Сяргей Чыгрын - Беларуская Беласточчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын - Беларуская Беласточчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2008, Издательство: Беларускі кнігазбор, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Беласточчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Беласточчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе аўтар расказвае пра знакамітых беларусаў Беласточчыны, пра іх жыццё, дзейнасць і творчасць, а таксама пра беларускія калектывы, гурткі і выданні ХХ стагоддзя на Беласточчыне.

Беларуская Беласточчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Беласточчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першыя паэтычныя здольнасці праявіліся рана. І ўсё жыццё з лірыкай так і не раставалася:

Не расстануся з лірыкай ніколі,
Бо без яе мне цяжка расказаць
Пра трактары на нашым родным полі,
Пра нашы рэкі і пра сенажаць.

Якім цяжкім не было маленства і юнацтва Ганны Новік, яна заўсёды ў вершах сумавала па школьных гадах, па сябрах свайго дзяцінства, калі ўсе разам “скакалі па выгане” і “лазілі на высокія сасонкі”, а таксама:

Каб зноў залезці ў суседні сад,
За пазуху набраць з-пад дрэў ападу,
Каб зноў шукаў мяне старэйшы брат
У градах канапель і самасаду.

Як і ў кожнага паэта, так і ў Ганны Новік напісаліся і захаваліся паэтычныя радкі пра каханне. Рускі пісьменнік Леў Талстой неяк сказаў: “Самае разумнае, чаго дасягнуў чалавек, -- гэта ўменне кахаць жанчыну, пакланяцца яе прыгажосці: ад кахання да жанчыны нарадзілася ўсё цудоўнае на зямлі”. Але і жанчыны ўмеюць шчыра кахаць і ствараць такія пяшчотныя, шчырыя і добрыя паэтычныя радкі пра каханне, як Ганна Новік:

Зазелянелі дрэвы і кусты,
Лугі пакрыты свежаю травою,
А мне здаецца, што калі б не ты,
Не зацвітала б поле веснавое.

І не ставала б на зямлі святла,
І шчасце не прыходзіла б ў госці,
І мне здаецца – я табой жыла,
Ад самай першай, ранняй маладосці.

Ці ў вершы “Табе” паэтка апраўдваецца перад любым, але апраўданне гэтае вельмі далікатнае, мілае, нават патрэбнае, бо без яго жанчыне проста нельга жыць:

А ты прабач, што я такая,
Што праз снягі і праз ваду
Цябе з работы сустракаю
І на работу правяду.

Відаць, так і павінна быць, бо мужчыну ў хаце заўсёды паважалі і шанавалі, бо ён быў гаспадар, на ім трымалася сям’я. Але мужчына не толькі быў гаспадаром, але і абаронцам сваёй Бацькаўшчыны ад розных ворагаў і войнаў. У зборніку “Барвовае лісце” Ганны Новік вельмі шмат вершаў, прысвечаных апошняй вайне. Паэтка асуджае вайну: і тую, якая была, і тыя, не дай Божа, якія нехта плануе:

Хоць бы ўнукі пажылі спакойна...
І яшчэ, каб іх сыноў сыны.
Наш праклён усім на свеце войнам,
З першых дзён Айчыннае вайны!

З 71 аднаго верша, якія склалі зборнік паэткі, большасць з іх прысвечана Беларусі. Іх можна ўмоўна падзяліць на тэмы: вайна і Беларусь, сябры і Беларусь, прырода і Беларусь і проста Беларусь. Вершы на гэтую тэматыку вельмі патрыятычныя і гуманістычныя. Ганна Новік даволі пранікнёна піша і ганарыцца тым, што зямля наша завецца Белай Руссю, што “беларуская воля і сіла васільком, нагатком, беларускаю кветкай цвіла”.

Добры твор – гэта заўсёды “кавалак” жыцця. Не абыгрыванне нейкай дэталі, не гуллівае практыкаванне на зададзеную тэму, а ўзятае нешта дужа істотнае з рэчаіснасці, з эпохі. Воблік эпохі, яе жывыя рысы і бачацца, калі чытаеш вершы са зборніка “Барвовае лісце” Ганны Новік. Літаратурная спадчына ў яе засталася вялікая. Таму новая паэтычная кніжка аўтаркі – гэта першая ластаўка. Шкада толькі, што кніжка выйшла невялікім накладам і не трапіла ў рукі нават тым, хто любіць беларускую паэзію. Але дзякуй вілейскім бібліятэкарам за тое, што яны сабралі вершы паэткі, якая нарадзілася на Беласточчыне, і выдалі. Верыцца, што будуць і новыя кнігі твораў са спадчыны Ганны Новік.

2007

Чытаючы Мар’яна Пецюкевіча

“Сляды незабыўныя продкаў” – так называецца новая кніга этнаграфічных нарысаў Мар’яна Пецюкевіча, якая толькі што пабачыла свет у мінскім выдавецтве “Кнігазбор”. Яшчэ цёпленькі, як кажуць друкары, адзін асобнік з Мінску прыслаў мне Янка Саламевіч. Спадар Саламевіч з’яўляецца складальнікам і рэдактарам гэтага найцікавейшага выдання.

Па словах Янкі Саламевіча, Мар’ян Пецюкевіч (1904-1983) пасля сябе пакінуў вялікую творчую спадчыну. Да друку будуць рыхтавацца яшчэ некалькі кніг гэтага выдатнага беларускага вучонага-этнографа, дзеяча, рэдактара часопіса “Шлях Моладзі”, былога выпускніка Віленскіх гімназіі і універсітэта. У 1998 годзе ў Вільні з друку выйшла яго кніга ўспамінаў “У пошуках зачараваных скарбаў”, пасля з’явіліся, дзякуючы Галене Глагоўскай і Вячаславу Харужаму, кнігі Мар’яна Пецюкевіча “Кара за службу народу” (Беласток, 2001) і “Лісты 1956-1982” (Беласток, 2005). Было яшчэ мала каму вядомае выданне “Трагічныя ніткі лёсу беларускага патрыёта” (2003) Мар’яна Пецюкевіча. І вось – новая кніга, раней не падобная на ўсе іншыя. Яна прысвечана беларускай этнаграфіі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Беласточчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Беласточчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Беласточчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Беласточчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x