Гі Мапасан - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Гі Мапасан - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік навел, перакладзеных з французскай мовы пісьменніка Гі дэ Мапасана.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Значыць, сястра, вы мяркуеце, што Богу прыемныя любыя шляхі і ён прабачае правіннасць, калі памкненне чыстае?

— Ды якія могуць быць сумненні, пані?! Даволі часта ўчынак сам па сабе варты асуджэння, бывае пахвальны дзякуючы пабуджэнню, якое натхняе на той крок.

І яна яшчэ доўга разважала гэтаксама, абмяркоўвала волю Бога, прадбачвала яго рашэнні, прыпісвала яму ўмешванне ў справы, якія, калі папраўдзе, зусім яго і не абыходзяць.

Усё гэта падавалася замаскавана, спрытна, красамоўна. Але кожнае слова святой сястры ў манаскім убранні рабіла прабоіну ва ўгневаным супраціўленні куртызанкі. Потым гамонка трохі адхілілася ад галоўнага кірунку, і манашка загаварыла пра манастыры яе ордэна, пра сваю ігуменню, пра сябе самую і пра сваю прывабную суседку, каханую сястру з абшчыны св. Нікіфара. Іх выклікалі ў Гаўр, каб даглядаць у шпіталях салдатаў, хворых на воспу. Яна расказвала пра гэтых няшчасных, падрабязна апісвала іх пакуты. І вось, пакуль з капрызу гэтага прусака іх затрымваюць у дарозе, богведама колькі памрэ французаў, якіх яны, магчыма, уратавалі б! Даглядаць параненых і хворых ваенных было яе спецыяльнасцю; яна была і ў Крыме, і ў Італіі, і ў Аўстрыі, і, расказваючы пра свае вандроўкі, яна неспадзявана паказала сябе адной з тых хвацкіх і ваяўнічых манашак, якія нібыта на тое і створаны, каб ісці следам за войскам, падбіраць параненых у разгар бітвы і лепей ад любога камандзіра адзіным словам утаймоўваць расхлябаных ваякаў; гэта была сапраўдная «ваенная сястра», і яе змарнелы, пабіты воспай твар быў як бы сімвалам руйнаванняў, спрычыньваных вайной.

Пасля яе ніхто не сказаў ні слова, настолькі ўражлівым падалося ўсё выказанае ёю.

Як толькі паабедалі, усе адразу заспяшаліся ў свае пакоі і выйшлі толькі назаўтра раніцай, даволі позна.

Снеданне прайшло спакойна. Вычэквалі, каб зерне, пасеянае напярэдадні, прарасло і закаласавала.

Апоўдні графіня прапанавала прагуляцца, і, як загадзя было дамоўлена, граф узяў Пампушку подручкі і трошкі адстаў з ёю ад іншых.

Ён гаварыў з ёю фамільярным, апякунскім, трохі пагардлівым тонам, якім салідныя мужчыны размаўляюць з публічнымі жанчынамі, называў яе «дзіця маё», паблажліва апускаючыся да яе з вышыні свайго сацыяльнага становішча, той само сабой зразумелай пашаны, якою быў ён акружаны. Ён без ніякіх хітрыкаў прыступіў да сутнасці справы:

— Значыць, вы намераны трымаць нас тут і падстаўляць, як і сябе самую, небяспецы ўсіх магчымых здзекаў, непазбежных у выпадку паражэння прускай арміі, толькі б не рабіць прыемнасці, якую вы рабілі ў сваім жыцці столькі разоў?

Пампушка нічога не адказала.

Ён дзейнічаў на яе ласкавасцю, доказамі розуму, заклікаў да яе пачуццяў. Ён умеў заставацца на вышыні сваёй графскай годнасці, быў галантны, калі гэта патрабавалася, ліслівы, нават сардэчны. Ён расхвальваў паслугу, якую яна магла б зрабіць ім, гаварыў пра тое, як бы яны былі ёй удзячныя; а потым раптам весела загаварыў з ёю на «ты»:

— А знаеш, дарагая, у яго будуць усе падставы выхваляцца, што паласаваўся такой панадненькай дзяўчынай, якіх не шмат знойдзецца ў яго на радзіме!

Пампушка нічога не адказала і паспешліва далучылася да ўсёй кампаніі.

Па вяртанні з прагулкі яна адразу ж паднялася ў свой пакой і болей не выходзіла. Занепакоенасць дасягнула найвышэйшай ступені. Што яна вырашыць? А што, калі ўсё-такі заўпарціцца? Які жах!

Настала пара абеду; яна не з'яўлялася. Нарэшце прыйшоў пан Фалянві і паведаміў, што пані Русэ не зусім здаровая, можна сядаць за стол без яе. Усе натапырылі вушы. Граф падышоў да карчмара і ціха спытаўся:

— Згадзілася?

— Ага.

З прыстойнасці ён нічога не сказаў сваім спадарожнікам, толькі лёгка кіўнуў ім. Адразу ва ўсіх вырваўся глыбокі ўздых палёгкі, твары павесялелі. Люазо ўсклікнуў:

— Д'ябал мяне вазьмі! Плачу за шампанскае, калі толькі яно знойдзецца ў гэтым доме!

На вялікі жах пані Люазо, гаспадар неўзабаве прынёс ажно чатыры бутэлькі. Усе ўміг парабіліся надзвычай кампанейскія і шумлівыя; нястрымная радасць распірала іх сэрцы. Граф быццам упершыню заўважыў, што пані Карэ вельмі прыгожая; фабрыкант кідаў кампліменты графіні. Гамонка вялася жывая, вясёлая, дасціпная.

Раптам Люазо ўстрывожана ўскінуў рукі ўгору і крыкнуў:

— Ціха.

Усе змоўклі ў здзіўленні і нават у страху. Люазо прыслухаўся, загадваючы ўсім памаўчаць, узняў вочы да столі, прыслухаўся зноў і потым прамовіў сваім звычайным голасам:

— Супакойцеся, усё ў парадку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Праспэр Мерымэ - Навелы
Праспэр Мерымэ
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x