• Пожаловаться

Сакрат Яновіч: Пад знакамі Арла й Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч: Пад знакамі Арла й Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Крынкі, год выпуска: 2003, ISBN: 83-913706-3-1, издательство: Stowarzyszenie Villa Sokrates, категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сакрат Яновіч Пад знакамі Арла й Пагоні
  • Название:
    Пад знакамі Арла й Пагоні
  • Автор:
  • Издательство:
    Stowarzyszenie Villa Sokrates
  • Жанр:
  • Год:
    2003
  • Город:
    Крынкі
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    83-913706-3-1
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пад знакамі Арла й Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакамі Арла й Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніжка „Пад знакамі Арла й Пагоні” ўяўляе сабою збор кароткіх гутарак, прысьвечаных польска-беларускім суадносінам у гісторыі. Гэта ня выклад гісторыі Беларусі, але вольны пераказ цікавейшых момантаў у фармаваньні беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, культуры, таксама пад уплывам палякаў; менавіта - момантаў, якія павінны зацікавіць Шаноўнага Чытача й заахвоціць да заглыбленьня ў родную мінуўшчыну.

Сакрат Яновіч: другие книги автора


Кто написал Пад знакамі Арла й Пагоні? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пад знакамі Арла й Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакамі Арла й Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У 1525 годзе Мікола Гусоўскі напісаў паэму Жыцьцё й подзьвігі сьвятога Гіяцынта, прысьвечаную кракаўскаму ваяводзе Хрыстафору з Шыдлоўца. У гэтым дыдактычным творы гаворыць пра глыбокі сэнс хрысьціянскай ахвярнасьці дзеля народу. Гусоўскі зьвяртае ўвагу на тое, што Польшча й Русь зьяднаныя сваімі славянскімі каранямі, што знакаміта ўсьведамляў сабе таксама сьвяты Гіяцынт, які дзейнічаў на гэтай тэрыторыі.

У выпадку Міколы Гусоўскага маем дачыненьне зь пісьменьнікам, які функцыянаваў адначасна ў абедзьвюх літаратурах — гэта значыць, прыналежаў ён таксама й польскай пісьмовасьці. Пачынаючы ад яго, такая творчая сытуацыя назіраецца штораз часьцей, і ня толькі зь беларускага боку, як пераканаемся падчас аналізаў бліжэйшых да нас эпохаў. У культуру Белай Русі — найчасьцей называнай тады Літвою, бо ад імя самой дзяржавы, Вялікага Княства Літоўскага — уваходзілі й палякі, прыкладам кажучы, народжаны мазаўшанін Сымон Будны, аўтар першай беларускай кніжкі (пра што пойдзе гутарка крыху далей).

Традыцыя беларуска-польскіх культурных узаемасувязяў мае больш чым паўтысячы гадоў. Знакаміты пачатак даў ёй вядомы летапісец Польскага Каралеўства Ян Длугаш, які ў сваёй векапомнай Гісторыі паслужыўся й Летапісцам вялікіх князёў літоўскіх — гэтым самым раньнім гістарычна-літаратурным помнікам старабеларускай мовы, узьніклым, праўдападобна, напрыканцы дваццатых гадоў XV стагодзьдзя ў Смаленску, у асяродзьдзі, набліжаным да мясцовага ўладыкі Герасіма, апалягета Вялікага Вітаўта. Іншы летапіс, гэтак званая Хроніка Быхаўца цалкам увайшла ў Хроніку польскую, літоўскую, жамойцкую і ўсяе Русі Мацея Стрыйкоўскага, імя якога мае істотнае значэньне ў аналах польскай культуры.

Пра што сьведчаць гэтыя факты? Інтэграцыя культур нашых двух суседніх старажытных народаў адбывалася як на плятформе палітычнага яднаньня, што выяўлялася ў імкненьні да фэдэрацыі дзяржаваў у адзін грамадзка-палітычны арганізм, гэтак і ў шырэйшым аспэкце — далучэньня да агульнаэўрапейскай цывілізацыі, якая прасьціралася памалу да сутокаў Дняпра й Прыпяці. Лёс Беларусі рабіўся тоесным зь лёсам Польшчы, што ў будучыні дакладна спраўдзілася. Беларусы, жадаючы сабе росквіту, не маглі не спаглядаць на Захад, туды, дзе жылося лепш і цікавей.

3. Рэнэсанс

Эўропа ў XVІ стагодзьдзі займала тэрыторыю толькі да ўсходніх рубяжоў тагачаснае Рэчы Паспалітае. Прыйшоўшы ад яе ў Беларусь адраджэнскі культурны рух, званы Рэнэсансам, ажывіў сьвецкую думку, прыдаючы ёй — нечуваны ад антычных часоў — размах. Дамінуючы рэлігійны сьветапогляд аднак настолькі быў укаранелым у паўсюднай сьвядомасьці, што славуты астраном Мікалай Капэрнік адважыўся апублікаваць друкам свае адкрыцьці толькі ў апошнія месяцы перад сьмерцю, у 1543 годзе (шэсьць кніг пад агульным загалоўкам Пра абарачэньне нябесных цел). За доказы, што Зямля круціцца вакол Сонца, пагражала пакутлівая канчына ў агнішчы, шчодра раскладзеным фанатыкамі са Сьвятое Інквізыцыі. Так загінула потым шмат прыхільнікаў ягонае тэорыі, і то ня ў цёмных барбарскіх краінах, але ў самой Італіі.

Старабеларуская культура ў пачатковай фазе яскрава праявілася якраз не ў дакладных навуках, але ў літаратуры ды заканадаўстве. Адной з галоўных прычынаў такога становішча была адсутнасьць уласнага навуковага цэнтру, унівэрсытэцкага асяродка, які заснуюць езуіты ў Вільні праз паўвеку пасьля. У Польшчы, у Кракаве, існаваў унівэрсытэт ад другое паловы XІV стагодзьдзя, можна сказаць — на дзесяткі гадоў раней. Дзякуючы яму зьявіліся ў нас Францішак Скарына й Мікола Гусоўскі. Вялікі талент гэтых людзей не знайшоў бы росквіту ў паўінтэлігенцкіх умовах элітарных колаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Скарына й Гусоўскі мелі ўжо за сабою самыя значныя дасягненьні свайго жыцьця, калі ў 1529 годзе было закончана складаньне першага Статуту Вялікага Княства Літоўскага, збору законаў фэадальнага права, сфармуляванага ў блізу трохсот артыкулах. Адразу, бо ў наступным годзе, быў ён перакладзены са старабеларускае мовы на лацінскую, а неўзабаве й на польскую. Як трэба разумець гэткую папулярнасьць? А так, што беларусы аказаліся першапраходцамі ў юрыдычным упарадкаваньні грамадзкага й дзяржаўнага жыцьця. Добрым прыкладам пакарысталіся зразу палякі, а за імі й іншыя народы.

Разам з цывілізацыйным і культурным прагрэсам у старой Беларусі ўзьнікалі новыя запатрабаваньні на юрысдыкцыю. І так, у 1566 годзе быў апрацаваны другі Статут Вялікага Княства Літоўскага, пашыраны да 367 артыкулаў, зьмешчаных у 14 разьдзелах. Адлюстроўвалі яны грамадзка-палітычныя зьмены, што адбыліся на працягу амаль сарака гадоў ад моманту першай кадыфікацыі. Замацаваны ў іх адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і судовая сыстэма. Назіралася выразная тэндэнцыя да ўстанаўленьня нормаў пісанага права, замест пераважаючага звычаёвага. Адгэтуль бралася наважытнасьць у трактоўцы міжчалавечых адносінаў, месца адзінкі ў супольнасьці, рэляцыяў паміж народам і ягонай уладаю. Захавалася аж 27 сьпісаў гэтага Статута, таксама ў іншамоўных перакладах. Можна задумоўвацца над тым, як гэта сталася, што ніхто не апярэдзіў старабеларусаў у выпрацоўцы прававых нарматываў...? Зусім фантастычная кар’ера на эўрапейскім кантынэнце спаткала чарговую рэдакцыю Статута, трэцюю, зноў моцна пашыраную, і гэтым разам надрукаваную. Прадмову да яго напісаў сам канцлер Леў Сапега, а адбіткі рабіліся ў вядомай віленскай друкарні Мамонічаў. Паслужыў ён узорам для нямецкіх праваскладальнікаў, а ў Расеі — пры цары Аляксандры І — і для расейскіх. Цікава, што хоць Вялікае Княства Літоўскае даўно прапала, Статут гэты заставаўся дзейсным у судох Віцебшчыны й Магілёўшчыны да 1831 году, а ў Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губэрнях аж да 1840, гэта значыць, больш за 250 гадоў! Пад панаваньнем маскоўскіх імпэратараў ахоўваў ён такім чынам нашых прадзедаў ад драпежных указаў. Забараняў перасьледы за супраціўнае веравызнаньне, прыкладам кажучы, альбо перадачу вольнай людзіны ў няволю, ці бяскарнае забіваньне паншчыннага мужыка шляхцічам; прадугледжваў крымінальную кару за парушэньне асабістае годнасьці, што здавалася дзіўным мікалаеўскім адміністратарам паняволенага Беларускага Краю, таму й пастараліся яны вывесьці з практыкі гэты акт. Знамянальнае, што супала гэта з пачаткам русыфікацыйнае палітыкі ў Беларусі — у тым жа саракавым годзе ХІХ стагодзьдзя, у апагей мікалаеўшчыны, было забаронена публічнае ўжываньне беларускае мовы, а нават і самое назвы Беларусь, ды была апавешчана барацьба супроць іншавернікаў. Калянізацыя нашых земляў выявілася яшчэ і ў тым, што адміністрацыя была ачышчана ад тутэйшых службоўцаў, перададзена цалкам у рукі прыежджых з глыбіні расейскіх правінцыяў; даходзіла да таго, што царкоўныя прыходы былі пазбаўленыя мясцовых, нярэдка заслужаных, сьвятароў, пасады якіх займалі расейцы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакамі Арла й Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакамі Арла й Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Сакрат Яновіч: Самасей
Самасей
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч: Загоны
Загоны
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Пад знакамі Арла й Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакамі Арла й Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.