Уладзімір Караткевіч - Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1974, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Прочая научная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Моцна ірвянуў яе на сябе, пачуў крык і зразумеў сутнасць з'явы, калі пабачыў, як грымаса жаху зноў села на твар, як у вачах, быццам абуджаных ад сну, з'явіўся асэнсаваны агеньчык, выраз болю, трывогі і ятчэ чагосьці, тто бывае ў вачах сабакі, які чакае ўдару. Блакітная Жанчына закаляцілася ў маіх руках, не здольная ад нечаканасці сказаць ані слова, а пасля сутаргавае рыданне вырвалася з яе вуснаў.

I схожасць, новая схожасць гэтай істоты з Надзеяй Яноўскай была такой моцняй, тто я, не памятаючы сябе, крыкнуў:

- Надзея Раманаўна, супакойцеся! Што вы, дзе вы?!

Яна і слова не магла сказаць. Пасля жах споўніў яе

зрэнкі.

- А! - крыкнула яна коратка і спуджана і затрэсла адмоўна галавой.

Абуджаная з самнамбулічнага стану, яна ятчэ нічога не разумела, толькі жах поўніў яе маленькае, дрыжачае, як кацяня, сэрцайка. I нязнаны жях споўніў і мяне таксама, бо я ведаў, тто ад такога раптоўнага спуду людзі часта вар'яцелі або заставаліся нямымі.

Я не ведаў, тто я раблю, як мне ратаваць яе ад гэтяга, і стаў укрывать пацалункамі яе духмяныя доўгія валасы, спуджана дрыжачыя павекі, халодныя рукі.

- Надзея Раманаўна! Надзея Раманаўна! Любая! Пяшчотная! Не бойся, я тут, я з табою, я знішчыў караля Стаха! Ніхто ўжо не парушыць твой добры ласкавы спакой!

Павольна, вельмі павольна вярталася да яе прытомнасць. Зноў адкрыліся вочы. I я паступова пакінуў цалаваць яе, хоць гэта было цяжэй за смерць.

- Што гэта? Што за пакой? Чаму я тут? - прашапацелі

вусны.

Я ўсё яшчэ трымаў яе ў абдоймах, танюткі сітняг, без якога я, моцны, адразу зламаюся. Я трымаў яе, бо ведаў: пакінь

- і яна ўпадзе.

А ў вачах яе між тым плескануўся такі жах, змешаны з такой вар'яцінкай, што я пашкадаваў, нашто я абудзіў яе ад гэтага.

- Надзея Раманаўна! Супакойцеся, калі ласка! Не трэба больш, усё-ўсё будзе добра, светла для вас на зямлі.

Яна не разумела. Чорны цень поўз аднекуль з кута да яе (відадь, хмара засноўвала месяц), і яна глядзела на яго, і зрэнкі, і вочы яе ўсё шырыліся, шырыліся, шырыліся.

Вецер раптам загрукадеў недзе напаўадарванай аканіцай, завыў, заскуголіў у коміне. I гэта было так неймаверна падобна на далёкі грукат капытоў дзікага палявання, на нялюдскі крык: "Раман! Раман! Выходзь!"

Гэта было так падобна на ўсё гэта, што я здрыгануўся.

А яна раптам закрычала, прыціснулася да мяне так, што я адчуваў яе грудзі, калені пад тонкім флёрам, учапілася за мяне, і я, падначалены нястрымнаму жаданню, прыціснуў яе ўсю да сябе.

- Клятыя грошы. Клятыя грошы! Забярыце, забярыце мяне адсюль, забярыце!.. Моцны, вялікі чалавек мой, уладар, забяры мяне адсюль! Тут так жахліва, так холадна, так змрочна! Я не жадаю, не жадаю паміраць...

Я перанёс яе на ложак, лёгкую, як дзідя. "Капыты" ўсё яшчэ грукаделі за акном. Яна так учапілася ў мае рукі, што я адчуў сапраўдны боль.

- Забярыце, забяры мяне!.. Я не магу, я не магу.

I ўсё прыціскалася да мяне, лавіла мой позірк, хавалася за мае грудзі.

Я адварочваў твар, я задыхаўся. Але я не мог. Гэта наляцела, як навала, і слабы чалавек не вытрымаў. Усё злілося, закруділася ў чырвоным кругавароце, і яна даравала мне нават боль.

Месяц схаваўся за домам, апошнія адбіткі яго праменняў падалі на яе твар, на радасныя спакойныя вочы, якія глядзелі ў змрок.

Амаль рыдаючы ад шчасця, якое заўжды валодае першым і першай, калі ніхто раней не кранаўся так тварам да тваёй рукі, я з жахам думаў, што яна, мая першая, адзіная, назаўжды свая,магла, каб гэтыя мярзотнікі дабіліся свайго, быць падобнай чымсьці на тую, у Кульшавым доме.

Гэтага не будзе. Пяшчотай, вечнай удзячнасцю, дабрынёй - я зраблю так, што знікне яе самнамбулізм. Ніводнага крыўднага, ніводнага чэрствага слова не скажу я ёй. Хіба не вянчаў нас нясцерпны жах, чаканне смерці, агульнае жаданне звычайнай цеплыні? Хіба не рызыкавалі мы адзін для аднаго? Хіба не ўзяў я яе, як найвялікшае шчасце, на якое не сп адзяваўся?

Раздзел дзевятнаццаты

Вось і ўсё. Праз дзень упершыню за ўсе гэтыя дні сонца разам з лёгкім ранішнікам пала на балоты, пусткі, на старыя яліны парку, на замшэлыя муры маёнтка. Высокая трава была абсыпана белай халоднай пудрай і ружавела ад першых праменняў сонца. І муры былі ружовымі, нават памаладзелі, прачнуўшыся ад цяжкага сну, які вісеў над імі тры гады. Молада блішчалі вясёлкавыя шыбы, сонца кідала нягрэючыя праменні, і адхонні паделі ад яго, трава на іх рабілася мокрай.

Мы ад'язджалі. Вазок стаяў ля дзвярэй маёнтка. Небагатыя пажыткі прывязалі ззаду. Я вывеў з дома Яноўскую, захутаную ў лёгкую футрачку, сам сеў поруч. Мы кінулі апошні позірк на палад, у якім зведалі боль і пакуты і знайшлі, нечакана для сябе, каханне, за якое не шкада аддадь і жыццё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x