Сакрат Яновіч - Пад знакамі Арла й Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Пад знакамі Арла й Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Крынкі, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Stowarzyszenie Villa Sokrates, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад знакамі Арла й Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакамі Арла й Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніжка „Пад знакамі Арла й Пагоні” ўяўляе сабою збор кароткіх гутарак, прысьвечаных польска-беларускім суадносінам у гісторыі. Гэта ня выклад гісторыі Беларусі, але вольны пераказ цікавейшых момантаў у фармаваньні беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, культуры, таксама пад уплывам палякаў; менавіта - момантаў, якія павінны зацікавіць Шаноўнага Чытача й заахвоціць да заглыбленьня ў родную мінуўшчыну.

Пад знакамі Арла й Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакамі Арла й Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Надзвычай арыгінальна высьпявала літаратура гістарычнае Літвы. Адкрытая на ўсё добрае ды ў пастаянным кантакце са сьветам, квітнела яна ў шматмоўі, але зьяднаная пачуцьцём ліцьвінскасьці. Ніхто зь пішучых па-польску ці па-лацінску не называў сябе палякам. Былі аўтары таксама ўсходнеславянскага пісьмовага выразу — зацятыя ліцьвіны альбо русіны. Мова зьявілася крытэрыем роднасьці, калі ўзьнікла паняцьце нацыянальнасьці, якога тады яшчэ не было; сьвядомасьць вырашала назва дзяржавы, грамадзянінам-падданым якой нараджаўся чалавек. Выразна ілюструе гэта постаць вядомага астранома Мікалая Капэрніка: пачуваўся ён наскрось палякам, хоць ня надта разумеў па-польску, выгадаваны ў нямецкім асяродзьдзі Торуні, а пражыўшы сярод лацінскага духавенства ў неславянскіх гарадох колішняй Варміі, у прыбалтыйскай паласе Рэчы Паспалітай. У тую эпоху на ўсё глядзелася прасьцей.

8. Заняпад

Выдатным паэтам XVII стагодзьдзя ў Рэчы Паспалітай ды на славянскім Усходзе быў Сімяон Полацкі; сапраўднае яго імя й прозьвішча: Самуіл Пятроўскі-Сітняновіч.

Нарадзіўся ён празь век пасьля кніг Францішка Скарыны й Міколы Гусоўскага, а дакладна, як быццам у сотую гадавіну найпершае рэдакцыі Статута Вялікага Княства Літоўскага, гэта значыць, у 1629 годзе, праўдападобна, у тым жа „слаўным месьце Полацкім”, як пісаў вялікі Скарыніч. І паходзіў з такіх жа заможных мяшчанаў. Грунтоўна адукаваны — між іншым у Віленскай Акадэміі — на дваццаць сёмым годзе жыцьця стаў праваслаўным манахам і настаўнічаў у брацкай школе. Творча займацца пачаў, будучы дзевятнаццацігадовым юнаком, каля 1648 году. З чым згадваецца ў нашай памяці гэтая дата?

XVII стагодзьдзе наогул выпала шалёным, напоўненым войнамі й рэцыдывам дзікасьці: загарэлася Ўкраіна, зваліліся швэды, паліла й рабавала Літву Масква. У Беларусі ў палон трапіла аж палова насельніцтва; на месцы белакаменных гарадоў, як Полацак, Магілёў, Горадня, дыміліся галавешкі. Калі ў Люблінскую вунію 1569 году, вымушаную ў рэшце-рэшт вынікамі паходу Івана Грознага ў Белую Русь, скончылася імпэрская магутнасьць старабеларускай дзяржавы, дык пры жыцьці Сімяона Полацкага быў зруйнаваны ўшчэнт патэнцыял нашага народу, спляжанага не адным адвечным усходнім агрэсарам; яшчэ і паўночна-швэдзкім, і казацкімі палкамі Хмяльніцкага, якія глумілі Палесьсе з Падняпроўем нават больш бязьлітасна, па-барбарску апустошыўшы да голага камянёўя, высякаючы шаблямі вёскі й мястэчкі, дзяцей і жанчын, задаючы мужчынам пакутную сьмерць, быццам бы ўсё зло сьвету рынулася сюды. Запамятайма: кожны другі тагачасны беларускі чалавек быў альбо забіты, альбо выгнаны ў чужыну. Такога зьнішчэньня не спазналі мы ніколі, нават пры памятным нам Гітлеры!

Ня дзіва, што на Сімяоне Полацкім абарвалася веліч старабеларускае культуры. Зь ягонай сьмерцю чакалі нас два стагодзьдзі стагнацыйнае мяртвоты ды залечваньня ранаў, адбудоўваньня таго, што даўно мелі й трагічна патрацілі.

Але вернемся да самое творчасьці паэта, лёс якога — дарэчы тут падкрэсьліць — завяршыўся таксама драматычна ў крамлёўскім двары. Памёр ён у нестарым, крыху больш чым пяцідзесяцігадовым узросьце, адыграўшы рызыкоўную ролю выхавальніка царскіх дзяцей, у іх ліку й будучага заснавальніка Расейскай Імпэрыі, Пятра Вялікага. Апынуўшыся ў маскоўскай эміграцыі, стварыў ён там падставы для нараджэньня расейскай літаратуры, якая потым дала сьвету Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава, Льва Талстога, Антона Чэхава, Мікалая Гогаля й цэлую плеяду ўнікальных талентаў. Але, пакуль Сімяон Полацкі пісаўся яшчэ Самуілам Пятроўскім-Сітняновічам і быў навучэнцам Кіева-Магілянскай Калегіі — захапляўся вытанчанасьцю слова палякаў, іхнай пастаральнай лірыкай, ды й сам дэбютаваў на гэтай мове (нямала пры тым ствараючы й на латыні). І пры гэтым увесь час быў ён рэлігійна-праваслаўным вершаскладальнікам. Дасканала ведаў царкоўнаславянскае выслоўе, да якога вярнуўся, аднак не адразу, а ў момант акупацыі войскамі цара Аляксея Міхайлавіча паўночнае Беларусі, Полацка зь Віцебскам. Дакранаемся далікатнае матэрыі залежнасьці літаратуры ад палітыкі, можна сказаць, катастрафічнага ўзьдзеяньня нявечнай улады на вечнае мастацтва. Полацкі, на жаль, заблытаўся ў гэтым, пераўтвараючыся ў нізкапробнага панэгірыста, усхваляючага захоп Літвы Масквою. Ягоныя ілюзіі, так частыя ў інтэлектуалістаў усіх эпохаў, мелі сур’ёзныя прычыны. Жыў ён і дзейнічаў у пару контррэфармацыі ў Эўропе, барацьбы каталіцтва супроць пратэстантызму, што ва ўмовах Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў абярнулася дадаткова наступам на праваслаўе, называнае схізмаю альбо адступніцтвам ад сапраўднае хрысьціянскае веры. У атрутнай атмасфэры канфліктаваньня паміж веравызнаньнямі, паглыбленага антыкаталіцкай накіраванасьцю казацка-сялянскай рэвалюцыі пад кіраўніцтвам гетмана Багдана Хмяльніцкага, Сімяон Полацкі быў сапхнуты ў лягер ворагаў усё больш звыраднелай фэдэрацыі й убачыў абаронцу ў Маскве. Для справядлівасьці маральнай ацэнкі прыгадайма болей вядомага нам Адама Міцкевіча, які падобным чынам ідэалізаваў у эпапеі Пан Тадэвуш напалеонаўскі паход, нідзе й не заікваючыся ў ім пра страшэнныя вынікі, нанесеныя Беларусі арміяй... Полацкі кленчыў перад усядзержцам Масковіі, а Міцкевіч — перад імпэратарам французаў. Той самы маштаб палітычнай наіўнасьці й павярхоўнасьці ў глыбокіх мастакоў. Таму пісьменьніку трэба абараняцца ад якой-колечы каньюнктуры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакамі Арла й Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакамі Арла й Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад знакамі Арла й Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакамі Арла й Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x