Гі Мапасан - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Гі Мапасан - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік навел, перакладзеных з французскай мовы пісьменніка Гі дэ Мапасана.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Атшыніць! — зноў загарланіў ён.

Бэрціна ўстала, падышла да люка і, перакрыўляючы немца, папыталася:

— Што фам трэпа?

— Атшыніць!

— Мой не атшыняф.

Афіцэр разлютаваўся.

— Атшыніць, алпо мой ламаф цвэры!

Яна зарагатала:

— Ламай-ламай, галубок, ламай!

Ён пачаў дубасіць руляю стрэльбы ў дубовае века, узятае на замок у яго над галавою. Але гэткае века вытрымала б і ўдары тарана.

Леснічыха пачула, што унтэр-афіцэр спусціўся назад. Потым усе салдаты па чарзе падымаліся па лесвічцы, выпрабоўвалі сваю сілу і вывяралі моц замка. Але пераканаўшыся, што іх намаганні марныя, яны зноў зграмадзіліся ў склепе і сталі раіцца.

Маладзіца трохі паслухала іх, потым выйшла з кухні, адамкнулася і стала ўслухоўвацца ў начную цемру.

Да яе данеслася далёкае гаўканне. Яна свіснула па-паляўнічаму, і амаль у той самы момант два вялізныя сабакі выскачылі з цемені і радасна кінуліся да яе. Яна моцна ўхапіла іх за аброжкі, каб яны не ўцяклі. Пасля штосілы крыкнула:

— Эгэй, тата!

Далёка-далёка адгукнуўся голас:

— Эгэй, Бэрціна!

Яна счакала трохі і зноў крыкнула:

— Эгэй, тата!

Той самы голас, але ўжо бліжэй, адказаў:

— Эгэй, Бэрціна!

— Не ідзі каля прадухі! — крыкнула леснічыха. — У нас у склепе прусы!

Нечакана здаравенная мужчынская постаць вырысавалася злева і спынілася паміж двума дрэвамі.

— У нас у склепе прусы? — занепакоена перапытаў стары. — Чаго гэта іх туды занесла?

Дачка засмяялася:

— Ды гэта тыя, пазаўчарашнія. Яны заблудзіліся ў лесе, вось я іх і пасадзіла ў каталажку!

І яна расказала яму ўсю гісторыю: як яна напалохала іх стрэламі з пістолі і як замкнула ў склепе.

— Ну і што ж мне, па-твойму, рабіць з імі цяпер, га? — пахмура запытаўся стары.

— Схадзі па пана Лявіня, хай ён прыйдзе са сваім атрадам, — адказала дачка. — Ён возьме іх у палон. От узрадуецца!

Цяпер ужо ўсміхнуўся і стары Пішон:

— Што праўда, то праўда, узрадуецца.

— Суп гатовы, — сказала дачка. — Ідзі паеш хутчэй дый адпраўляйся.

Стары палясоўшчык сеў за стол і пачаў есці, паставіўшы спачатку на падлогу дзве поўныя міскі сабакам.

Прусакі, пачуўшы галасы, прыціхлі.

Праз чвэрць гадзіны Велягур зноў рушыў у дарогу. А Бэрціна падперла галаву рукамі і стала чакаць.

Вязні зноў заварушыліся. Цяпер яны крычалі, клікалі, бесперастанку шалёна дубасілі рулямі ў цяжкае века.

Потым яны пачалі страляць у прадуху, пэўна, спадзеючыся, што іх пачуе які-небудзь нямецкі атрад, калі акажацца паблізу.

Леснічыха сядзела нерухома, але ўвесь гэты галас непакоіў і раздражняў яе. Злы гнеў апаноўваў яе; яна гатовая была пазабіваць гэтых падлаў, толькі б яны змоўклі.

Трывога жанчыны ўсё нарастала, яна часта паглядвала на гадзіннік і нецярпліва лічыла хвіліны.

Бацька пайшоў паўтары гадзіны назад. Цяпер ён ужо ў горадзе. Яна быццам бачыла яго там. Вось ён расказвае пра ўсё пану Лявіню, які бляднее ад хвалявання, звоніць пакаёўцы і загадвае прынесці мундзір і зброю. Яна, здавалася, чуе, як на вуліцах б'е барабан. З вокнаў вытыркаюцца перапалоханыя галовы жыхароў. З дамоў выбягаюць у наспех накінутай апратцы задыханыя дабравольцы, зашпільваюць партупеі і подбегам прастуюць да дома каменданта.

Пасля атрад на чале з Велягурам выпраўляецца ў дарогу — у ноч, у снег, у лес.

Яна глянула на гадзіннік. «Яны будуць тут не раней чым праз гадзіну».

Яе нервовае напружанне стала гранічнае. Кожная хвіліна здавалася ёй вечнасцю. Так доўга ўсё гэта цягнецца!

Нарэшце настаў час, калі, паводле яе разліку, французскі атрад павінен быў дабрацца да леснічоўкі.

Бэрціна адамкнула дзверы, намерваючыся паслухаць, ці ёсць ужо хто ў лесе. Раптам яна заўважыла нейкі цень, які асцярожна рухаўся да хаты. Маладзіца спалохана ўскрыкнула. Але гэта быў яе бацька.

— Яны паслалі мяне глянуць, ці не перайначылася тут што, — сказаў ён.

— Не, нічога.

Тады стары пранізліва і працяжна свіснуў у начную цемру. І неўзабаве паміж дрэў узнікла нейкая цёмная пляма, якая павольна пасоўвалася да сядзібы: гэта быў авангард з дзесяці чалавек.

— Не хадзіце каля прадухі, — бесперастанку папярэджваў Велягур.

І тыя, хто ішоў наперадзе, паказвалі наступным на небяспечную шчыліну-прадуху.

Нарэшце падышла асноўная сіла атрада — усе дзвесце чалавек, і ў кожнага мелася па дзвесце патронаў.

Усхваляваны — да дрыжыкаў — пан Лявінь расставіў сваіх людзей так, каб дом быў ачэплены з усіх бакоў; адкрытая заставалася толькі шырокая мясціна перад маленькай чорнай адтулінай пры самай зямлі, праз якую ў склеп заходзіла паветра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Праспэр Мерымэ - Навелы
Праспэр Мерымэ
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x