Гі Мапасан - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Гі Мапасан - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік навел, перакладзеных з французскай мовы пісьменніка Гі дэ Мапасана.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён ізноў пачаў расказваць сваю гісторыю і з кожным днём падаўжаў апавяданне. Кожны раз ён дадаваў да яго новыя запэўненні, прыводзіў усё больш рашучыя довады, бажыўся ўсім святым, што толькі мог прыдумаць за тыя доўгія гадзіны самоты, калі ўсе яго думкі былі заняты адно гэтай гісторыяй з вяроўкай. Але чым больш складаныя рабіліся яго апраўданні, чым больш тонкія ён высоўваў доказы, тым менш яму верылі.

— Усе гэтыя ашуканцы так выкручваюцца, — казалі ў яго за спінай.

Ён гэта адчуваў, нерваваўся і нясілеў ад марных намаганняў.

Стары чаўрэў на вачах.

Каб пацешыцца, жартаўнікі прасілі яго цяпер расказваць «пра вяровачку», як просяць салдата расказаць пра бітву, у якой ён удзельнічаў. Яго ўжо кволыя душэўныя сілы слабелі.

У канцы снежня дзядзька Ашкорн злёг. Ён памёр першымі днямі студзеня. І ў перадсмяротным трызненні, нібы ўсё яшчэ стараючыся давесці сваю невінаватасць, ён паўтараў:

— Вяровачка... вяровачка... вось, глядзіце, вось яна, пане мэр.

Пераклад : Зміцер Колас

Пратэктар

Ён і не марыў пра такі высокі ўзлёт! Сын правінцыяльнага судовага выканаўцы, Жан Марэн, як багата на яго падобных маладых людзей, прыехаў у Лацінскі квартал вывучаць юрыспрудэнцыю. У разнастайных піўнушках, у якія па чарзе завітваў, ён завёў сяброўства з мноствам языкатых студэнтаў, якія за куфлем піва пагардліва гаварылі пра палітыку. Жан Марэн горача захапляўся імі, упарта хадзіў следам з адной кавярні ў другую і нават аплачваў іхнія выпіўкі, калі ў яго меліся грошы.

Потым ён стаў адвакатам, абараняў справы ў судзе, але вечна прайграваў працэсы. І вось аднойчы, праглядваючы ранішнія газеты, ён вычытаў, што адзін з былых яго прыяцеляў па Лацінскім квартале абраны дэпутатам.

Жан Марэн зноў зрабіўся яго верным сабакам, сябрам на пабягушках, пра якога згадваюць толькі пры пэўнай патрэбе і з кім зусім не цырымоняцца. Але здарылася так, што па парламенцкай выпадковасці дэпутат стаў міністрам. Прамінула паўгода, і Жан Марэн быў назначаны дзяржаўным саветнікам.

Спачатку ён быццам ашалеў ад гонару. Ён з асалодай прагульваўся па вуліцы толькі дзеля таго, каб людзі пабачылі яго, нібыта па адным ужо яго абліччы яны маглі здагадацца, якую пасаду ён займае. У размове з прадаўцамі ў крамах, з прадаўцамі газет, нават з фурманамі фіякраў ён заўсёды ўлучваў нагоду заўважыць:

— А вось я, як дзяржаўны саветнік...

Потым, неяк само па сабе, ад усведамлення важнасці свайго чыну, прафесійнай неабходнасці, абавязку чалавека ўсемагутнага і шляхетнага, ён адчуў уладную патрэбу рабіць пратэкцыю. З невычэрпнай шчодрасцю ён прапаноўваў сваю падтрымку літаральна ўсім без разбору і ва ўсіх акалічнасцях.

Калі дзе-небудзь на бульвары ён заўважаў якога-ебудзь знаёмага, то адразу ж з радаснай усмешкай ішоў яму насустрач, моцна вітаўся за руку, цікавіўся здароўем і, не чакаючы роспыту, заяўляў:

— Паслухайце, я ж цяпер дзяржаўны саветнік, так што цалкам да вашых паслуг! Калі магу чым-небудзь памагчы, дык вы не саромейцеся, кажыце! На такой пасадзе, як мая, шмат на што паўплываць можна.

І ён цягнуў напатканага прыяцеля ў кавярню, прасіў там ручку, чарніла і паштовай паперы:

— Лісток паперы, гарсон, трэба вось напісаць рэкамендацыйнае пісьмо.

І тут жа ён пісаў тыя рэкамендацыйныя пісьмы — па дзесяць, па дваццаць, па пяцьдзесят штук на дзень. Ён пісаў іх і ў «Амерыканскай кавярні», і ў Біньёна, і ў Тартані, і ў «Мэзон-Дарэ», і ў кавярні «Рыш», і ў Хэльдэра, і ў «Ангельскай кавярні», і ў Неапалітанца — ну літаральна ўсюды. Ён пісаў іх там да ўсіх чыноўнікаў Рэспублікі — ад міравых суддзяў да міністраў.

І быў шчаслівы, папраўдзе шчаслівы.

Аднойчы, калі яму трэба было ісці ў Дзяржаўны савет, сыпануў дождж. Спачатку саветнік намерыўся ўзяць фіякр, але раздумаў, вырашыўшы дабірацца пеша.

Тым часам дождж ператварыўся ў страшэнны лівень, які заліваў тратуары і брук. Пан Марэн змушаны быў забегчы ў бліжэйшае параднае. Там ужо хаваўся ад залевы нейкі поп, стары, сівагаловы кюрэ. Раней, да чыну дзяржаўнага саветніка, пан Марэн цярпець не мог царкоўных служкаў. Але пасля таго, як адзін кардынал пачціва папрасіў у яго парады па адной складанай справе, ён адразу стаў паважаць увесь святы клір.

Дождж ліў як з вядра, брудныя пырскі ляцелі ва ўсе бакі, і гэта змусіла мужчын заскочыць ажно ў пакойчык кансьержкі. Пан Марэн, якога вечна даймаў неадольны сверб прадэманстраваць важнасць сваёй асобы, сказаў:

— Ну і паскуднае надвор'е, пане абат.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Праспэр Мерымэ - Навелы
Праспэр Мерымэ
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x