Сціскаюцца, і ўніз адзін ужо прывольна
Спадае, ды не гіне: ў рова павароты
Нясе на дробных хвалях бліскі пазалоты.
Вада ляціць пластамі, а на кожным пласце
Па жмені ўзбліскаў месяц рупіцца пакласці.
Святло ў канаве ў стужкі дробненькія рвецца,
А плынь, іх падхапіўшы, знесці ўдаль імкнецца,
А зверху жменямі бляск месяца кладзецца,
Як быццам Свіцязянка, сеўшы на раўніне,
Адной рукой ваду лье з шклянага начыння,
Другою з фартушка кідае ў хвалі тыя
Зачараваных скарбаў пліткі залатыя.
А далей, з рова выбегшы, ручай павольна
Раскручваецца, льецца па раўніне польнай,
І на яго рухомай дробнай лускавіне
Ўздоўж свет месячны дрьгжыць, плыве і гіне.
Якраз, як той гівойтас, жмудскі вуж прыгожы,
Што хоць нібы ляжыць на верасавым ложы,
Паўзе, бо срэбрам, золатам трымціць патроху,
Пакуль з вачэй не знікне паміж траў і моху,
Так і струмень хаваўся пад альшын завесу,
Што небасхіл адзначвалі падобна лесу,
Ўзнімаючыся формай шэрай і няяркай,
Як духі, напалову скрьггыя за хмаркай.
Паміж ставоў над ровам млын стары схаваўся,
Як дзед, што закаханых падглядаць сабраўся.
Падслухаў іх размову, гневаецца, рвецца,
Балбочучы пагрозы, і ажно трасецца,
Так млын той раптам страсянуў чалом імшыстым
І кулаком крутнуў над ручаём празрыстым.
Скрыпучае старое закрахтала кола,
Зглушьша шэпты ўсе і спевы навакола,
І Графа разбудзіла.
Бачыць Граф, аж збоку
Стаіць Тадэвуш ля яго непадалёку,
Дык выкрыкнуў: «За зброю!» Скокнулі жакеі
І ледзь Тадэвуш змог падумаць пра падзеі,
Ужо яго схапілі, рвуцца ў двор не жартам.
Двор будзіцца, сабакі ў брэх, у крыкі варта.
Суддзя бег паўраздзеты: што ўсё гэта значыць?
Падумаў, што бандьггы, ажно Графа бачыць.
«Што гэта?» — ўскрыкнуў. Граф мільгнуў узнятай шпагай.
Але к бяззбройнаму аднёсся ўсё ж з увагай.
«Сапліца! — крыкнуў,— злосны вораг наш старынны!
Сягоння я цябе за ўсе ўкараю віны.
Сягоння ўсё захопленае вернеш зразу,
Перш чым табе адпомшчу за сваю абразу!»
Суддзя перажагнаўся: «У Айца і Сына!
Пан Граф! Вы ж нападаеце бандыцкім чынам!
Як гэта мірыцца, Граф, з вашым выхаваннем,
Паходжаннем, значэннем і самапазнаннем?
Не дамся ў крыўду!» Слугі беглі ўжо Суддзёвы
Хто з кіем, хто са стрэльбай, біцца ўсе гатовы.
А Войскі, стоячы паводдаль трохі збоку,
Меў нож у рукаве, а пана Графа ў воку.
Хацелі біцца, ды Суддзя тут перашкодзіў:
Дарма змагацца — новы вораг надыходзіў.
У вольхах бліснула, і стрэл раздаўся. Потым
Загрукаў мост ад конскіх ног за паваротам.
«Граміць Сапліцу!» — сотня галасоў раўнула.
«Гервазы там!» — у галаве Суддзі мільгнула.
«Нічога, — Граф сказаў,— нас будзе зараз болей,
Здавайцеся, Суддзя, лепш зразу мне ў няволю!»
Надбег Асэсар з крыкам: «Арышт за знявагу!
У імя імператара, аддай, Граф, шпагу,
А не — ваенную паклічу дапамогу!
Я арыштую вас! Бо хто зайшоў дарогу
Ці ўночы нападае, вінен, згодна ўказу
Ад…» Граф ударыў плазам цераз твар, і зразу
Асэсар моўчкі бухнуўся ў траву з ног збіты.
Ўсе думалі, што ранен быў ці мо забіты.
«Відаць, — сказаў Суддзя, — забойства пачалося!»
Завойкалі кругом, а больш за іншых Зося:
Яна дала, Суддзю абняўшы, крыкам волю,
Нібы яе жыды іголкамі паролі.
Тым часам Талімэна ўбегла паміж коней
І к Графу заламаныя ўзняла далоні.
«На гонар твой! — ускрыкнула ад слёз жалосна,
З распушчанай касою, выгнутая млосна, —
На ўсё святое, што ў душы і сэрцы носяць!
Ці ж нам адмовіце, пан Граф? Вас дамы просяць.
Бязлітасны, перш нас забі рукою ўласнай!»
І тут, самлеўшы, ўпала. Скочыў Граф к няшчаснай,
Задзіўлены, збянтэжаны такою сцэнай.
«Ах, панна Зося, — мовіў,— пані Талімэна!
Крывёй бяззбройных я не спляміў рук ніколі.
Сапліцы, слухайце! Вы ўсе ў мяне ў няволі.
Вось так зрабіў я і ў Італіі далёкай,
Між гор Сіцыліі ля скал Бірбанта-рокка:
Заняўшы лагер банды, збройных мы пабілі,
Бяззбройных жа ў палон адразу захапілі.
Яны трыумф мой упрыгожылі прыкметна,
Пасля павесілі мы іх ля спускаў з Этны».
Шчасліва здарылася для сям’і Сапліцаў,
Што Граф на лепшых конях змог паклапаціцца,
Каб першаму прыбыць, бо рэшта шляхты ў пыле
Цягнулася за ім не бліжай як за мілю.
Атрад жакеяў, што скакаў за ім па-парна,
Адзінкай быў у значнай меры рэгулярнай,
А шляхта рухалася так, як хто захоча,
Была яна натоўпам вешаць, біць ахвочым.
Граф часу меў даволі, каб абдумаць справы
І бой правесці так, каб быў ён бескрывавы, —
Загадвае у доме зачыніць Сапліцаў,
І ля дзвярэй з жакеяў варце размясціцца.
Читать дальше