• Пожаловаться

Сакрат Яновіч: Пад знакамі Арла й Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч: Пад знакамі Арла й Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Крынкі, год выпуска: 2003, ISBN: 83-913706-3-1, издательство: Stowarzyszenie Villa Sokrates, категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сакрат Яновіч Пад знакамі Арла й Пагоні
  • Название:
    Пад знакамі Арла й Пагоні
  • Автор:
  • Издательство:
    Stowarzyszenie Villa Sokrates
  • Жанр:
  • Год:
    2003
  • Город:
    Крынкі
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    83-913706-3-1
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пад знакамі Арла й Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакамі Арла й Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніжка „Пад знакамі Арла й Пагоні” ўяўляе сабою збор кароткіх гутарак, прысьвечаных польска-беларускім суадносінам у гісторыі. Гэта ня выклад гісторыі Беларусі, але вольны пераказ цікавейшых момантаў у фармаваньні беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, культуры, таксама пад уплывам палякаў; менавіта - момантаў, якія павінны зацікавіць Шаноўнага Чытача й заахвоціць да заглыбленьня ў родную мінуўшчыну.

Сакрат Яновіч: другие книги автора


Кто написал Пад знакамі Арла й Пагоні? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пад знакамі Арла й Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакамі Арла й Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым ня менш, не чакаючы спадзяваных адкрыцьцяў скарыназнаўцаў, мы ня зробім памылкі, калі скажам, што веліч таленту Францішка Скарыны абудзілася й рэалізавалася ў рэшце рэшт у выніку зьяўленьня менавіта польскіх уплываў, выходзячы насустрач якім інтэлектуальна ўражлівая асоба атрымлівала магчымасьці дзеля разумовага працэсу. Іншага шляху далучэньня Беларусі да цывілізаваных краінаў не існавала.

У гэтым месцы даходзім упрытык да праблемы, наступіўшай праз век пасьля, палянізацыі. Аб тым, што праходзіла яна не пад нейкім татальным прымусам, але як прыродная перавага культурна мацнейшага над слабейшым, няхай сьведчыць той факт, што авалодала неўзабаве й царскім дваром Раманавых у Крамлі: сам Пётр І у маладосьці дэклямаваў польскія вершы — такая цана адсталасьці. І Польшча раней заплаціла яе, паступова пераўтварыўшыся ў нямецкамоўную правінцыю, разам з тым жа Кракавам, у якім славуты Пётр Скарга выпрасіў у караля даць суровы загад, каб хоць у адным тутэйшым касьцёле гаварыў ксёндз казань па-польску. Высокі вал культуры каціўся ад Італіі, Францыі, цераз Нямеччыну ды Аўстрыю.

Польскія словы або й фразы пранікалі ў беларускае маўленьне, вядома, часьцей. Напрыклад: выволаць, гжэчны, дажывотны, захавацца, кшталцоны, маетнасьць, малжонак, панна, панства, пекны, цо. Дастаткова зазірнуць у Статут Вялікага Княства Літоўскага, каб пераканацца ў мностве палянізмаў, якія не зьявіліся зь дня на вечар, а ўкараніліся пры жыцьці яшчэ папярэдніх пакаленьняў. Ня ўсе прыняліся, а перанятыя падлягалі пазьнейшым зьменам у адпаведнасьці з нормамі беларускага маўленьня: Сэйм мадыфікаваўся ў Сойм, пенкны — у пекны, маетнасьць — у маёмасьць. Польская мова займела ад беларускай параўнальна мала, аднак беларусізмы бытуюць у ёй і па сёньняшні час, аб чым маюць прыблізнае ўяўленьне цяпер выключна філёлягі. Папулярнымі запазычаньнямі зь Белай Русі лічацца словы: haіas, harowaж, hodowla, hulaka, odyniec, pohulanka ды сумежныя зь імі формы.

2. Далучэньне

Бяз кніжкі няма культуры. Непісьменны чалавек нічога не пабудуе вышэй фальклёру, народнага сьветабачаньня. Таму невыпадкова інтэнсіўнасьць узьніканьня нацыяў на кантынэньце добра ілюструе мапа разьмяшчэньня на ім друкарняў, асяродкаў кнігадрукаваньня. На пераломе XV і XVІ стагодзьдзяў працавалі ўжо сотні станкоў: у паўночнай Італіі, паўднёвай Нямеччыне, Францыі, Нідэрляндах і Англіі. На ўсход ад іх было некалькі ў Чэхіі й літаральна адзін у Польшчы: канкрэтна — у Кракаве, заснаваны немцам Швайпольтам Фіёлем. Няхутка зьявіцца другая тут, яшчэ адна друкарня, у Вільні, устаноўленая пераехаўшым з Прагі Францішкам Скарынаю. А ізаляваная Маскоўская Русь будзе зьнішчаць уласных друкароў, і толькі празь век „з гакам” потым, амаль напярэдадні славутага „швэдзкага патопу”, прычакае першай кніжыцы ў сябе, у Маскве (будзе ёю сьціпленькі букварык).

Старабеларуская культура, разгортваючыся ў непасрэдных кантактах са старапольскаю ды старанямецкаю ў прыбалтыйскай паласе, прайшла ўсе важнейшыя этапы эўрапейскага разьвіцьця — у літаратуры й грамадзкай думцы перш за ўсё, але і ў архітэктуры, асьвеце, прыгожых мастац-твах. Нашы выдатныя людзі шмат у чым апярэдзілі дагэтулешнія дасягненьні, прыкладам, у закона-творстве, складаючы нечуваную дасюль у Эўропе сваеасаблівую канстытуцыю — менавіта Статут Вялікага Княства Літоўскага, якім моцна пакарысталіся ў выпрацоўцы свайго права не адны палякі, але таксама немцы зь нідэрляндцамі.

У старажытнай Беларусі адбываўся сынтэз грэка-бізантыйскай і заходне-эўрапейскай культурных плыняў. Гэткая зьява скрыжаваньня як надзвычай пладаносная ў чалавечай духоўнасьці спарадзіла творчага гіганта Францішка Скарыну, а побач зь ім і Міколу Гусоўскага, у той час вядомага ў сьвеце паэта й гуманіста. На жаль, біяграфічных зьвестак пра яго зусім мала. Вучоныя мяркуюць на падставе зьместу паэтычных твораў гэтага стваральніка новалацінскай літаратуры на славянскім усходзе, што нарадзіўся ён недзе ў магілёўскім Прыдняпроўі... У сьвет вывеў яго Вітэльюс — сакратар вялікакняжацкай канцылярыі ў Вільні, біскуп з надвісьленскага Плоцка. Ён гэта натхніў — немаладога ўжо — Гусоўскага напісаць незабыўную паэму Песьня пра зубра, выдадзеную ў 1523 годзе ў Польшчы. Зь ягонай спадчыны чэрпалі польскія літаратары: аўтар Чырвонай Русі Сэбастыян Кляновіц, а найбольш поўна ўзяў Адам Міцкевіч, працуючы над эпапеяй Пан Тадэвуш.

У кракаўскі пэрыяд жыцьця Мікола Гусоўскі перапрацоўваў свае ранейшыя творы й ствараў наступныя, як, напрыклад, дайшоўшую да нас паэму Новая й славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы, складзеную ім за адзін дзень — як мы сказалі б — па гарачых сьлядох здарэньняў, у 1524 годзе. Адчувальна паўплываў ён на разьвіцьцё жанру гераічнай паэмы й хронікі ў польскай літаратуры, між іншым, у творчасьці выдатнага Яна Каханоўскага, а таксама Мацея Стрыйкоўскага й Мацея Сарбеўскага.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакамі Арла й Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакамі Арла й Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Сакрат Яновіч: Самасей
Самасей
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч: Загоны
Загоны
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Пад знакамі Арла й Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакамі Арла й Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.