За р. Нарвай на паўдзён ідзе ўжо ўкраінская мяжа па р.Нарве праз Бельскі павет да Белавескае пушчы і далей па р. Нараўцы да м. Шэрашава, скуль на Пружану (па ўкр. баку) да Картускае Бярозы. Адгэтуль зьвяртае на паўн.-усход да р. Шчары, пасьля ідзе р. Бобрыкам на паўдз.-усход праз Лунін, Лунінец да р. Прыпяці, а пасьля гэтай ракой да Дняпра, далей па Дняпры да м. Любэча, скуль ідзе на ўсход праз м. Рэпну на Седнева. Ад Седнева граніца паварачвае на поўнач ламанай лініяй. Каля Хрэнаўкі граніца зварачвае на ўсход аж да р. Дзясны, пасьля ідзе гэтай ракой аж да б. Арлоускае губэрні. Суседзямі беларусаў на гэтай лініі ёсьць украінцы.
У Арлоўскай губ. пачынаецца граніца з расейцамі, якая ідзе на захад ад Бранску праз Жукаўку, далей на поўнач, адразаючы да Беларусі заходнія часткі б. Жыздрынскага і Масальскага паветаў і пераходзіць у Смаленшчыну. У Смаленшчыне граніца ідзе ламанай лініяй па межах даўнейшых паветаў дарагабускага і бельскага. Каля Зубцава ў Цьвершчыне граніца зварачвае на паўн.-захад, ідзе па паўдзень ад Ржэва і падходзе да вытакаў Дзвіны і Волгі, скуль кіруецца на захад.
Над падрабязьнейшым азначэньнем маскоўскай і ўкраінскай межаў працавалі галоўна: Н. Дурново, H. Сокалаў i Д. Ушакоў — аўтары . “Опыта диалектологической карты русскаго языка в Европе сь приложениемъ очерка русской диалектологий". Москва, 1915, стр. 132, там-жа мапа; I. Голанаў:
«Несколько новых данных к вопросу о географическом распространении диссимилиятивнаго акания, — Сборник статей в честь акад. А. I. Соболевскаго. А. Н. С. Ленинград 1928; П. Растаргуеў: «Северско-белорусскій говор. Изследования в области диалектологии и истории белорусских говоров». Изд. І.В.К Ленинград 1927, Московская Диалектологическая Коммисія; П. Бузук «Да .характарыстыкі паўночна беларускіх дыялектаў. Гутаркі Невельскага і Вяліскага паветаў», Менск, 1926; В. Ганцаў: «Диялектолёгична клясыфикация украйнськіх говорів. Зап. Ист. Филелёг. Виддилу У.А.Н.. Кіів. 1924 і іншыя. Апіраючыся на гэтых і іншых досьледах др. Я. Станкевіч усьлед за Маск. Дыялект. Камісіяй азначае ўсходнюю граніцу з маскоўшчынай гэтак: пачынаецца на граніцы б. пав. Сычоўскага і Зубцоўскага, далей ідзе ўздоўж ракі Вазузы, дзелячы Сычоўскі павет прыблізна на дзьве роўныя часткі, потым праз Вяземскі павет бліжэй да яго заходняе граніцы, далей уздоўж граніцы б. паветаў Дарагабускага і Юхнаўскага t праз паўн.-усх. частку б. Ельнінскага ўваходзе ў б. губ. Калускую, ідзе тут па р. Балве, наступна ў б. Арлоўскай губ. пераразае б. пав. Бранскі ў паўднёва-заходнім кірунку і ўваходзе ў б. пав. Трубчэўскі, у якім адразае невялікі заходні кут на карысьць чыстае 6еларушчыны; у б. Мглінскім павеце ў Чарнігаўшчыне адразае невялікі ўсходні кут да пераходных беларускіх дыялектаў; уваходзячы ізноў у б. Трубчэўскі павет праходзе ўздоўж яго граніцы з б. Мглінскім і Старадубскім паветамі і далей па р. Дзясьне. Граніца ўкраінская на аснове тых-жа досьледаў адсоўваецца на паўдзён ад граніцы Карскага i прабягве па старой гістарычнай мяжы прыблізна na даўнейшай адміністрацыйнай граніцы б. губ. Менскай і Горадзенскай з б. губ. Кіеўскай і Валынскай (J. Stankiewicz: Stan badaс nad klasyfikacj№ djalektуw jкzyka biaіoruskiego. Balticoslavlca, T.II, 6. 122—126. Тут-жа аўтар рачова аналізуе вывады вышэй успомненых і іншых дасьледчыкаў).
А. Смоліч. Географія Беларусі, выд. 3. Вільня, Віл. Выд. Клецкіна, б. 145-146.
Ibidem, б. 4.
Я. Станкевіч, о с. і я гож «Беларускія плямёны і іхняе разсяленьне». Родная мова, N1.2-3-4.1930 r.1930 г. Вільня. У гэтых працах аўтар грунтоўна даказаў беларускую аснову пераходных гаворак. Але апрача філёлёгічных ёсьць i гістарычныя аргумэнты на карысьць беларускае асновы, да чаго мы яшчэ вернемся.
Існаваньне пушчы між балтамі i беларусамі, калянізаванай з абыдвух бакоў дапушчае і Лаўмянскі. — H. Јowmianski. Studia nad pocz№tkami spoіeczeсstwa і paсstwa litewskiego, t.1.6. 50-56. Дапушчэньне гэта ёсьць надта праўдападобным.
Глядзі H. Јowmiaсski, o.c. б. 50—56.
А.Смоліч. Географія Беларусі, Вільня, 1923 г. выд. 3, бач. 12—20. Глядзі так-жа Siemiradzki. Geologja Ziem Polskich, Woііosowicz — Litwa і Biaіoruњ.
А. Смоліч, о. с. б. 21-40.
Ibidem, б. 55.
Пpaф. M. Шчакaцixiн. Нарысы з Гісторыі Беларускага Мастацтва, т. І. Менск, у розных мясцох.
А.Смолiч. Географія Беларусі, Вільня, 1923. б. 113—116.
Карскі, о. с. бач. 24-28.
Каменны пэрыяд у жыцьці чалавецтва характарызуецца ўжываньнем прыладаў з камяня, рагоў, касьцей i дрэва. Каменнага пэрыяду, як унівэрсальнай на зямлі эпохі з азначаным пачаткам i агульнім канцом, не існавала. Розныя плямёны i народы перажывалі ў розную пару гэтую культуру, а яшчэ і сяньня ёсьць народы на гэтай ступені разьвіцьця. Каменны пэрыяд дзеліцца на больш старэйшую пару — палеоліту, калі чалавек вырабляў сабе прылады з крэмня, яшмы i іншых цьвёрдых пародаў, бяз ніякае ix шліхоўкі, і пазьнейшую — нэоліту,— калі прылады вырабляліся з мякчэйшых пародаў i шліхаваліся з помаччу вады і пяску. Найбольш ужыванымі прыладамі шліхаванымі былі тапары i малаткі (шмат гэткіх знаходкаў на тэрыторыі Беларусі можна бачыць у Беларускім Музэі ў Вільні). Між гэтымі порамі была пара мэзоліту, калі побач із шліхаванымі ўжываліся нешліхаваныя прылады.
Читать дальше