М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніжны дом, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў.
Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Намацаць галінамі сонца», адрынуць злое, вучыцца ў добрага, смела і настойліва ісці па дарозе, свядома выбранай самім, можа толькі моцная Асоба. Такой Асобай і з'яўляецца сапраўдны інтэлігент Лабановіч. Ён дае нам урок, як, жывучы зямнымі клопатамі, застацца Чалавекам і нават «намацаць галінамі сонца», сілай сваёй душы павесці за сабой іншых.

Адзін з лірычных герояў паэзіі Максіма Танка сцвярджае, што самае складанае для чалавека — «прайсці праз вернасць». Шамякінскі герой рамана «Сэрца на далоні» інтэлігент Яраш прайшоў праз вернасць выбранай дарозе і сваёй справе і дасягнуў у ёй такога прафесіяналізму, што змог нават трымаць на сваіх далонях сэрца чалавека. Гэты мастацкі вобраз, што даў назву раману I. Шамякіна, — метафарычны. У прамым сэнсе трымаць сэрцы на далонях здольны толькі прафесіяналы ўзроўню Яраша. Аднак сэрца бліжняга можа быць на далонях кожнага чалавека, чуйнага і чулага да болю і трывог іншых людзей. Трэба толькі зразумець гэты боль і паспець дапамагчы. Пакутуе Яраш, што не паспеў (хоць не яго ў тым віна) выратаваць двух хлопчыкаў, якія падарваліся на міне.

Такія, як настаўнік Лабановіч, доктар Яраш, журналіст Шыковіч, мележаўскі старшыня валвыканкома Апейка, коласаўскія героі Міхал, Антось і Ганна, носячы каменне, зарабляючы на хлеб, будуюць храм Будучыні.

Той жа, хто не сам выбраў сабе дарогу ці кіраваўся пры яе выбары толькі карыслівымі матывамі, ідучы па ёй, нясе «пракляты камень».

Кім быць і якім быць

Галоўнае, што павінна кіраваць чалавекам пры выбары справы, — гэта ўсведамленне неабходнасці сваёй працы для людзей, для народа.

I. Мележ.

Пайсці ці вярнуцца? Сказаць ці змаўчаць? Пераступіць ці адступіцца?.. Кожны з нас штодзённа некалькі разоў бывае ў сітуацыі выбару. I ўсё ж два выбары ў жыцці кожнага чалавека лёсавызначальныя: выбар спадарожніка, з якім ісці па жыццёвай дарозе, і выбар справы, якой гэтая дарога забяспечваецца і вызначаецца. I цяжка сказаць, які з выбараў важнейшы. Відавочна толькі адно, што і першы, і другі патрабуе ад чалавека адказнасці і мудрасці.

Гэтыя два галоўныя выбары і робяцца ў імя таго, каб рэалізаваць спрадвечнае імкненне чалавека аддаваць бліжняму свайму назапашаныя скарбы і сілу. Вечная ісціна: нельга даць другому таго, чым не валодаеш сам. Галоўны герой апавядання М. Гарэцкага «Роднае карэнне» дзед Яхім даводзіць студэнту-медыку Архіпу Лінкевічу: «Помні, што, каб другога вызваляць, трэба самому крэпкім быць». Тую ж самую мудрасць сцвярджае Максім Танк у вершы «Ты яшчэ толькі намёк на чалавека…». Так, сапраўды, «толькі намёк», ці «чвэрць», ці «паўчалавека», пакуль «ва ўсім спадзяешся на маці», «на дружбу», «на любоў».

I толькі тады становішся чалавекам,
Калі ўсе могуць спадзявацца
На цябе.

Словы і словаспалучэнні з нарастаняем іх эмацыянальна-сэнсавай выразнасці ўзмацняюць экспрэсію выказвання: чалавек толькі тады адбыўся як чалавек, калі ён можа дапамагчы іншаму, калі ён патрэбны людзям.

Матывы выбару, кім быць, залежаць ад Асобы, што стаіць перад выбарам. У рамане «Каласы пад сярпом тваім» Кастусь Каліноўскі, даводзячы Алесю Загорскаму, што на асабістае ён не мае права, бо яго жыццё яму не належыць, патлумачыў: «Звычайна ў людзей так. Першае — гэта я, другое — сям'я, родны дом, трэцяе — родны горад, чацвёртае — родная краіна, пятае — родная зямля, роднае Чалавецтва. I кожны любіць сам сябе, амаль усе — сям'ю, большасць — родны горад, частка — радзіму. I толькі адзінкі любяць чалавецтва. Па-сапраўднаму, а не на словах… Яны любяць чалавецтва больш, чым радзіму, радзіму больш, чым родны дом, а ўсё гэта разам — больш за саміх сябе. Яны, разумееш, свабодна адцаюць жыццё і дом і ўсё — для краіны і чалавецтва».

У. Караткевіч на яскравым прыкладзе даводзіць (асабліва гэтая мудрасць карысная тым, хто стаіць на ростанях), што, якой бы значнай ні бьша Асоба, гатовая «аддаць усё — для краіны і чалавецтва», яна, Асоба, павінна авалодаць канкрэтнай справай, пэўнай прафесіяй. На жаль, многія маладыя авалодваюць прафесіяй і настойліва вучацца, толькі каб зарабіць на хлеб і не насіць «пракляты камень». Гэты матыў перакрэслівае ўсё: схільнасць да пэўнай справы, здольнасць да яе, нават талент — і толькі па адной прычыне. Калі нейкай прафесіяй у наш час можна зарабіць толькі на хлеб, і не больш, — яна пагарджаная, як цяпер кажуць, непрэстыжная. I — збочваюць з дараванай дарогі, закопваюць свой талент. «Кепска, калі хто шукае дапамогі ад нячысціка», — папярэджвае адзін з герояў Яна Баршчэўскага. Закапаць свой талент — шукаць «дапамогі ад нячысціка».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x