Юры Пацюпа - Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Пацюпа - Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая научная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А пакуль што зазначу, што мы зробім неабачлівую абмылу, пасьпяшаўшыся заявіць, наўсьлед за А. Яскевічам, быццам «рэчытатыўны» рытм уласьцівы толькі «сылябічным» вершам. Падобны рытм назіраецца і ў г. зв. сыляба-тоніцы. У якасьці прыкладу разгледзім колькі строфаў зь вершу А. Пашкевічанкі «Мора», які традыцыйна ўважаецца за чатырохступовы харэй:

Не такое цяпер мора,
Не такі у хвалях шум:
Цяпер бурна, страшна мора!
Хваля поўна дзікіх дум.
Мора вуглем цяпер стала,
Мора з дна цяпер гарыць,
Мора скалы пазрывала,
Мора хоча горы змыць.
Мора злуе, крэпнуць хвалі,
Зь дзікім шумам бераг рвуць;
Гром грыміць у сіняй далі,
З мора брызгі ў неба б’юць.
Месцам хваля стогнам рыкне,
Месцам плач сарвецца з губ,
Месцам бераг болем ікне,
Гром грыміць у тысяч труб.

Пачнем чытаць верш, пасьлядоўна скандуючы ўсе харэевыя ступы — і ўжо ў першай страфе мецімем ці то мэтрычны збой:

Н етак ое цяп ер м ора,
ці парушэньне націску:
Н етак ое ц япер м ора…

Абодва выпадкі непажаданыя. Аднак пры звычайным чытаньні таго збою не адчуваецца. Прынамсі, гэта нельга назваць збоем, бо рэальна замест чатырох звыклых харэевых ступ у кожным радку гучаць толькі два моцныя акцэнты:

Не так ое цяпер м ора,
Не так іу хвалях шум:
Цяпер б урна, страшна м ора!
Хваля п оўна дзікіх д ум.

З гледзішча антычнае мэтрыкі перад намі не харэй, а пэон трэці (оо оо). Традыцыйная сыляба-танічная тэорыя, якая абмяжоўваецца пяцьцю асноўнымі ступамі, зь лёгкае рукі Б. Тамашэўскага такое чаргаваньне моцных і слабых націскаў (Оо ОоОо Оо) называе альтэрнаваным рытмам. А паводле тактамэтрыі А. Квяткоўскага мы маем звычайны прыклад чатырохдольніка трэцяга (оо оо). Розныя тэарэтычныя матрыцы тут нібы накладваюцца адна на другую, больш ці менш удала апісваючы той самы радок. Такое накладваньне матрыцаў мы будзем тарнаваць і ў далейшых апісаньнях. Заразом існаваньне харэю ў беларускай мове адным гэтым прыкладам (а прыкладаў такіх нямала) ставіцца пад пытаньне.

Варта таксама зьвярнуць увагу, як Пашкевічанка ўдала тарнуе існы «рытмавы рэсурс». Невыпадкова малазначальнае слова цяпер, ці яно ўжываецца ў сярэдзіне радка, ці ў пачатку, кожны раз стаіць у слабой — ненацісьненай — пазыцыі. А ўсе значальныя словы, наадварот, супадаюць з рытмавымі націскамі. Зладжанае чаргаваньне моцных і слабых пазыцыяў паказвае высокае майстэрства паэткі. У першай страфе мора як новы вобраз выступае патасам, які адумысна дэманструецца чытачу. У другой — яно становіцца этасам і, ужытае як анафара, зводзіцца да ролі чыста фармальнае, а патасам выступаюць яго дзеяньні і праявы: вуглем стала, з дна гарыць, хоча горы змыць. У трэцяй страфе патасам становяцца іншыя вобразы — і гэтак праз увесь верш.

Далей у вершы збоі харэю назіраюцца ў словах сьвяты, расьце, растуць, такім, кожнае зь якіх стаіць у слабым месцы рытмавае амплітуды. Такім парадкам, харэй парушаецца даволі часта, затое пэон трэці захоўваецца праз увесь верш. У чатырохступовым харэі такая зьява наагул стала амаль што нормаю — і на тое ёсьць свае гістарычныя ды празадыйныя прычыны. Мерную амплітуду пэонаў ускладняе (але не парушае) на карысьць харэю толькі эпітэт страшна ў трэцім радку. Зрэшты, яго вылучанасьць зьвязаная зь пералічальнаю інтанацыяй і мае чыста сэмантычны характар, незалежны ад вершу. Аб ролі інтанацыйных націскаў, іх дачыненьнях з рытмам трэба гаварыць асобна.

Ілюзорнасьць існаваньня дзьвюхступовых памераў пацьвярджаецца нават тады, калі яны прызнаюцца ў тэорыі. Прыкладам, «Энцыкляпэдычны слоўнік маладога літаратуразнаўцы» піша: «Ступовы харэй наагул удае на два розныя памеры, бо радкі з цэзураю і без цэзуры надта не падобныя адзін да аднаго. Параўнайма: Ах, метель такая, просто чёрт возми (С. А. Ясенін) і И за это меня матушка бранила (А. А. Дэльвіг)». Можна падабраць аналягічныя беларускія прыклады: Хай старонку родну сьнегам занясе (Г. Леўчык); Хай ніколі не забуду цябе я (М. Багдановіч). Слоўнік памыляецца толькі ў адным: уплыў цэзуры тут чыста ўскосны. Рознасьць прыкладаў замыкаецца ў тым, што перад намі запраўды неаднолькавыя рытмавыя структуры: пэон першы з цэзураю ( оооо оо// оооо о) і пэон трэці без цэзуры (оо оооо оооо оо). Як яны ўзьнікаюць у вершы — варта разгледзець падрабязьней.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)»

Обсуждение, отзывы о книге «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x