• Пожаловаться

Наста Манцэвіч: Птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Наста Манцэвіч: Птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2012, ISBN: 978-985-6991-91-9, издательство: Логвінаў, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Наста Манцэвіч Птушкі

Птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік Насты Манцэвіч складаецца з вершаў і апавяданняў, паміж якімі няма фармальнай мяжы. Яна адсутнічае таму, што ўкладальнікі не бяруць на сябе адказнасць вызначыць, дзе ў гэтым корпусе тэкстаў заканчваецца проза і пачынаецца паэзія. Пакідаем гэта на волю чытача.

Наста Манцэвіч: другие книги автора


Кто написал Птушкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна адчувала, што яшчэ адной такой ночы не вытрывае. І яна прыйшла да яго — сказала — там шумна, машыны, я не магу заснуць. А ён так і закалаціўся, адчуў, быццам бы яго закінулі ў мінулае, на трыццаць год назад, калі яму было сем. І ён ляжыць тут, побач з мамай, і яму сем. А там яму трыццаць сем, у яго дзеці — два сыны і дачка. І жонка. А тут яму сем і ён спіць побач з мамай, як раней, даўно, калі ён прыходзіў ноччу да іх з бацькам, кратаў маму за плячо і казаў — мама, мне страшна. І яна супакойвала яго — не бойся, сынку, хадзі да нас, усё харашо, гэта толькі сон. Ён забіраўся да іх пад коўдру, туліўся да мамы і засынаў.

А які ён быў тады, у сем — закатваў істэрыкі, як прыбягаў ноччу ў пакой да бацькоў і крычаў — ды зрабіце вы нарэшце цішэй тэлевізар! Я не ма гу заснуць! І яны баяліся яго, рабілі цішэй. Але ён накручваў сябе і ўжо не мог супакоіцца. Яму здавалася, што ён усё роўна чуе гэты чортавы тэлевізар! Ён варочаўся ў ложку, нерваваўся, ускокваў і зноў бег з крыкамі да бацькоў. І супакойваўся толькі тады, калі яны ўрэшце выключалі тэлевізар. А гэты храп… гэта было горай за ўсё, вось чаго ён сапраўды не мог трываць. Ён затыкаў вушы ватай, залазіў пад коўдру, накрываў галаву падушкай. Чаго толькі ні рабіў. І плакаў, плакаў, плакаў. Галасіў, заліваючыся слязьмі, таму што храп пранікаў пад коўдру, праходзіў праз падушкі, скрозь вату —у самыя вушы.

А цяпер яму трыццаць сем, і ён ляжыць з мамай у адным ложку. Ляжыць і не можа заснуць, варочаецца, глядзіць на гадзіннік — ужо гадзіна, ужо дзве, ужо тры… А мама ціха ляжыць, яе не чуваць амаль што, толькі ўздыхае час ад часу, і ён ведае — не спіць. Гэтая цішыня давіць на вушы так, што немагчыма, хочацца ўстаць і заспяваць, сказаць — мама, глядзі як я ўмею, і станчыць што-небудзь, якую-небудзь польку. Толькі б не маўчаць, не ляжаць тут у гэтай страшэннай цішы. Шукаць паратунак. Мама, спі, мама, спі.

Ён чуе яе дыханне, прыслухоўваецца. Чуе, як яно становіцца цяжэйшым, як да яго прымешваюцца розныя гукі, спачатку ледзьве ўлоўныя, потым усё грамчэйшыя і грамчэйшыя. Мама заўсёды храпла, ён памятае, як закатваў з-за гэтага істэрыкі, як затыкаў вушы і плакаў, залазіў пад коўдру і нацягваў на галаву падушку. Тады яму было сем і ён не ведаў, што мамін храп азначае дзве рэчы — мама жывая і мама спіць.

Параноя

Калі б ні гэтая дурацкая параноя, Вадзім застаўся б начаваць у сястры. Яна ўжо нават паслала яму на навюткай канапе, але раптам яму здалося, што ён пакінуў на пліце чайнік. І вось цяпер, замест таго, каб спаць пад цёплай коўдрай, ён ідзе па цёмных бязлюдных вуліцах, праклінаючы чайнік, быдлянскі раён і сваю параною. Але параноя толькі расце… Можа з-за таго, што ён баіцца сабе прызнацца ў тым, што баіцца. А можа — з-за таго, што паўгода таму якраз у гэтым завадскім раёне яго зажопілі два гопніцкага выгляду амбалы. І пачалі збіваць, так, як быццам бы ён быў штосьці ім вінны. І хаця ён нічога не быў ім вінны, аддаў амаль усё, што ў яго тады было — кашалёк, мабілку, пачак цыгарэт і гадзіннік.

Цяпер у яго быў ужо новы гадзіннік, які акурат у той момант, калі ён на яго паглядзеў, паказваў 00.52… І калі праз хвілін пяць няспыннага страху і трасення Вадзім ізноў глянуў на свой гадзіннік, на ім было 00.53. А да дома было яшчэ далёка, і самы страшны кавалак дарогі — мост над чыгункай — яшчэ наперадзе.

Спачатку ён думаў паслухаць плэер, каб скараціць дарогу, троху забыцца… Але тут жа зразумеў бязглуздасць і небяспечнасць сваёй ідэі. Ён ішоў ціха, прыслухоўваўся да ўсяго навокал, да кожнага свайго кроку. Ці толькі свае крокі ён чуе? Часам яму здавалася, што хтосьці ідзе побач, тады ён спыняўся, каб праверыць, ці сапраўды гэта ягоныя крокі, тыя, што ён чуе? І калі ён спыняўся, то пераставаў дыхаць. І чуў толькі, як сэрца стукае ў горле… І кожны такі раз ён разумеў, што гэта ўсяго толькі пакаціўся лісток па асфальце.

Раптам за спінай ён пачуў мужчынскія галасы. Вадзім тут жа адскочыў убок і ўціснуўся ў сцяну, галасы ўсё набліжаліся, а ягонае сэрца тухкала ўсё гучней і гучней, ён ледзь-ледзь вытрываў, каб не запішчэць: «Ратуйце!!!» Хаця хто яго мог тут пачуць? Гэта была сценка старога закінутага завода. І нікога наўкола… Праўда, калі паўгода таму ён крычаў «Ратуйце!!!», яго ніхто не пачуў, хаця гэта было ва ўласным яго пад’ездзе, але можа, ён слаба крычаў, хто цяпер разбярэцца…

Але людзі апынуліся ўсяго толькі людзьмі, яны прайшлі, не зважаючы на Вадзіма. Ён адліп ад сцяны і вырашыў, што так далей працягвацца не можа. І хоць такія паводзіны больш прыцягваюць да сябе ўвагу, ён вырашыў, што будзе бегчы. Перад тым як кінуцца з усіх ног, ён падабраў з зямлі камень, з разліку, што калі дабяжыць да жылога квартала, то зможа ў выніку чаго зашпульнуць ім у акно… Ён будзе бегчы так хутка, як толькі можа. А там глядзіш — і мост над чыгункай перабяжыць, за якім ужо пачынаюцца дамы. А дамы — гэта вокны, а ў вокнах — людзі…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Наста Манцэвіч: Гэта ня лічыцца
Гэта ня лічыцца
Наста Манцэвіч
Адам Глёбус: Рарк
Рарк
Адам Глёбус
Адам Глёбус: Скрыжаваньне
Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Леанід Дранько-Майсюк: Тут
Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Канстанцін Бандарук: Адзінае на патрэбу
Адзінае на патрэбу
Канстанцін Бандарук
Отзывы о книге «Птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.