Невядома - Мэдыі і камунікацыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Мэдыі і камунікацыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск-Вільня, Год выпуска: 2000, Издательство: Беларускі калегіюм, Жанр: Прочая научная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэдыі і камунікацыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэдыі і камунікацыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Тэорыя камунікацыі і мэдыяў” альбо “Досьледы камунікацыі і мэдыяў” — гэта дысцыпліна, якая вывучае працэсы камунікацыі ў грамадзтве, разьвіцьцё сродкаў камунікацыі і іхні ўплыў на розныя сацыяльныя і культурныя працэсы, а таксама ролю гэтых сродкаў у разьвіцьці грамадзтва і чалавека на працягу ўсёй яго гісторыі. Як навуковая дысцыпліна “Тэорыя камунікацыі і мэдыяў” пачала фармавацца ў другой палове 20 ст., і першымі навукоўцамі, што зацікавіліся праблемамі камунікацыі, былі канадыцы: эканаміст Харальд Ініс і літаратуразнаўца Маршал Маклюэн. Х.Ініс цікавіўся старажытным сьветам, і ён першы адзначыў сувязь паміж разьвіцьцём пісьмовых тэхналёгіяў і ўзьнікненьнем вялікіх дзяржаўных утварэньняў, а менавіта старажытных імпэрыяў. Ажыцьцяўленьне ўлады на вялікіх тэрыторыях вымагала такога сродку перадачы інфармацыі, які б быў лёгка транспартабэльны і зьвязваў паміж сабоў тых, што ажыцьцяўляюць гэтую ўладу, і тых, што падпарадкоўваюцца ёй. Тэксты, напісаныя на паперы альбо папірусе, якраз і задавальнялі такому патрабаваньню. Між іншым, Ініс адзначаў важную ролю адукаванай эліты ў гэтым працэсе, функцыя якой палягала ў стварэньні тэкстаў і навучаньні грамаце.

Мэдыі і камунікацыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэдыі і камунікацыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Інтэрнаўты маюць доступ да матэрыялаў тысяч газэт і часопісаў, тэле- і радыёстанцыяў з усяго сьвету (таксама існуе багата радыёстанцыяў і часопісаў, якія выходзяць у сьвет без эфіру і паперы, выключна празь Інтэрнэт). Сеткавая вэрсія, напрыклад, “Белорусской деловой газеты” зьяўляецца раней за друкаваную і дасылаецца некаторым падпісчыкам па электроннай пошце. Беларускія выданьні ў Інтэрнэце пакуль што можна чытаць бясплатна, але ў пэрспэктыве спажыўцам давядзецца, як на Захадзе, купляць электронныя газэты за такі ж кошт, як папяровыя (прынамсі, трэба будзе плаціць за поўны зьмест артыкулаў).

Апрацаваныя штатнымі журналістамі матэрыялы — толькі кропля ў моры арыгінальных дакумэнтаў, даступных празь Інтэрнэт. Калі вам не дастаткова газэтных пераказаў тых ці іншых падзеяў — можна зьвярнуцца да першакрыніцаў гэтай інфармацыі. На Захадзе ўсе дзяржаўныя ўстановы, грамадзкія арганізацыі, партыі і прадпрыемствы маюць свае старонкі на Інтэрнэце, дзе друкуюцца выступы прэм'ер-міністра, дэбаты ў парлямэнце, фінансавыя справаздачы і г.д. Можна замовіць кампутару самому збіраць усе патрэбныя матэрыялы, рэдагаваць і макетаваць іх — рабіць для карыстальніка пэрсанальную газэту або тэлепраграму. Даволі шырокае распаўсюджаньне сёньня атрымаў г.зв. тэлетэкст, які дазваляе гледачу атрымліваць навіны на свой густ у раздрукаваным выглядзе праз тэлеэкран. Неўзабаве мусіць зьявіцца штосьці супрацьлеглае: газэта з функцыямі тэлебачаньня, велізарны гнуткі экран, які можна будзе скласьці і засунуць у кішэню. Безумоўна, у блізкай будучыні застануцца і звычайныя друкаваныя выданьні, але многія газэты і кнігі зьменяць звыклае для нас аблічча: на цьвёрдым ці гнуткім экране яны могуць быць прадстаўленыя ў выглядзе радыё- і тэлепраграмаў або глябальных архіваў з доступам да арыгіналаў згаданых дакумэнтаў і неадрэдагаваных чарнавікоў, зь лініямі сувязі да згаданых у выданьні асобаў і ўстановаў, з фанатэкай для музычнага аздабленьня працэсу чытаньня. Дзякуючы Інтэрнэту газэты, радыё, тэлебачаньне, кінематограф, архівы і музэі асымілююцца ў адно цэлае, у нейкі новы сродак інфармацыі, які будуць кантраляваць ня толькі тыя, хто яго стварае і распаўсюджвае, але і самі карыстальнікі. Па сутнасьці, у той ці іншай ступені журналістам будзе кожны чалавек.

Усё больш журналістаў працуе у мас-мэдыях у статусе free-lance (па-за штатам) або засноўвае прыватныя агенцтвы навінаў. “Чацьвертая ўлада” паступова пераходзіць у рукі маленькіх незалежных тэле- і радыёстанцыяў. Сучасныя кампутарныя тэхналёгіі дазваляюць рэпарцёру самому рабіць здымкі і мантаж сюжэтаў у сябе дома ці на месцы падзеі, якая яго зацікавіла. Можна нават рабіць мантаж яшчэ падчас запісу, напрыклад, інтэрвію і адразу дасылаць яго гледачам ужо ў адрэдагаваным выглядзе (рэдагаваньне цяпер можа папярэднічаць пісьму — праз выбар кампутарнай праграмы-трафарэту). Забракаваныя кавалкі сюжэту, які ідзе ў жывым эфіры, можна замяніць папярэдне падрыхтаванымі архіўнымі кадрамі, музыкай, анімацыяй.

Такім чынам, літаратар — не залежна ад таго, навіны ён зьбірае, успаміны вэтэранаў ці свае эратычныя фантазіі — мае стацца мультымэдыйным мастаком, які валодае ня толькі пяром, але і сродкамі апрацоўкі выявы і гуку. Пажадана таксама навучыцца рабіць свае артыкулы і апавяданьні ў некалькіх варыянтах (на выбар гледачу): у выглядзе забаўляльнага шоў, сур'ёзнай аналітыкі з табліцамі і спасылкамі, лірычнага вершу і г.д. Думаю, неабходнае для гэтага праграмнае забесьпячэньне неўзабаве зьявіцца.

Многiя мастакi i лiтаратары скардзяцца, што вельмi шмат губляецца на доўгiм шляху ад вока праз руку да пяра, шкадуюць, што нельга пiсаць наўпрост вачыма. Спадзяюся, новыя тэхналёгii дапамогуць вырашыць гэтую праблему, i на электронны носьбiт у кішэні будуць iмгненна запiсвацца для далейшай раздрукоўкi ня толькi тыя вобразы, якiя чалавек бачыць, чуе, прагаворвае — узятыя з вонкавай рэчаiснасьцi, але i тыя, што ён уяўляе сабе.

Можна паглыбiць iндывiдуальнасьць ня толькi пiсьма i друку, але i чытаньня. Кампутарызаваная кнiга перастае быць сродкам масавай галюцынацыi i ператвараецца ў прастору асабiстых фантазмаў. Я маю на ўвазе ня толькi экранныя хмызьнякi гiпэртэксту, але, напрыклад, вадкакрышталёвую кнiгу (свайго кшталту пэйджэр для зносiнаў з жывым або мёртвым аўтарам, што прадбачлiва запiсаў свае адказы i пытаньнi, а таксама зь iншымi чытачамi i крытыкамi). Плыткая паверхня вокладкi i старонак кнiгi дазволiць зьмяняць на свой густ шрыфты, iмёны герояў, фасон iхнай вопраткi на iлюстрацыях. Па сутнасьцi, кожны чытач будзе мець магчымасьць зрабiць уласнае перавыданьне ўпадабанага твору.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэдыі і камунікацыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэдыі і камунікацыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэдыі і камунікацыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэдыі і камунікацыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x