Гі Мапасан - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Гі Мапасан - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік навел, перакладзеных з французскай мовы пісьменніка Гі дэ Мапасана.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але гэта праўда, далібог, гэта святая праўда, пане мэр. Клянуся ратункам маёй душы!

Мэр нібы не пачуў:

— І нават пасля таго, як вы паднялі гэтую рэч, вы яшчэ доўга шукалі, ці не выпала нейкая манетка ў гразь.

Бедны стары задыхаўся ад знявагі і страху.

— Ды... ці можна такое казаць... ці ж можна такое казаць... якую хлусню выдумляюць, каб зганьбіць сумленнага чалавека! Ці ж можна такое казаць!..

Але колькі ён ні пратэставаў, усё было дарма, яму не верылі.

Яму зрабілі вочную стаўку з Маляндэнам, і той паўтарыў і пацвердзіў свае словы. Яны лаяліся і бэсцілі адзін аднаго добрую гадзіну. Па асабістай просьбе Ашкорна абшукалі. Але нічога не знайшлі.

Нарэшце, дужа расчараваны, мэр мусіў яго адпусціць, але папярэдзіў, што перадасць справу пракурору і будзе чакаць яго рашэння.

Навіна хутка разышлася. На выхадзе з мэрыі старога абступіў натоўп, усім было цікава, у яго распытвалі — хто сур'ёзна, хто з усмешкай, але без абурэння. І тады ён пачаў расказваць гісторыю з вяроўкай. Яму не давалі веры. Усе толькі смяяліся.

Ён ішоў па вуліцах мястэчка, яго ўвесь час спынялі, ён сам спыняў сваіх знаёмых і ўжо каторы раз паўтараў сваю споведзь, апраўдваўся і выварочваў кішэні, каб давесці, што ў яго нічога няма.

Яму казалі адно:

— Ідзі, ідзі, стары шэльма.

Гэта яго злавала, ён нерваваўся, кіпеў, кідаўся ў роспач ад таго, што яму не вераць, і, не ведаючы, што рабіць, зноў і зноў паўтараў сваё.

Цямнела. Трэба было вяртацца дахаты. Ён рушыў у дарогу з трыма сваімі суседзямі і паказаў ім тое месца, дзе падабраў вяроўку. Увесь час, пакуль яны ішлі, ён толькі і гаманіў пра сваю бяду.

Позна вечарам, калі яны вярнуліся ў вёску, ён абышоў усе двары ў Брэатэ і ўсім расказваў пра сваё няшчасце. Яго слухалі з недаверам.

Ён пакутаваў праз гэта ўсю ноч.

На другі дзень, прыкладна а першай гадзіне дня, Марыюс Памэль, парабак імавільскага фермера Брэтона, вярнуў пулярэс з усім, што там было, яго ўладальніку, пану Ульбрэку з Манвіля.

Хлопец запэўніваў, што сапраўды знайшоў гэтую рэч на дарозе, але таму, што сам чытаць не ўмеў, занёс яе дадому і паказаў гаспадару.

Навіна абляцела ўсё наваколле. Стары Ашкорн даведаўся пра гэта таксама. Ён адразу пачаў хадзіць па вёсцы і зноў расказваў усім сваю гісторыю, да якой дадаваў цяпер шчаслівы канчатак. Ён трыумфаваў.

— І што мяне асабліва засмучала, — казаў ён, — дык гэта, разумееце, не так тое, што мяне там у нечым вінавацілі, як што ўсё гэта быў чысты паклёп. Няма нічога горшага, як цябе пачынаюць вінаваціць праз усялякую хлусню.

Увесь дзень ён гаварыў пра сваю прыгоду. Ён расказваў яе тым, хто сустракаўся яму на дарозе, тым, хто піў побач з ім у карчме, а ў нядзелю — парафіянам, якія выходзілі з царквы. Ён спыняў нават незнаёмых. Нарэшце стары нібыта супакоіўся, хоць у душы яго па-ранейшаму яшчэ нешта турбавала. Яго слухалі з прыхаванай усмешкай. Яго словы быццам нікога не пераконвалі. І яму здавалася, што людзі за яго спінай тайком перашэптваюцца.

На другі тыдзень, у аўторак, ён ізноў пайшоў на Гадэрвільскі кірмаш, адзіная патрэба штурхала яго — расказаць сваю гісторыю.

Калі ён праходзіў паўз рымараў дом, Маляндэн, які стаяў на ганку, убачыў яго і засмяяўся. Чаго?

Ён пачаў быў расказваць сваю гісторыю аднаму фермеру з Крыкто, але той не даў яму скончыць і, ляпнуўшы па пузе, кінуў проста ў твар: «До ўжо табе, хітры шэльма, ідзі!» — і павярнуўся да старога спінай.

Дзядзька Ашкорн збянтэжыўся ад нечаканасці, і яго хваляванне яшчэ больш павялічылася. Чаму гэта яго назвалі «хітрым шэльмаю»?

Седзячы за сталом у шынку ў Журдэна, ён ізноў пачаў тлумачыць, як яно было.

Нейкі гандляр коньмі з Манцівілье крыкнуў:

— Ну ўжо, ну, стары круцель, ведаю я, што гэта была за вяровачка!

Ашкорн прамармытаў:

— Але яго ж знайшлі, пулярэс гэты.

Але той не сціхаў:

— Маўчы ўжо, дзядзька! Адзін знайшоў — адзін аддаў, і шыта-крыта, камар носу не падаткне.

У селяніна ажно заняло дых. Нарэшце ён сцяміў. Яго абвінавачвалі ў тым, што ён аддаў пулярэс свайму прыяцелю-хаўрусніку, каб той занёс яго ў мэрыю.

Ён пачаў быў пярэчыць, але за сталом усе толькі зарагаталі.

Стары так і не здолеў даесці свой абед і пайшоў. У спіну яму ляцелі кпіны.

Ён вярнуўся дахаты, разгублены і прысаромлены, задыхаючыся ад абурэння і гневу, і больш за ўсё прыгнечаны тым, што, як і ўсякі хітры нармандзец, ён сапраўды быў здольны зрабіць тое, у чым яго абвінавачвалі, і пасля б нават выхваляўся, якую добрую ён выкінуў штуку. Падсвядома ён разумеў, што даказаць сваю невінаватасць яму не ўдасца — яго ашуканства было ўсім добра вядомае. І несправядлівасць такога падазрэння кроіла яму сэрца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Праспэр Мерымэ - Навелы
Праспэр Мерымэ
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x