя пачуцьці. І можна ўявіць, як нячаста некалькі розных паэтаў абіраюць падобную форму і працуюць у ёй. Для эўрапейцаў традыцыйна абранымі былі трыялеты, актавы, санэты, але ў дадзеным выпадку мы прадстаўляем зборнік хоку. Хоку — трохрадкоўе, якое бярэ выток у японскім вершаскладаньні. Разам з рубаі і танка хоку — гэта прыклад усходняй вершаванай мініятуры. Хоку пісалі вялікія старажытныя японскія паэты Басё, Бусон, Іса. У ХХ ст. гэтай мініятураю захапляліся Сікі, Кёсі, Дакоцу… Папулярнасьць хоку выйшла за межы Японіі, трохрадкоўі пішуцца ва ўсім сьвеце. А зборнік з хоку беларускіх паэтаў — невялікі востраў у плыні сучасных нязьменных зьменаў.

Максим Танк: другие книги автора


Кто написал Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзімір Сіўчыкаў

* * *

Утульны дворык…
Першыя кроплі дажджу —
пахне асфальтам.

* * *

Сад занядбаны,
дол у пялёстках вішань.
Ветраны вечар.

* * *

Прачнуўся ўранку.
Млосна. Смага. Горкі пах.
Стол непрыбраны.

* * *

Разгарну дзёньнік…
Дзень адышоў у нябыт,
бы кропля ў пясок.

* * *

Іржэўнік жорсткі,
як зваротны шлях пакут.
Нудны краявід.

* * *

Ідзём далёка…
Хто падкажа, дзе канец
гэтага шляху?

* * *

Мо застануцца
нікім не пачутыя
словы і думкі?

* * *

Пакой паўзмрочны.
Лунае цюль фіранкі.
Вільготны вецер.

* * *

Стаю ў лоджыі.
Скончыўся цыганскі дождж,
рыпіць фрамуга.

* * *

Бярозавы гай.
Смак гаркавых лісточкаў.
Важкі хрушч гудзе.

* * *

Патушыў сьвятло
І пачуў — сьнег падае.
Ноч па-над краем.

* * *

Валошку згледзеў
і рады той сустрэчы
ў чужой старонцы.

* * *

На сэрцы ўцешна:
з-за хмар зірнула сонца
імглістым ранкам.

* * *

Апала вішня —
і ў шарую гадзіну
дзень абярнуўся.

* * *

Зьнікае ў цемры
ды зноў пад лямпіёнам
кажан крыляе.

* * *

«Добрая душа», —
пачуў пра свайго сябра.
Ціхая радасьць.

* * *

Пралескі сумна
палетак аглядаюць
ля руін Крэва.

* * *

Нат і хвіліны
спакою не зазнала
маці ў самоце.

* * *

Імжысты ранак…
Зноўку пішу краявід
на пустым пляжы.

* * *

Сьвяты — хвіліны,
калі адчуваю:
праца ўдаецца

* * *

Сёньняшні сум,
Нібы шэрань, што ранкам
Кладзецца ў двары.

* * *

За каласочак
Схапіўся для падтрымкі
Ў хвіліну расстаньня.

* * *

Паліклініка…
У стомленых паглядах —
цяжар чаканьня.

* * *

О немаўлятка,
што табе прысьнілася?
Аж здрыганулася…

Адам Глёбус

* * *

Кропля падае
на лілёвы цёмны лёд
і плыве ў вясну.

* * *

Ціха, сьнег ідзе,
Толькі каляндар сказаў —
надыйшла вясна.

* * *

Вясновым ранкам
паліць у парку сьмецьце
малады салдат.

* * *

Чорная ліпа,
спавітая слатою,
чакае цяпла.

* * *

Вежы аблокаў
над каменнай гарою
заружавелі.

* * *

Раніца ў шыбу
ціха пастукалася…
Пара над кавай.

* * *

Блакітны ранак,
апрану ўсё новае
у гонар вясны.

* * *

Першы дзень вясны,
трэба ўмывацца сьнегам
з самай раніцы.

* * *

Ранак, варэльня,
горка-салодкі водар —
кубачак кавы.

* * *

Лапкі ядлоўца
і пралескі на стале
ў шкляначцы з вадой.

* * *

Капеж, дворнікі
на даху рыдлёўкамі
сякуць ледзяшы.

* * *

Хваёвы водар,
кедравая ігліца
блішчыць на сонцы.

* * *

Стаю на вежы
з выбітымі шыбамі,
над нашым сьветам.

* * *

Над могілкамі
хмары плывуць няспынна.
Сыходзяць сьнягі.

* * *

Шукаюць вочы
сярод жоўтых аблокаў
дарогі, птушак.

* * *

Дастаю штодня
водар сьвежай газэты
з паштовай скрыні.

* * *

За вакном сьнег.
Кубачак гарачай кавы
гатую сабе.

* * *

Сонечны ранак,
жаўтавокая котка
выйшла з пад'езду.

* * *

Ранак, парк стары,
узьлятаюць галубы —
ледзь чутны ветрык.

* * *

Паралеляграм
сонечны на шпалерах,
вясновы ранак.

* * *

Адчыніў дзьверы —
скразьняк прынёс духмянасьць
травы і бэзу.

* * *

Шэрую траву
вецер цёплы і сухі
на асфальт прынёс.

* * *

Шчыліны ў плоце —
пасечанае сьвятло
ляжыць на зямлі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Антонов
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Басё Мацуо
Уладзімір Сіўчыкаў: Высакосны год [Хоку і танка]
Высакосны год [Хоку і танка]
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.