М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніжны дом, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў.
Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта коласаўская мудрасць і яго ўрок усім нам. Гэта папярэджанне, што лепш балота абысці, бо не ўсе мы такія моцныя і стойкія, як Лабановіч, не ўсе здольны адразу адчуць «смурод балота», а калі і адчуем, то можа быць позна — засмокча, праглыне. Філасофія пісьменніка і тая мастацкая сіла, з якой яна рэалізавана, вельмі актуальныя сёння, калі спакусаў і «балот» на шляху маладых намнога больш, чым на шляху Лабановіча. З кім павядзешся — ад таго набярэшся. У Панямонь лепш не завітваць, балота — абысці!

Сцвярджаючы, што «моладзь — наш народ, яны — не госці», праклінаючы раўнадушша, Пімен Панчанка заклікае: «Хутчэй ратуйце маладыя душы!»

Сёння заклікі, нават заклікі прарокаў, на жаль, мала хто чуе. Маладых уратуе іх уласнае ўсведамленне яшчэ адной прывілеі, якой таксама пазбаўлена старасць, — прывілеі вучыцца. Навука духоўнасці засведчана і ў мудрых кнігах таксама, таму і трэба, як вучыць герой апавядання М. Гарэцкага «Роднае карэнне» захавальнік вечнасці дзед Яхім, «у кніжках і ў разумных людзей пытацца» — і будзеш «ведаць, што рабіць трэба». Нават бесчалавечныя абставіны, што правакуюць людзей на нялюдскае, не здымаюць адказнасці чалавека за сваё жыццё і свае ўчынкі. Бо ў нас ёсць прарокі, якіх нам належыць слухаць. I гэта дапаможа нам уратаваць нашы душы.

«Шануем мы бацькоў імёны, навука й прыклад нам яны» (У. Жылка)

Вось у трэці раз я гатовы ісці да вас, і не буду абцяжарваць вас і замінаць вам, бо я шукаю не вашага, а вас. Не дзеці павінны збіраць маёмасць для бацькоў, але бацькі для дзяцей…

З Другога паслання святога апостала Паўла да Карынфянаў.

З дзесяці законаў вечнасці, загадаў-запаведзяў Божых толькі адна, як на тое звяртае ўвагу апостал Павел у Пасланні да Ефесянаў, абяцаная Богам: «Шануй бацькоў сваіх» — гэта першая запаведзь з абяцаннем. Толькі за выкананне яе абяцаецца ўзнагарода: шануй бацькоў сваіх — і дзеці твае будуць шанаваць цябе.

Калі б маладосць ведала, а старасць магла! Але, на жаль, старасць не можа ўжо нічога перайначыць у перажытым, а маладосць не ведае, што галоўным яе клопатам павінен быць клопат пра сваю… старасць.

Старасць не можа быць шчаслівай, але яна можа і павінна быць годнай, спакойнай і дагледжанай. Такая старасць і клопат пра будучыню — дзяцей — даўно сталі галоўнай меркай гармоніі і дабрабыту ў цывілізаваным грамадстве. А калі ж «ходзяць беспрытульна па дарозе мільёны нашых страчаных дзяцей», калі яны сіроты пры жывых бацьках, а старасць жабрацкая і адрынутая, то будучыня такога грамадства і такой краіны вельмі незайздросная.

«Каб мне дзеці былі у слуху, каб я бацькам для іх век дажыў» — так усведамляе багушэвічаўскі лірычны герой сутнасць сапраўднага чалавека. Сапраўдны чалавек, на думку паэта, гэта найперш дбайны сем'янін, верны муж сваёй жонцы, добры бацька сваім дзецям, для якіх ён — прыклад: толькі пры такой умове яны будуць яму «у слуху».

I сапраўды, няхай будзе ў чалавека ўсё, чаго душа пажадае, няхай будзе слава і пашана за добра зробленую справу, няхай будзе здароўе і раскоша, а не будзе толькі аднаго — павагі і паслушэнства ўласных дзяцей, і рай чалавеку стане пеклам. Прахам пойдуць багацце і раскоша. Пашана свету нішто перад непашанай і знявагай ад уласнага дзіцяці.

Вечнасць жыцця забяспечваецца трывалай сувяззю паміж пакаленнямі. А сувязь гэтая мацуецца найперш прыкладам бацькоў і дзядоў. Пакуль бацькі для дзяцей з'яўляюцца прыкладам і аўтарытэтам, а дзеці бацькам — «у слуху», — сувязь трывалая і надзейная.

За ўсю гісторыю свайго існавання чалавецтва не прыдумала іншай супольнасці людзей, дзе ўмовы выхавання дзяцей былі б больш спрыяльныя, чым у добрай сям'і.

Многія раздзелы паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» прысвячаюцца дзецям і ўслаўляюць яшчэ адну нацыянальную якасць беларуса. Спрадвечную якасць, дзякуючы якой «жыў беларус — і будзе жыць!», — клопат пра будучыню сваю, бо дзеці і ёсць будучыня нацыі і кожнага асобнага чалавека. Такая пільная і кранальная пісьменніцкая ўвага да дзяцей у паэме тлумачыцца мудрасцю песняра, які нагадвае, што вытокі ўсяго — у сям'і. Свой ідэал сямейных адносін паэт выявіў на прыкладзе сям'і Міхала і Ганны, у якой панавалі любоў, згода, узаемапавага і шчыры клопат кожнага пра кожнага. У паэме выдатна паказаны не толькі прынцыпы векавой народнай маралі, але і прынцыпы народнай педагогікі. Прыклад і сумленнасць бацькоў, іх чалавечныя ўзаемаадносіны, любоў да дзяцей, працавітасць і строгасць — вось асноўныя прынцыпы гэтай педагогікі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x