Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сёння?.. Але чаму? — прагучаў голас Эрны.

— Не ведаю. Хто яго разбярэ. Тутэйшая кампанія яму не даспадобы, нашы знаёмыя яму яе падыходзяць — відаць, ён сам адчувае, што ён не на месцы сярод іх. Проста сорамна глядзець на яго — заўсёды ў пакамячаным гарнітуры, з расшпіленым каўнерыкам... Ты хоць скажы яму, каб ён, прынамсі, увечары адзяваўся больш прыстойна — ён цябе слухае. А сёння раніцаю... як ён накінуўся на лейтэнанта, — я гатова была скрозь зямлю праваліцца...

— Так, мама... а што гэта было?.. Я ўсё хацела ў цябе спытацца... што гэта найшло на тату?.. Такога яго ніколі не бачыла... я проста спалохалася.

— Глупства, проста ён быў не ў гуморы... мусіць, цэны на біржы ўпалі... ці таму, што мы гаварылі па-французску... Ён не выносіць, калі другія забаўляюцца... ты не заўважыла: калі мы танцавалі, ён стаяў у дзвярах, нібы забойца, які схаваўся за дрэва... Паехаць! Зараз жа паехаць! — і толькі таму, што яму гэтага захацелася... Калі яму тут не падабаецца — гэта не прычына перашкаджаць нам весяліцца... Але я не звяртаю ўвагі на яго капрызы, хай гаворыць і робіць што хоча.

Размова абарвалася. Відаць, яны закончылі вячэрні туалет, бо дзверы ў калідор бразнулі, пачуліся крокі, шчоўкнуў выключальнік, патухла святло.

Стары нерухома сядзеў на канапе. Ён чуў кожнае слова. Але дзіўна: ён болей не адчуваў болю, ніякага болю. Нястомны гадзіннікавы механізм, які яшчэ нядаўна стукаў і шалеў у грудзях, сціх і супакоіўся — мусіць, ён зламаўся. Нічога не ўздрыгнула ў ім ад гэтага грубага дотыку. Не было ні гневу, ні нянавісці... нічога... нічога... Стары паволі паправіў адзежу, асцярожна спусціўся па лесвіцы і падсеў да жонкі і дачкі, як да чужых людзей.

Ён не гаварыў з імі ў той вечар за сталом, а яны не звярнулі ўвагі на яго зацятае, сціснутае, як кулак, маўчанне. Не развітваючыся, ён падняўся ў свой пакой, лёг і патушыў святло. Шмат пазней прыйшла жонка пасля прыемна праведзенага вечара; палічыўшы, што ён спіць, яна раздзелася ў цемры. Хутка ён пачуў яе цяжкае, роўнае дыханне.

Стары, сам-насам з сабою, шырока расплюшчанымі вачамі глядзеў у начную пустату. Побач з ім нешта ляжала і глыбока дыхала ў цемры; ён намагаўся ўспомніць, што гэтую жанчыну, якая ў адным з ім пакоі і дыхае адным з ім паветрам, ён калісьці ведаў маладою і палкаю, што яна нарадзіла яму дзіця і была звязана з ім глыбокаю таямніцаю крыві; ён настойліва пераконваў сябе, што гэтае цёплае і мяккае цела, якое ляжала так блізка, што ён мог дакрануцца да яго рукою, калісьці было жыццём у яго жыцці. Але дзіўна: думкі аб мінулым не выклікалі ў ім ніякіх пачуццяў, і ён слухаў жончына дыханне дакладна таксама, як праз адчыненае акно шум ад плёскату хваляў на прыбярэжнай гальцы. Усё гэта прайшло, даўно мінула, засталося толькі выпадковае і чужое суседства: усё скончана, скончана назаўсёды.

Яшчэ раз ён уздрыгнуў — ціха, як бы тайком, рыпнулі дзверы ў даччыным пакоі. «Значыцца, сёння зноў», — падумаў ён і адчуў лёгкі ўкол ва ўжо амярцвелым, здавалася, сэрцы. З хвіліну штосьці торгалася ў ім, быццам адміраючы нерв. Але і гэта прайшло: «Хай робіць што хоча! Што мне да яе!»

І стары зноў адкінуўся на падушку. Мякчэй ахутваў змрок яго збалелыя скроні, жыватворная прахалода пранікала ў кроў. І неўзабаве неглыбокі сон затуманіў знясіленыя пачуцці.

Калі жонка прачнулася раніцаю, яна ўбачыла, што муж ужо стаіць, у паліто і капелюшы.

— Куды гэта ты? — спыталася яна сонным голасам.

Стары не павярнуўся; ён спакойна засоўваў начную кашулю ў чамадан.

— Ты ж ведаеш, я еду дадому. Я бяру з сабою толькі самае неабходнае, астатняе можаце паслаць мне ўслед.

Жонка спалохалася. Што гэта? Такога голасу яна ніколі ў яго не чула: холадна, жорстка прарываліся словы праз сціснутыя зубы. Яна ўскочыла з ложка.

— Няўжо ты хочаш паехаць?.. Пачакай... мы таксама паедзем, я ўжо сказала Эрне...

Але ён толькі нецярпліва паматаў галавою.

— Не... не... заставайцеся... не трэба... — і, не азіраючыся, пайшоў да дзвярэй. Каб націснуць на ручку дзвярэй, ён мусіў паставіць на падлогу чамадан. І ў гэтае кароткае імгненне ён успомніў: тысячу разоў ён ставіў чамадан з узорамі перад чужымі дзвярамі; перш чым пайсці, пачціва развітваўся і прапаноўваў свае паслугі для далейшых даручэнняў. Але тут у яго не будзе болей ніякіх спраў, і таму ён не палічыў неабходным развітацца. Без адзінага слова, без развітальнага позірку ён падняў чамадан і з трэскам зачыніў за сабою дзверы, аддзяліўшы сябе ад свайго ранейшага жыцця.

Ні маці, ні дачка не зразумелі, што адбылося. Але гэты раптоўны ад'езд занепакоіў іх. Адразу ж яны паслалі яму ўслед, у родны горад на поўдні Германіі, лісты, у якіх падрабязна тлумачылі, што мела, мабыць, месца непаразуменне, амаль пяшчотныя, клапатлівыя лісты; яны пыталіся, ці добра ён даехаў, як яго здароўе, і нават былі гатовыя вярнуцца з адпачынку. Ён не адказаў. Яны зноў пісалі, адпраўлялі тэлеграмы, адказу не было. Толькі з канторы прыйшла сума, якую яны прасілі ў адным лісце, — паштовы перавод са штэмпелем фірмы, без ніводнага слова, напісанага рукою, без прывітання.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x