Гады |
Колькасьць |
Разавы тыраж (у тыс. экз) |
Гадавы тыраж (у мільёных экз.) |
1954 |
216 |
1.299 |
228,924 |
У бел. мове |
176 |
761 |
130,229 |
У рас. мове |
40 |
538 |
98,695 |
1955 |
218 |
1.314 |
233,203 |
У бел. мове |
177 |
814 |
140,624 |
У рас. мове |
41 |
497 |
92,579 |
1956 |
215 |
1.354 |
236,4 |
У бел. мове |
172 |
776 |
128,8 |
У рас. мове |
43 |
578 |
107,6 |
1957 |
234 |
1.530 |
268,7 |
У бел. мове |
191 |
884 |
145,0 |
У рас. мове |
43 |
646 |
123,7 |
1958 |
207 |
1.626 |
279,9 |
У бел. мове |
164 |
872 |
140,6 |
У рас. мове |
43 |
754 |
139,3 |
1959 |
213 |
1.770 |
291,0 |
У бел. мове |
167 |
950 |
143,3 |
У рас. мове |
46 |
820 |
147,3 |
1960 |
199 |
2.188 |
324 |
У бел. мове |
154 |
1.134 |
150 |
У рас. мове |
45 |
1.054 |
174 |
Выданьні часапісаў у БССР за 1955-1960 гады[ 27 27 Народное хозяйство СССР в 1959 году. Центральное Статистическое Управление при Совете Министров СССР. Москва, 1960, б. 782-783; Народное хозяйство СССР в 1960 году. Москва, 1961, б. 812-813.
](улучна зь іншымі пэрыядычнымі выданьнямі, як зборнікі, бюлетэні й інш., што выходзяць пэрыядычна)
Гады |
Колькасьць |
Гадавы тыраж (у тыс. экз.) |
1955 |
39 |
4.432 |
У бел. мове |
14 |
3.047 |
У рас. мове |
25 |
1.385 |
1956 |
43 |
4.898 |
У бел. мове |
16 |
3.179 |
У рас. мове |
27 |
1.719 |
1957 |
54 |
5.140 |
У бел. мове |
19 |
3.580 |
У рас. мове |
35 |
1.560 |
1958 |
88 |
6.709 |
У бел. мове |
24 |
4.858 |
У рас. мове |
64 |
1.851 |
1959 |
90 |
7.942 |
У бел. мове |
24 |
5.807 |
У рас. мове |
66 |
2.135 |
1960 |
92 |
10.393 |
У бел. мове |
24 |
7.192 |
У рас. мове |
68 |
3.201 |
Аб прысьпешаных русіфікацыйных тэмпах можа найлепей сьветчыць факт, што яшчэ ў 1930-1935-ых гадох, калі пачаўся ўжо працэс русіфікацыі беларускай мовы, у БССР выдавалася ў сярэднім 85% кніжак у беларускай мове й толькі 5% у расейскай мове[ 28 28 «Летапіс друку БССР» за адпаведныя гады, Менск.
].
Падобна ўва ўсіх іншых нацыянальных рэспубліках СССР колькасьць выданьняў у нацыянальных мовах нясумерна малая ў прыраўнаньні да колькасьці выданьняў у расейскай мове. Тым ня меней, ува ўсіх іншых рэспубліках, за выняткам адно Казахскай, дзе з прычыны наплыву чужога нацыянальна элемэнту ў сувязі з асваеньнем цаліны колькасьць выданьняў у казахскай мове з кажным годам моцна падае й павялічваецца колькасьць выданьняў у расейскай мове, суадносіны нацыянальнай і расейскай моваў значна выгаднейшыя для першай, як для другой, чымся ў БССР. Прычыну такое зьявы выясьніць ня цяжка. Калі ходзіць пра балцкія народы (Летувісаў, Латышоў і Эстонцаў), дык іхныя мовы, як неславянскія й тым самым ад расейскай мовы далёкія, маюць параўнальна большае пашырэньне. Апрача гэтага, прыбалцкія народы ў пэрыядзе між абедзьвюма сусьветнымі войнамі мелі собскія незалежныя дзяржавы й толькі ў 1940 годзе апынуліся ў складзе Савецкага Саюзу. Параўнальна ў найлепшым палажэньні грузінская й армянская мовы, што, з аднаго боку, застаецца ў сувязі з найменшым агульным працэсам русіфікацыі двух гэтых каўкаскіх народаў, а здругога боку - у сувязі з тым, што абедзьве гэтыя мовы, як неславянскія, таксама далёкія ад расейскай мовы. Гэтай апошняй акалічнасьцяй выясьняецца таксама параўнальна большая ступень ужываньня моваў цюрскіх народаў СССР. Навет украінская мова мае параўнальна да беларускай мовы большае пашырэньне ў друку, што можна выясьніць дзьвюма прычынамі: а) вялікай колькасьцяй украінскага народу и тым самым большай удзельнай вагой Украіны ў СССР, б) спэцыфічным палажэньнем Галіччыны, якая да 1939 году ніколі не ўваходзіла ў склад Расейскае імпэрыі й жыхарства якой да часу прылучэньня ў 1939 годзе Заходняй Украіны да СССР зусім ня ведала расейскае мовы.
Вышэй паказаныя суадносіны кніжных і газэтных выданьняў у беларускай і расейскай мовах на тэрыторыі БССР яшчэ ня ілюструюць запраўднага палажэньня. Трэба не забывацца, што БССР, падобна як і іншыя нацыянальныя рэспублікі, апрача собскіх выданьняў у расейскай мове навадняецца цэнтральнымі, як кніжнымі, гэтак і газэтнымі ды наагул пэрыядычнымі выданьнямі ў расейскай мове, што ўдзел беларускай мовы ў распаўсюджванай у БССР літаратуры зводзіць да зусім нязначных разьмераў. І гэта ў той час, калі паводля перапісу жыхарства з 15 студзеня 1959 году Беларусы ў БССР складаюць 81,1%[ 29 29 Народное хозяйство СССР в 1959 году. Центральное Статистическое Управление. Москва, 1960, б. 17.
].
Читать дальше