Невядома - Мэдыі і камунікацыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Мэдыі і камунікацыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск-Вільня, Год выпуска: 2000, Издательство: Беларускі калегіюм, Жанр: Прочая научная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэдыі і камунікацыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэдыі і камунікацыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Тэорыя камунікацыі і мэдыяў” альбо “Досьледы камунікацыі і мэдыяў” — гэта дысцыпліна, якая вывучае працэсы камунікацыі ў грамадзтве, разьвіцьцё сродкаў камунікацыі і іхні ўплыў на розныя сацыяльныя і культурныя працэсы, а таксама ролю гэтых сродкаў у разьвіцьці грамадзтва і чалавека на працягу ўсёй яго гісторыі. Як навуковая дысцыпліна “Тэорыя камунікацыі і мэдыяў” пачала фармавацца ў другой палове 20 ст., і першымі навукоўцамі, што зацікавіліся праблемамі камунікацыі, былі канадыцы: эканаміст Харальд Ініс і літаратуразнаўца Маршал Маклюэн. Х.Ініс цікавіўся старажытным сьветам, і ён першы адзначыў сувязь паміж разьвіцьцём пісьмовых тэхналёгіяў і ўзьнікненьнем вялікіх дзяржаўных утварэньняў, а менавіта старажытных імпэрыяў. Ажыцьцяўленьне ўлады на вялікіх тэрыторыях вымагала такога сродку перадачы інфармацыі, які б быў лёгка транспартабэльны і зьвязваў паміж сабоў тых, што ажыцьцяўляюць гэтую ўладу, і тых, што падпарадкоўваюцца ёй. Тэксты, напісаныя на паперы альбо папірусе, якраз і задавальнялі такому патрабаваньню. Між іншым, Ініс адзначаў важную ролю адукаванай эліты ў гэтым працэсе, функцыя якой палягала ў стварэньні тэкстаў і навучаньні грамаце.

Мэдыі і камунікацыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэдыі і камунікацыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нашы першабытныя продкi былi перакананыя, што ўяўленьне нiколi не падманвае чалавека: усё, што мы бачым унутраным зрокам, ня менш рэальнае за навакольную рэчаiснасьць (i наадварот). Усё, што мы думаем, малюем, апавядаем — сапраўды адбываецца недзе ў паралельных часава-прасторавых кантынуумах, у некаторых зь якiх жывуць душы дзядоў, сфiнксы, цмокi, Ленiн ды iншыя героi мiтаў. Не памыляюцца нават тыя, хто сёньня ўпарта сьцьвярджае (у тым лiку празь Iнтэрнэт), што жыве Беларусь.

Сусьветныя камунiкацыi ўжо iснуюць, а вось сусьветную культуру ўявiць сабе пакуль цяжка. Напрыклад, ёсьць англамоўная лiтаратура, расейскамоўная i г.д., але сусьветнай лiтаратуры няма. Пераклады толькi часткова вырашаюць праблему паразуменьня памiж народамi або пакаленьнямi. Сусьветная культура зьявiцца тады, калi высокiя тэхналёгii дазволяць нам iмгненна i дакладна разумець усе iншамоўныя тэксты. Гэта значыць, калi кожны чалавек па аб'ёме памяцi i сьмеласьцi ўяўленьня будзе роўны ўсяму чалавецтву.

Making things think

Цэнтральным сродкам камунікацыі ў найбліжэйшай пэрспэктыве мае стацца мабільны тэлефон, які будзе служыць для перадачы ня толькі голасу, але таксама тэкстаў, фотаздымкаў, тэлевізійных навінаў і нават грашовых пераводаў. У тэлефон будуць інтэграваныя крэдытная картка і пашпарт (ідэнтыфікацыйная картка) абанэнта, што дазволіць яму набываць авіяквіткі, напоі ў суседнім бары ці акцыі на біржы простым націсканьнем некалькіх клявішаў. Перадача праз кішэнны тэлефон пісьмовых тэкстаў пакуль каштуе ў 10 разоў больш, чым перадача голасу, але гэтая тэхналёгія мае добрыя пэрспэктывы, бо сучасным людзям больш даспадобы супольнічаць “завушна”— хаваць жывыя вібрацыі голасу за нэўтральна-стандартнымі літарамі. Ужо існуючая мадэль Nokia 9110 можа выконваць асноўныя функцыі кампутару і факсу, дазваляе адпраўляць і атрымліваць электронную пошту і лічбавыя фотаздымкі. Гэты тэлефон, аднак, мае ня надта зручныя (бо маленькія) экран і клявіятуру. У мадэлі Nokia 7110 гэтая праблема часткова вырашаная: экран у некалькі разоў вялікшы, і на ім можна пісаць сьветлавым пяром. Дарэчы, фірма Ericsson мяркуе неўзабаве пачаць выпуск электронных пёраў, якімі можна пісаць на любой паверхні і нават у самім паветры. Яны будуць выглядаць як звычайныя асадкі, але схаваны ў іх мікрачып будзе аналізаваць рух пальцаў і дасылаць гэтыя дыяграмы ў кампутар, дзе яны трансфармуюцца ў стандартны шрыфт. Такім чынам, клявіятура будзе ўжо непатрэбная. Вызваліцца ад неабходнасьці набіраць тэксты (і тэлефонныя нумары) дапаможа нам і мікрачып расшыфроўкі голасу, ужо ўсталяваны, напрыклад, у мабільніку Phillips Genie (каб патэлефанаваць сябру, дастаткова назваць ягонае імя).

Германскі канцэрн Siemens распрацоўвае бяздротавы тэлефон зь мікравідэакамэрай і каляровым дысплэем, выява на якім будзе ня горшая за тэлевізійную. Абанэнты змогуць браць удзел у відэаканфэрэнцыях, паказваць суразмоўцам, што бачаць навокал, падарожнічаць па Інтэрнэце і тэлеканалах. Аўтары канцэпцыі мяркуюць, што відэафон станецца для чалавека галоўнай крыніцай візуальнай інфармацыі, больш істотнай за тэлебачаньне і нават ягоныя сны. Існуюць, аднак, і іншыя спосабы зроку. British Telecom стварыла маленькі экранчык, які можна прымацаваць да звычайных акуляраў і, напрыклад, праглядзець у цягніку патрэбныя старонкі Інтэрнэту ці відэафільмы. Samsung выпускае ручны гадзіньнік, які можа працаваць як тэлефон і ператвараць цыфэрблят у экран. Распрацоўваюцца кантактныя лінзы з сыстэмай мікралюстэркаў і лязэраў, якія будуць трансьляваць на дно вока электронную пошту, тэлевізійныя навіны і г.д. Пераключаць каналы або старонкі Інтэрнэту дапаможа пульт дыстанцыйнага кіраваньня — той жа тэлефон (празь яго, дарэчы, можна будзе кіраваць і ўсімі хатнімі электрапрыладамі).

У 1997 г. у Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце стварылі кампутар, зь якім можна размаўляць па тэлефоне (напрыклад, спытаць прагноз надвор'я для любой кропкі сьвету). Бэльгійская фірма Lernout & Hauspie распрацавала тэхналёгію, якая дазваляе кіроўцу аўтамабіля чытаць мапу, не здымаючы рукі з руля: трэба толькі сказаць бартавому кампутару, дзе вы знаходзіцеся і куды хочаце патрапіць, а ён растлумачыць найбольш зручны маршрут. Падобнае праграмнае забесьпячэньне ствараецца таксама для хатняй і офіснай тэхнікі, якая мае шмат складаных, няўцямных для карыстальніка функцыяў.

Новыя праграмы машыннага перакладу дазволяць нам чытаць, пісаць і гаварыць на замежных мовах, не вывучаючы іх. Тая ж фірма L&H рыхтуе праграму шматмоўнага перакладу ў рэальным часе для інтэрнэтаўскіх чатаў (абанэнт гаворыць па-ангельску, а ў іншым канцы сьвету кампутар імгненна перакладае ягоныя словы на японскую і раздрукоўвае або агучвае іх). Прэзыдэнт фірмы Гастон Бастыенс упэўнены, што ўжо празь пяць гадоў можна будзе, напрыклад, гаварыць па тэлефоне на францускай мове, а ваш суразмоўца ў Пэкіне будзе чуць у слухаўцы кітайскую.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэдыі і камунікацыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэдыі і камунікацыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэдыі і камунікацыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэдыі і камунікацыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x