Таццяна Шамякіна - Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна - Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бадзяецца тыгр днём і ноччу: абсяг яго уладаранняў вялікі — сотні квадратных кіламетраў. Ён ідзе па джунглях ці па Усурыйскім лесе, і, заўважыўшы яго, птушкі, алені, малпы крычаць трывожна, са страхам. У яго вялікім целе, павольным і паважным, 300 кг. [1, 209]. У ім дзікая сіла і напружаная палкасць. Нездарма нават чалавек, яшчэ не ўбачыўшы тыгра, не чакаючы яго з’яўлення, адчувае асаблівую, дзіўную трывогу. Магчыма, эмоцыі звера па нейкім невядомым пакуль фізічным полі перадаюцца і чалавеку.

Страх і павага — асноўныя пачуцці, якія выклікае тыгр. Пачуўшы яго рык, і звяры, і людзі літаральна трымцяць. Здаецца, тыгра цяжка любіць. Але прафесійныя дрэсіроўшчыкі гавораць інакш: «Тыгры не праяўляюць так бурна сваю радасць, як сабакі. Іх пачуцці стрыманыя. Але яны здольныя доўга памятаць, паважаць і любіць чалавека» [104, 64]. Таму, хоць з імі і надзвычай цяжка, але ўсё ж цікава працаваць у цырку. У савецкі час на ўсю краіну праславіўся тыгр Пурш, якога выхавала Маргарыта Назарава. Гэта быў выключна разумны і паслухмяны звер, поўнасцю адданы дрэсіроўшчыцы. Менавіта ён іграў галоўныя ролі ў любімых і сёння гледачамі кінастужках «Утаймавальніца тыграў» і «Паласаты рэйс».

Тыгр — жывёла, безумоўна, царская, і справядліва заняў сваё месца на небе ў зорным задыяку. На Усходзе яго і называюць царом звяроў і бясспрэчным гаспадарам лесу. У Індыі тыгра лічаць амаль такім жа разумным, як і слон, а слана ставяць па інтэлекту вышэй за чалавека (!) У Кітаі ён — не толькі цар звяроў, але і пагроза для нячысцікаў. Знакамітыя вешчуны, што выступаюць супраць злых духаў, як правіла, едуць верхам на тыгры. Вось чаму ў Кітаі, Японіі, Карэі тыгр — важнейшы з вобразаў жывапісу і дэкаратыўнага мастацтва. На ўсім Далёкім Усходзе, на Амуры яго літаральна абагаўляюць. Успомнім: мясцовы паляўнічы Дэрсу Узала з вядомай кнігі, названай яго імем, рускага пісьменніка-натураліста Уладзіміра Арсеньева бязмежна, фанатычна, так, што гэта нам цяжка і ўявіць, паважаў тыгра, лічачы яго ва ўсім вышэйшай істотай. Праўда, у іншым папулярным творы — казцы «Маўглі» англійскага класіка Рэд’ярда Кіплінга — тыгр Шэр-Хан — адмоўны персанаж. Але тут мы маем справу з поглядам на жывёлу заходняга чалавека (а пісьменнік Р. Кіплінг — заходнік ва ўсім, хоць і любіў Усход), да таго ж прадстаўніка той нацыі, якая найперш і адказная за знішчэнне тыграў у Індыі. Галоўная забава англійскіх каланіяльных чыноўнікаў ды афіцэраў — паляванне на тыграў. У выніку жывёлы амаль поўнасцю зніклі. Сённяшні ўрад Індыі ажыццяўляе маштабны дзяржаўны праект «Тыгр», у выніку якога колькасць тыграў у Індыі ўжо павялічылася да 3000 (у пачатку ХХ ст. — да амаль поўнага вынішчэння — было 50000).

Абагаўленне тыгра зрабіла яго не толькі персанажам Задыяку, але і аб’ектам ушанавання ў абрадах, героем шмат якіх паданняў, міфаў ды казак. Асаблівыя абрады звязваліся з уяўленнямі пра агромністую жыццёвую сілу тыгра. Вось чаму жанчыны ў Сярэдняй Азіі, што прагнулі мець дзяцей, елі мяса тыгра, скакалі праз яго шкуру, ушаноўвалі яго сляды [71, ІІ, 511–512].

Легенды пра пярэваратняў — значная частка фальклору ўсіх народаў свету. Прычым у Еўропе ў асноўным складалі былічкі пра ваўка, у Азіі — амаль выключна пра тыгра. Ад шлюбу тыгра і жанчыны паходзяць тут, згодна паданням, шмат якія плямёны. Гэта, безумоўна, татэмная жывёла.

Вобраз тыгра на Усходзе іграе тую ж ролю, што і леў у афрыканскай ды еўрапейскай культурах. Заўважым, што многія багі і міфалагічныя героі былі апрануты ў шкуры льва, тыгра ці леапарда. Такая шкура — атрыбут бога Дыяніса, волатаў Геракла, Самсона, героя Тарыэла з класічнай грузінскай паэмы «Віцязь у тыгравай шкуры». Праўда, сам Тарыэл тлумачыў сваю вопратку тым, што яго каханая прыгажосцю была падобная да тыгрыцы: у яе гонар ён і пашыў плашч са шкуры тыгра. На самай справе, адзенне-шкура тут — важны сімвалічны знак нейкіх вышэйшых магчымасцей: адбываецца перанос са звера на чалавека якасцей звера. У міфалагічных персанажаў такімі якасцямі лічыліся магічныя здольнасці і неверагодная фізічная сіла. У літаратурнага героя, якім з’яўляецца Тарыэл, усё ж больш важны фактар — эстэтычны: шкуру ён носіць і як напамін пра каханую, і для ўласнай прыгажосці [93]. Хоць, магчыма, дзейнічае тут і спрадвечны архетып, выяўлены ў героя падсвядома: паколькі такая шкура — сведчанне вышэйшых магчымасцей чалавека, значыць, можна чакаць поспеху ў каханні, у пошуку любімай дзяўчыны. Нездарма ўсё ж назва твора, культавага для грузінаў, акцэнтуе ўвагу на гэтай прыкмеце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Таццяна Шамякіна - На лініі перасячэння
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Таццяна Будовіч-Барадуля
Таццяна Тамілава - Беларускія феі
Таццяна Тамілава
Таццяна Тамілава - Пра Іню і Яня
Таццяна Тамілава
Отзывы о книге «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум»

Обсуждение, отзывы о книге «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x