Сёй-той з нас стаў на адзін бок, сёй-той - на другі. 3 такой цяжкасцю скляпаны "інтэрнацыянал" развальваўся на кавалкі, трашчаў па швах. І дзіўна, нам неацэнна дапамагла малая, слабенькая Лізка, якую ніхто з нас не браў усур'ёз.
Справа пачалася з таго, што запалы нашы, як выявілася, былі нікуды не вартыя. Тол быў, але толам, як вядома, можна хоць печку паліць. Адзін тол - глупства.
Мы не асабліва засмуціліся. Па нядзелях на яўбазе можна было куп^ць усё - ад рыбалоўнага кручка і ледзь не да буйнакалібернай гарматы. Мы ведалі там аднаго дзядзьку, у якога можна было дастаць і запалы, ён прадаваў іх на прадмет глушэння рыбы. Але грошы ў нас павінны былі з'явідца толькі праз два тыдні (мы, нягледзячы на ўсю нашу пагарду да такіх людзей, памаглі аднаму "фраеру" перавезці ягонае багацюшчае абсталяванне, усю гэтую мэблю, карціны, бронзу на новую кватэру: старая яму, бачыце, не зусім падабалася, а кватэр у горадзе было - хоць носам жары). А чакаць два тыдні было нельга: "падвальныя" каапераваліся з Пірагоўскай вулідай і пачалі падымадь хвост. Было вырашана іхнюю штаб-пячору проста разбурыць. А для гэтага трэба было ўзяць у Карла, праўдзівей, у кульгавага дзядзькі Тараса, у якога Карл быў на выхаванні, лом і дзве рыдлёўкі.
I вось калі мы праходзілі паўз Карлаў флігелёк, Лізка раптам сказала мне і Навуму:
- То зойдзем? Зойдзем - зойдзем. Ты што, Навуме, баішся?
Навум успыхнуў і рашуча пайшоў за намі.
...Два пакойчыкі былі абстаўлены вельмі сдіпла, каб не сказадь бедна. Самаробныя тапчаны, табурэткі і стол (дзядзька Тарас быў і сталяр, і цесля, і шавец, і жнец, і ў дуду ігрэц). У кутку ля дзвярэй нізенькі столік, і на ім шавецкія нажы, капылы, тэксікі ў бляшанках і ўсё такое. А на сценах два ўпрыгожанні: маслам пісаная аблупленая карціна, відадь, вельмі старая, бо на ёй амаль нічога нельга было распазнаць, так нейкія рукі і ногі - і павялічаная фотка ў светлай рамцы. А на ёй светлавалосы хлопчык у вопратцы са "шмайсэрам" на шыі. А на ватоўцы два медалі. Нахмураны, значна больш дарослы, чым цяпер, Карл.
Мы стаялі крыху ашаломленыя. Лізка, што праўда, і раней спрабавала была заводзіць гаворку пра "партызанку", але Карл заўсёды яе перабіваў: "гэта не да справы", "змоўч, Ліза" або "гэта іх не датычыцца". Урэшде, што было дзівіцца? I я быў сувязным у атрадзе. I Ролік выконваў у горадзе сякія-такія даручэнні. Але тут...
- Што за медалі? - хаваючы вочы, спытаў Фінеес.
- "За адвагу", - нядбала сказаў Карл, выносячы нам " о рудия труда".
I ён не прыкідваўся. Ён сапраўды сказаў гэта нядбала, як аб нечым не вартым асаблівай увагі. Мы выйшлі і, адышоўшыся крыху, селі ў бур'яне, як пабітыя сабакі.
- Расказвай, - сказаў я Лізцы.
- Я не дужа ведаю, - тоненька і вінавата сказала яна. - Ён аднекуль уцёк, прабраўся цераз фронт. Прыстаў да партызан... пашанцавала адшукаць. А пасля рэйд быў. I ён з гэтым рэйдам быў і ў тваёй Беларусі. А за што медалі далі - ён не расказвае...
- Пэўна ж, было за што, калі далі, - сказаў я.
- А пасля, як нашы прыйшлі, дзядзька Тарас узяў яго. У дзядзькі ўсю сям'ю немцы пабілі.
V мяне ў сэрцы накіпала злосць на Навума і, яшчэ больш, на самога сябе.
- Т-так, Навуме, - сказаў я.
Я рос у невялікім гарадку, і мы, дзеці, гулялі ўсе разам, і пры выпадку маглі ўзаемна перакінуцца сотняй-другой беларускіх, рускіх, татарскіх, яўрэйскіх слоў. У дзяцей гэта хутка. Акрамя таго, бацька ў аднаго з нашай банды быў калісь рабінам, але расчараваўся. I таму я, не ў змове стрымацца, сказаў:
- Ты ведаеш, што такое па-старагебрайску "фінеес". Гэта азначае "медны рот". Вось гэта якраз ты. Крычыш ні з пушчы, ні з поля, дурань маляваны.
Мы сядзелі ў сакрэце: Карл, Навум і я. Лета хілілася да восені, але ночы яшчэ былі цёплыя-цёплыя, можна без сарочкі хадзіць. I вось мы сядзелі ў зарослай варонцы ад снарада, і калені нашы сутыкаліся (я ведаў, што Раланд незнарок паслаў у сакрэт Карла і Навума, і мяне ў якасці згодніка; ён цяпер часта рабіў такое), а вакол утрапёна сакаталі конікі і цыкадкі, а над намі нябачна для вока каціліся сузор'і, якія зрэдку перакрэсліваў патаемны лёт кажана.
Мае паехалі, Карл і Навум былі ўвогуле вольныя птушкі. I вось мы сядзелі і чакалі, каб у дзве гадзіны ночы, калі ўсе паснуць, свіснуць Роліку.
Падвальныя знялі сваю ахову ў гадзіну ночы, але ў вокнах у Дзмітрэнкаў усё яшчэ гарэла святло. Трэба было чакаць.
- Расказалі б што-небудзь, хлопцы, - сказаў я. - Ну хаця б ты, Навуме.
- А што мне расказваць? Звычайнае дзяцінства, пасля вайна, Бабін Яр...
Читать дальше