• Пожаловаться

Сяргей Чыгрын: Беларуская Беласточчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын: Беларуская Беласточчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2008, категория: История / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Чыгрын Беларуская Беласточчына

Беларуская Беласточчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Беласточчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе аўтар расказвае пра знакамітых беларусаў Беласточчыны, пра іх жыццё, дзейнасць і творчасць, а таксама пра беларускія калектывы, гурткі і выданні ХХ стагоддзя на Беласточчыне.

Сяргей Чыгрын: другие книги автора


Кто написал Беларуская Беласточчына? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Беларуская Беласточчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Беласточчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кніга пачынаецца праграмай-апытальнікам для вывучэння народных абрадаў пахавання і памінання (Дзядоў). “Заўважым, -- як піша ва ўступным слова да кнігі фалькларыст Лія Салавей, -- што да гэтага часу ніхто з навукоўцаў Беларусі яшчэ не распрацаваў па такой шырокай праграме вывучэнне пахавальных абрадаў”. А Мар’ян Пецюкевіч у дзесяці раздзелах змясціў 283 пытанні, а ў праграме па вывучэнні Дзядоў – 97.

У кнізе змешчаны цікавыя артыкулы пра Міколу Нікіфароўскага – беларускага этнографа і “Уклад Казіміра Машынскага ў даследаванне народнай культуры беларусаў”. Артыкул пра Нікіфароўскага друкаваўся яшчэ ў “Калоссі” у 1935 годзе, а пра Машынскага – у 1976 годзе.

Заслугоўваюць увагі ў кнізе артыкулы Мар’яна Пецюкевіча пра беларускую мелаграфію, аб паходжанні назваў Беларусь, беларус, аб роднай мове – найдаражэйшым скарбу. “Мова, -- піша аўтар, -- гэта нацыянальнае аблічча кожнага народа, гэта яго нацыянальны пашпарт, яго душа. Вось таму кожны народ і стараецца, каб яго аблічча было прыгожае, чыстае, свежае і такая ж нацыянальная душа-культура. Душа, здольнасці, таленты, веды шырокіх народных масаў якраз выяўляюцца ў мове і ў шматграннай народнай творчасці”.

У 1949 годзе Мар’яна Пецюкевіча безпадстаўна быў разам з сям’ёй сасланы ў Краснаярскі край, а з 1953 да 1956 гадоў знаходзіўся ў адным з лагераў Варкуты. Янка Саламевіч неяк мне расказаў, а яму распавядаў сам Мар’ян Язэпавіч, што калі іх 500 чалавек прыгналі ў адзін з лагераў Варкуты, дзе былі людзі ўсіх нацыянальнасцяў, то Мар’ян Пецюкевіч падумаў: няўжо тут не будзе знаёмых беларусаў? А калі прыгледзеўся, то ў ўбачыў у кажуху Янку Багдановіча. Таго самага Янку Багдановіча, з якім разам у Вільні выдавалі часопіс “Шлях Моладзі”. Сябрам і землякам было што ўспомніць. Ды і сталінскія лагеры іх не запалохалі, не знішчылі. Вярнуўшыся на радзіму, Мар’ян Пецюкевіч актыўна друкаваўся ў беларускай “Ніве” у Беластоку. У 1950-х – 60-х гадах на старонках тыднёвіка ён апублікаваў дзесяткі артыкулаў. Сярод іх былі матэрыялы і пра паходжанні назваў Беларусь, беларус, пра родную мову, а таксама пра Купалле, старадаўнія велікодныя звычаі беларусаў, пра старадаўнія юр’еўскія звычаі беларусаў. Усе яны ўвайшлі ў кнігу “Сляды незабыўныя продкаў”. Наогул, Мар’ян Пецюкевіч мог гадзінамі распавядаць пра беларускія традыцыі і святы. Янка Саламевіч у гэтай кнізе згадвае: “Калі Мар’ян Пецюкевіч наведаў родныя мясціны і пабываў у Мінску, у пляменніка Уладзіміра, у маёй хаце, першае, на што звярнуў увагу: як у нас ляжаць падушкі на ложку. “Так падушкі ложаць беларусы”, -- рэзюмаваў дасведчана ён. Прызнаўся: “Этнаграфія – мая любімая справа поруч з пчоламі, якіх я таксама вельмі люблю. Я хоць сёння магу напісаць артыкул, скажам, “Каса”. Пакажу, чым каса характэрная на Віцебшчыне, Гродзеншчыне, Беласточчыне. А не так, як пішуць вашы цяперашнія этнографы, -- прылада касіць траву”.

Раздзел “Матэрыяльная культура Сакольскага павета” у новай кнізе Мар’яна Пецюкевіча – вялікая праца аўтара і несумненная яго ўдача, якая засталася нам у спадчыну. Гэты раздзел напісаны цікава, проста, каларытна, народны побыт Сакольшчыны перададзены глыбока і ярка. Праца аўтара ўзнікла ў выніку зацікаўленасці ім культурай насельніцтва на польска-беларускім паграніччы Беласточчыны. Аўтар спрабуе паказаць народную культуру Сакольшчыны на данным этапе і часткова ў мінулым, паказаць яе экспансіўнасць на іншыя паветы і цэлыя рэгіёны.

Спачатку даецца кароткая агульная характарыстыка Сакольскага павета, дзе нядужа многа ёсць прыродных багаццяў: балотная руда, торф, гліна, жвір, камень, дзе прамысловасць развіта слаба, дзе беларуская мова пераважнай большасці жыхароў з’яўляецца роднай мовай (матэрыял збіраўся ў 1957-60-х гадах). Далей аўтар распавядае пра форму сяліб і сядзіб, пра вясковае будаўніцтва. “Сялянскае будаўніцтва Сакольшчыны, як зрэшты і ўсюды, па сваім прызначэнні дзеліцца на аб’екты: жыллёвыя, гаспадарчыя і сакральныя (цэрквы, касцёлы, капліцы, крыжы). У аснову вясковага традыцыйнага будаўніцтва паложаны наступны матэрыял: дрэва, камень, гліна, вапна, салома. Перад Першай сусветнай вайной пераважалі на Сакольшчыне ў асноўным драўляныя будынкі. У міжваенны перыяд у мястэчках і ў багатых сялян пачалі паяўляцца мураваныя будынкі. Гэты працэс працягваецца да сённяшняга дня”, -- піша Мар’ян Пецюкевіч.

Цікава аўтар апісвае збіральніцтва, паляўніцтва, земляробства, пчалярства, прадметы хатняга ўжытку, народнае адзенне і абутак і харчаванне. І чым харчаваліся на Сакольшчыне ў канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя? Калі верыць Мар’яну Пецюкевічу, то “ячменныя або грачаныя сечаныя крупы рабілі ў жорнах, панцак з ячменю рабілі ў ступе або ў млынах. Бульба вельмі ўзбагаціла меню сялянскай кухні. Сяляне пачалі садзіць яе столькі, каб хапіла для харчавання і на адкорм жывёле. Немалую ролю ў харчаванні адыгрываюць і бабовыя культуры: гарох, фасоля, а раней і боб, а таксама алеістыя: ільняное семя, каноплі, мак. Вялікая ўвага звяртаецца на гародніну. Тут цэнтральнае месца займае капуста, а затым буракі, агуркі, морква, цыбуля, салата і інш. Свежае мяса ў сялянскай хаце паяўляецца толькі восенню, калі рэжуць авечак, і зімой, калі б’юць адкормленых кабаноў. Як тлушч, так і свіное мяса (шынкі), а таксама ператоплены авечы лой перахоўваецца да лета. Цяляты і хатняя птушка ў асноўным прадаюцца. Вельмі важным прадуктам у харчаванні з’яўляецца малако”. Адным словам, меню беларусаў за 40 гадоў амаль не змянілася. Але запісы, зробленыя аўтарам кнігі Мар’янам Пецюкевічам – гэта, сапраўды, вялікі сабраны скарб, які нам застаўся ў спадчыну. І добра, што ён нядаўна выдадзены асобнай кнігаю, дзякуючы ахвяраванням дачок Мар’яна Пецюкевіча Марылі і Міраславы, а таксама сям’і Алены Бублік.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Беласточчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Беласточчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Беласточчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Беласточчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.