Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ці ж дзіўна, што лёгка здабытая слава закружыла вось такую пустую галаву, — скончыў мой сябар і прывёў некалькі класічных прыкладаў амаль дзіцячага славалюбства Чэнтавіча. — Чаму ж дваццаціаднагадоваму хлапцу з Баната не стаць звышпыхлівым, калі, рухаючы на дошцы фігуркі, ён можа за тыдзень зарабіць болей, чым уся яго вёска за цэлы год на лесапавале ці на якіх-небудзь іншых цяжкіх работах. І потым, шчыра кажучы, вельмі лёгка лічыць сябе вялікім чалавекам, калі ў тваёй галаве няма і следу думкі пра тое, што на свеце жылі калісьці Рэмбрант, Бетховен, Дантэ і Напалеон. Гэты хлапец ведае ў сваім абмежаваным мозгу толькі адно: ужо каторы месяц ён не прайграў ніводнай партыі. А не маючы аніякага ўяўлення пра тое, што на свеце існуюць іншыя вартасці, апроч шахмат і грошай, ён мае ўсе падставы быць у захапленні ад уласнае асобы.

Сябраў расказ, вядома, выклікаў у мяне вялікую цікавасць. Я ўсё жыццё цікавіўся рознымі відамі манаманаў — людзей ва ўладзе адной-адзінай ідэі, бо чым вужэй рамкі, якімі абмяжоўвае сябе чалавек, тым больш ён у пэўным сэнсе набліжаецца да бясконцасці. Якраз такія вонкава абыякавыя да ўсяго на свеце людзі ўпарта, як мурашкі, будуюць з нейкага асаблівага матэрыялу свой ні на што не падобны маленькі свет, які здаецца ім паменшаным адлюстраваннем сусвету. Таму я не схаваў ад сябра свайго намеру — пастарацца за час дванаццацідзённага падарожжа да Рыа бліжэй пазнаёміцца з гэтаю асобаю, надзеленаю такімі аднабаковымі здольнасцямі.

— Але наўрад ці гэта вам удасца, — папярэдзіў мяне сябар. — Наколькі я ведаю, яшчэ нікому не ўдалося вывудзіць з Чэнтавіча хоць крыху матэрыялу, прыдатнага на псіхалагічныя вывады. Пры ўсёй сваёй неверагоднай абмежаванасці гэты хітры селянін дастаткова разумны, каб не паказваць сваіх слабасцяў. Спосаб у яго просты: за выключэннем землякоў, дый то людзей свайго ўзроўню, з якімі ён сустракаецца ў танных гатэлях, Чэнтавіч пазбягае пачынаць з кім-небудзь размову. Адчуўшы, што перад ім адукаваны чалавек, ён адразу, як смоўж, хаваецца ў сваю ракавіну; таму ніхто не можа пахваліцца, што чуў ад яго нейкае глупства і здолеў ацаніць усю глыбіню яго невуцтва.

Мой сябар, здавалася, меў рацыю. Завязаць знаёмства з Чэнтавічам у першыя дні нашага падарожжа аказалася немагчыма — хіба толькі трэба было праявіць нахабства, — але я не прыхільнік такіх метадаў. Часам ён выходзіў на верхнюю палубу і гуляў там, заўсёды з рукамі за спінаю, паглыблены ў горды роздум, зусім як Напалеон на вядомым партрэце; але, гуляючы па палубе, ён заўсёды так спяшаўся, што мне, каб дасягнуць свае мэты, прыйшлося б бегчы за ім трушком. Ён ніколі не паказваўся ў гасцінай, у бары ці ў курыльным салоне; сцюард, ад якога я даведаўся пра гэта пад сакрэтам, сказаў мне, што большую частку дня ён праводзіць у сябе ў каюце за вялікаю шахматнаю дошкаю, разбірае згуляныя партыі ці рашае шахматныя задачы.

Праз тры дні я пачаў ужо сапраўды злавацца, што абарончая тактыка Чэнтавіча аказалася мацнейшай за маё жаданне як-небудзь да яго дабрацца. Дагэтуль мне не даводзілася сустракацца з выдатнымі шахматыстамі; і чым больш я стараўся зразумець гэты тып людзей, тым недаступнейшаю майму розуму здавалася праца чалавечага мозгу, якая цалкам сканцэнтравалася на невялічкай прасторы, раздзеленай на шэсцьдзесят чатыры чорныя і белыя квадраты.

З асабістага вопыту я быў знаёмы з таямнічаю чароўнасцю «каралеўскай гульні», адзінай з гульняў, прыдуманых чалавекам, якая не залежыць ад капрызу выпадку і ўвенчвае лаўрамі толькі розум, ці, дакладней, асобую форму разумовай адоранасці. Але ці ж не з'яўляецца вузкае азначэнне «гульня» абразаю шахматам? А можа, яны навука, нейкае мастацтва, нешта прамежкавае, што лунае паміж гэтымі двума паняццямі, як лунае паміж небам і зямлёю Магаметава труна; у гэтай гульні спалучаюцца самыя супярэчлівыя паняцці: яна і старажытная, і вечна новая; механічная ў сваёй аснове, але прыносіць поспех толькі таму, у каго ёсць фантазія; абмежаваная нерухомай геаметрычнай прасторай — і разам з тым бясконцая ў сваіх камбінацыях; яна няспынна развіваецца — і ўсё-такі зусім бясплодная; думка без вываду, матэматыка без выніку, мастацтва без твораў, архітэктура без камянёў. І тым не менш гэтая гульня вытрымала выпрабаванне часам лепей, чым усе кнігі і ўсё створанае людзьмі, гэта адзіная гульня, якая належыць усім народам і ўсім эпохам, і ніхто не ведае імя боства, якое прынесла яе на зямлю, каб развейваць нуду, удасканальваць розум, весяліць душу. Дзе пачатак яе і дзе канец? Яе простыя правілы можа вывучыць кожнае дзіця, у ёй спрабуе свае сілы любы аматар, і ў той жа час у яе нязменна цесных квадратах нараджаюцца зусім адметныя, ні з кім не параўнальныя майстры — людзі, адораныя выключна шахматнымі здольнасцямі; гэта асаблівыя геніі, якім палёт фантазіі, настойлівасць і майстэрства дакладнасці ўласцівыя не менш, чым матэматыкам, паэтам і кампазітарам — толькі ў іншым спалучэнні і з іншаю накіраванасцю. Раней, у час захаплення фізіянамічнымі даследаваннямі, які-небудзь Галь мусіў бы ў першую чаргу даследаваць галаўны мозг такіх геніяльных шахматыстаў, каб выявіць, ці няма ў шэрым рэчыве мозгу асаблівай звіліны, ці няма там якога-небудзь асаблівага шахматнага нерва або шахматнай шышкі. І якую цікаўнасць выклікаў бы ў фізіянаміста такі індывідуум, як Чэнтавіч, у каго гэтая асаблівая геніяльнасць угняздзілася ў мозгу, зусім некранутым і вялым, — як у глыбе пустой горнай пароды хаваецца адна-адзіная залатая жылка. У прынцыпе я разумеў, што такая па-свайму адзіная геніяльная гульня не магла не спараджаць і адпаведных славутасцей, і ўсё-такі мне было заўсёды цяжка, амаль немагчыма ўявіць сабе жыццё чалавека з дзейным розумам, які абмежаваў бы свой свет невялікаю бела-чорнаю прастораю і задаволіўся б толькі тым, што радасць у жыцці знаходзіў бы адно ў перасоўванні сюды і туды трыццаці дзвюх фігур. Я не мог зразумець псіхалогіі чалавека, які верыць у тое, што ход канём, а не пешкай у новым дэбюце можа прынесці яму славу і забяспечыць месцейка сярод бессмяротных, — хай толькі ў кароценькай заўвазе дзе-небудзь у настаўленні па шахматнай гульні, — чалавека, мыслячага чалавека, які, не будучы вар'ятам, на працягу дзесяці, дваццаці, трыццаці, сарака гадоў зноў і зноў аддае ўсю сілу свайго розуму бязглуздаму занятку — загнаць у вугал драўлянай дошкі драўлянага караля.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x