Уладзімір Папковіч - Рэшта

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Папковіч - Рэшта» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, Издательство: Медысонт, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рэшта: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рэшта»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962-1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Менскай вышэйшай інжынерна-радыётэхнічнай навучальні (1963-1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Менскага оптыка-механічнага завода. У 1966-1970 гг. настаўнічаў у школе №– 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. З 1973 г. выкладчык нямецкай і ангельскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума, з 1982 г. - старшы выкладчык Віцебскага педінстытута. Сябра СП СССР з 1981 г. У друку выступае з 1962 г. з вершамі і апавяданнямі. Аўтар зборнікаў вершаў «На досвітку» (1978), «Зерне» (1982), «Самы кароткі цень» (1988). На беларускую мову перакладае творы нямецкіх і польскіх паэтаў. У яго перакладзе выйшлі кнігі І.Р.Бехера «Вяртанне да сябе» (1988), Р.Крафта «Востраў без маяка» (1987), «Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму» (1989).

Рэшта — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рэшта», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У дабрыні
шукаю
выйсця.

* * *

Ад гучнай фразы да маленькай коскі
я навучыўся грамаце усёй
у непрыкметнай беларускай вёскі,
настаўніцы, дарадчыцы маёй.

Яна мне песень ціхіх наспявала,
яна мне сцежкі разаслала ў свет,
бывала, што і пальцам мне ківала,
калі ступаў у крываваты след.

Так і жыву па простых тых уроках,
якія я праходзіў кожны дзень…
Мне маляўнічасць бачыцца ў аблоках…
Дарма што ад святла бывае цень…

* * *

Ды не паеду я ў Анапу,
не палячу ў гаючы Крым.
Пайду, прылягу на канапу,
зраблю сабе маленькі дрым.

Душу паціху супакою,
настроюся на дабрыню,
і, лежачы ў сваім пакоі,
сяброў прыпомню і радню.

І задрамлю я ў сэрцы з імі,
і ўбачу каляровы сон:
я побач з мёртвымі й жывымі
іду да Бога на паклон.

* * *

Варта камусьці крыкнуць
і сэрца маё
задрыжыць.

Ніяк не магу прывыкнуць,
што можна без страху
жыць...

Выйду я ў чыстае поле
і ў неба
загалашу:

«О дайце мне, дайце ж мне волю,
болей нічога я не
папрашу.»

Ноч мяне змрокам накрые,
прыспіць на ўвесь свет
аднаго.

О Маці святая, Марыя,
Дай сілу мне сына
твайго...

Песні

* * *

Нястрымна і смела ляцелі арэлі,
Насуперак страхам, насустрач вятрам...
І тахкалі сэрцы, і шчокі гарэлі
І вольнае волі хацелася нам...

А сонца свяціла і мружыла вочы,
Хацелася гучна крычаць і спяваць,
Імкнуліся ў высі мы, у зааблочча,
І вецер за намі не мог паспяваць.

Ах, вольная воля, ты вабіш і клічаш,
Пяшчотна ўсміхаешся людзям здаля,
Ты рай абяцаеш, ты радасці зычыш,
А ўнізе чакае нас маці-зямля.

Мы дом павітаем, мы маму абдымем,
Мы іх не забудзем, дзе б мы ні былі.
Жыць будзем заўжды з незаплямленым імем,
І весяліцца на роднай зямлі.

* * *

Ціхі вецер вее ў полі,
Мякка гладзіць каласы.
Песня чуецца на волі,
Звонка льюцца галасы.

Дзеці рушылі ў паходы,
На жаданы вольны ўрок,
Да прыроды, дзе прыгоды
Іх чакаюць, што ні крок.

Разгадаюць таямніцы,
Здзівяцца не раз, не два…
Піць ваду будуць з крыніцы,
Слухаць, як расце трава.

Сонца сыйдзе за пагоркі
І на змену ноч прышле,
Заміргаюць хітра зоркі,
Месяц ў небе паплыве.

І ніхто больш не гамоніць
У зялёным шалашы.
Толькі звон нябесны звоніць
У прасветленай душы.

Любы край

Любы край, жыцця крыніца,
Ружай гожаю цвіцеш.
Мне табой не надзівіцца,
Песняй мне душу усцеш.

Любы край, званочкі кветак
Урачыста ўсім звіняць.
Радуеш старых і дзетак.
Хочацца ўвесь свет абняць.

Любы край, ты напаўняеш
Слодыччу маю душу.
І ты, пэўна, добра знаеш,
Да каго найперш спяшу.

Любы край, сваю Радзіму,
Я з малых гадоў люблю.
Я ў бядзе цябе не кіну,
Віншаванні ў песні шлю.

* * *

На вольную волю, да сонца
Імкнемся душою заўжды,
У свет наш, шырокі, бясконцы,
Вясёлы і малады.

На волі спяваецца звонка
Пра луг, пра палі і лясы.
А з намі спявае старонка
На розныя галасы.

У доме высокім ці ў хаце
Імкнецца народ да святла,
Мы чуем, як родная маці,
Свой голас у песню ўпляла.

І ў хоры магутным запела
Прырода і з ёю народ.
І песня удаль паляцела
Без межаў і перашкод.

Расслабцеся!

* * *

Стаўся да сябе так, як ставішся да іншых.
Жудасна будзе тады застацца
сам-на-сам з сабой!

* * *

Дэманстравала дзеўка гожасць ног.
Дзед не глядзеў.
А што ён мог?

* * *

Як гэта нясмачна, як гэта банальна.
Але рагочуць дружна ўсе, павальна.

* * *

Адбіваюся сам ад сябе...
Няма пераможцы ў той барацьбе.

* * *

– На тым і стаю! – упарціўся муж.
– Паглядзі, куды ўлез... – кпіла жонка.

* * *

У цесным трамваі
жанчына пайшла на мяне грудзьмі.
Ніякай эротыкі.

* * *

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рэшта»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рэшта» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рэшта»

Обсуждение, отзывы о книге «Рэшта» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x