• Пожаловаться

Наста Манцэвіч: Птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Наста Манцэвіч: Птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2012, ISBN: 978-985-6991-91-9, издательство: Логвінаў, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Наста Манцэвіч Птушкі

Птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік Насты Манцэвіч складаецца з вершаў і апавяданняў, паміж якімі няма фармальнай мяжы. Яна адсутнічае таму, што ўкладальнікі не бяруць на сябе адказнасць вызначыць, дзе ў гэтым корпусе тэкстаў заканчваецца проза і пачынаецца паэзія. Пакідаем гэта на волю чытача.

Наста Манцэвіч: другие книги автора


Кто написал Птушкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля сняданку мама і Томак пойдуць на пляж. Адна толькі думка, што ім з мамай давядзецца ехаць у адным аўтобусе з іншымі людзьмі, пачынала Томака нерваваць. Яны абавязкова будуць на пляжы да адзінаццаці, бо пасля сонца ў Егіпце становіцца небяспечным. Ён вельмі дасканала ўсё спланаваў.

— Прывітанне! Я — Віка. Адпачываеш з мамай?

Яна ляжала на пляжы і была вельмі прыгожай. І ён бы ніколі яе не заўважыў, калі б яна сама да яго не падышла. І тут усё закруцілася, закруцілася ў галаве Томака, як верталёты, а зямля пачала выпаўзаць з-пад ног.

— Ды так… — сказаў Томак.

А Віка была загарэлая і пабегла да мора, як русалка, нырнула ў ваду. І нават Томак сам сабе адзначыў, што яна прыгожая.

Цяпер увесь час, заўсёды, яна была побач з ім. На сняданак яна сядзела за суседнім столікам і макала круасаны ў каву, бо Томак ніяк не мог устаць а сёмай і прачынаўся ў дзевяць. Сядзела за імі з мамай у аўтобусе, які вёз іх з пляжу, а вечарам піла чырвонае віно. І Томак не мог з-за гэтага спакойна размаўляць з мамай. Гэта ніяк не ўваходзіла ў яго планы. Страшна сказаць, але нават ноччу яна яму снілася. І гэта без перабольшанняў былі кашмары. Мама раптам ператваралася ў Віку і пачынала казытаць яго пад пахамі, а потым тонкім і крэпкім языком залазіла яму ў рот. А потым ён ужо і не памятае што. І прачынаўся ўвесь потны. І крычаў: «Маааама!»

Томак нават цяпер ведаў, што яму рабіць. Заставалася яшчэ цэлыя чатыры дні адпачынку, і яшчэ ўсё магчыма было паправіць. Ён падпільнаваў яе раніцай, калі Віка выходзіла са свайго нумару. Засунуў нагу ў дзвярны праём. Праціснуўся сам у пакой, замкнуў яго знутры, каб ніхто не паспеў пабачыць. І апантана, захлынаючыся сваёй салодкай слінай, душыў, забіваў дзяўчыну.

Нарэшце ўсё было скончана. Віка ляжала нерухомая каля прыбіральні і была ўсё яшчэ прыгожай.

Мама, спі

Яна нават не ведае, як гэта здарылася, як так атрымалася. Часам ёй здавалася, што калі б яна адчула, што вось — яно навальваецца, вось — падкрадваецца, яна б змагла гэта спыніць, папярэдзіць. Але яна не ведае, калі гэта пачалося. Проста ў адзін момант так — бац! — і яна зразумела — усё. І ўсё, ты ўжо па вушы ў гэтым лайне і не ведаеш, як з яго выпаўзці, як вырвацца, і тонеш, тонеш, і вязнеш — усё глыбей і глыбей. Так яна прачнулася аднойчы ад жудаснага страху, ад адзіноты і зразумела, што яна не тут, не — не ў гэтым ложку, не ў гэтай кватэры, не ў гэтым горадзе. Не, яна не тут — яна сядзіць адна ў вялізнай цёмнай яме, і ёй страшна. Божухна, так страшна, што хоць ты крычы. І людзі так далёка, і ўсе гукі, усе галасы да яе далятаюць, быццам рэха, ледзь-ледзь можна пачуць, і ўсё нібыта ў тумане. А як так здарылася, яна не ведае, проста аднойчы прачнулася і зразумела, што яна не тут, а ў глыбачэзным калодзезі, халодным і страшным… Не звар’яцець. Не звар’яцець. Толькі не звар’яцець.

І тады яна пачала есці, цягнула ўсё, што траплялася пад руку. Толькі так, ёй здавалася, яна здолее выжыць. Не дасць смерці падкрасціся блізка і задушыць. Толькі калі будзе шмат есці — тады яна будзе моцнай і смерць не здолее яе закапаць у гэтым жудасным калодзезі. Яна не хацела паміраць, ёй так хацелася жыць, цяпер — як ніколі. І яна змагалася са смерцю — ела, ела, ела. Але гэта не дапамагала, яе цяжкое цела ўсё з большай моцай цягнула яе на дно, ёй не хапала паветра. Асабліва па начах, яна прачыналася і не магла дыхаць, хапала паветра ротам, нібы рыба. Хацелася закрычаць, пазваць на дапамогу, так, каб яе пачулі, каб прачнуліся суседзі. Я не хачу паміраць! Не звар’яцець.

Больш так не магу, не вытрываю — і яна пазваніла сыну — прыязджай, я захварэла, мне дрэнна. І ён прыехаў. Ён быў тут, побач з ёй у кватэры, размаўляў, жартаваў, вадзіў яе ў лес, на возера, забаўляў, як мог, купляў сокі і апельсіны. «Мама, — казаў, — ты ачуняеш, ты чуеш?» Але яна злавалася на яго, ведала, што ён не вінаваты, але ўсё адно злавалася. Я толькі разоў не спала з-за цябе начамі, думала яна, калі ты хварэў, я паіла цябе травамі, выклікала дактароў, вазіла па больніцах. Не спала, не спала, не спала! Ні на секунду не змыкала вачэй. А ты кожную ноч ідзеш у свой пакой і засынаеш, а я не магу, бо мне нават побач з табой страшна.

Яна не магла заснуць, варочалася, калацілася ад страху. У чатыры раніцы, так і не заснуўшы, уся змучаная, уставала і пачынала хадзіць па кватэры. А ён спаў крэпка там, у сваім пакоі. І яна злавалася. О Божа! — думала яна — я як маленькае дзіця. Яму са мной цяжка. Ёй хацелася плюнуць на ўсё, зайсці ў той пакой, залезці да яго пад коўдру. Урэшце, ён так часта рабіў гэта, калі быў маленькі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Наста Манцэвіч: Гэта ня лічыцца
Гэта ня лічыцца
Наста Манцэвіч
Адам Глёбус: Рарк
Рарк
Адам Глёбус
Адам Глёбус: Скрыжаваньне
Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Леанід Дранько-Майсюк: Тут
Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Канстанцін Бандарук: Адзінае на патрэбу
Адзінае на патрэбу
Канстанцін Бандарук
Отзывы о книге «Птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.