Леў Казлоў - З дазволу караля і вялікага князя

Здесь есть возможность читать онлайн «Леў Казлоў - З дазволу караля і вялікага князя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: История, История, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З дазволу караля і вялікага князя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З дазволу караля і вялікага князя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Набыўшы гэтую кніжку, чытач зможа зрабіць цікавае падарожжа ў мінуўшчыну, дзе яго нецярпліва чакаюць вядомыя і невядомыя гістарычныя асобы, што існавалі насамрэч, але з якімі здараліся малаверагодныя ці неверагодныя падзеі. Гэта значыць, што вам у рукі трапіла выданне беларускіх гістарычных анекдотаў.

З дазволу караля і вялікага князя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З дазволу караля і вялікага князя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хутка мы ўбачым аднаго сакавіцкага медэляна ў постаці галоўнага лоўчага.

Кароль нічога не сказаў. А праз некаторы час быў скліканы сенат, дзе ад імя караля пра якасці яшчэ невядомага прысутным канцлера стаў красамоўна апавядаць маршалак. Упэўнены, што гэта падаюць яго партрэт, Гамрат, ззяючы, узняўся са свайго месца. I тут кароль звярнуўся да яго:

Сядайце, шаноўны біскуп, гаворка не пра вас.

У выніку канцлерам стаў Хваенскі.

I другі раз Гамрату не пашанцавала стаць вялікім канцлерам. Хаця, агітуючы за сваю кандыдатуру, ён заявіў, што ведае абсалютна пра ўсё, што дзеецца на белым свеце і ў каралеўскім двары, абралі іншага – больш здольнага Самуэля Мацяёўскага. Станчык, канешне, не мог прайсці міма такога здарэння:

Відаць, няма найбольшых падманшчыкаў у нашай дзяржаве, апрача гэтых двух.

Чаму так? – здзівіўся кароль.

Таму, што Гамрат прыкідваецца, быццам ведае ўсё, а на самой справе не ведае нічога. I Мацяёўскі, які ўсё знае, прыкідваецца, што нічога не знае.

Блазан старога караля, назіраючы, як таму падчас хваробы ставілі п’яўкі, заўважыў: «Вось гэта сапраўдныя прыдворныя і прыяцелі яго вялікасці».

Ну што ж, лёгка смяяцца з гатовага, трох грошаў не прыклаўшы. Таму звернем увагу на асобу, якая грошы тыя прыкладала, – на каралеву Бону. Бо яна пісала правілы паводзін як для свайго каранаванага мужа, так і для каранаванага сына. Такім чынам, жыццё апошніх Ягайлавічаў прайшло паводле яе сцэнарыя.

Не падумайце, што гэта неяк адмоўна адбілася на нашай гісторыі. Зусім наадварот. Дзякуй Богу, наша італьянка прыспешыла Рэнесанс і як магла штурхала сваіх падданых да дасягненняў тагачаснай цывілізацыі. Узяць, напрыклад, агарод. Так, той самы апрацаваны з вялікай любоўю кавалак зямлі, дзе шмат што расце для патрэбы і асалоды нашых страўнікаў. Дзякуючы каралеве з еўрапейскага поўдня прыйшлі новыя раслінныя культуры. Ды што там! Само ўжыванне ежы ператварылася ў эстэтычны працэс, і тут важную ролю адыграў відэлец, элегантна прадэманстраваны Бонай.

Жыгімонт Стары нічога не шкадаваў для любай жонкі, асабліва калі яна падарыла яму наследніка. Таму не дзіва, што каралева паступова запісала на сваё імя вялікія ўладанні. Паколькі яна з дзяцінства ведала пра сэнс банкаўскіх аперацый і падтрымлівала знаёмства з фінансістамі, то ў хуткім часе нерухомая маёмасць ператварылася ў рухомую. З гэтай рухомасцю, што потым будуць называць «неапалітанскімі сумамі», аўдавеўшы і пасварыўшыся з сынам (аб прычынах крыху ніжэй), Бона Сфорца з’ехала на радзіму. Але яшчэ доўга будуць памятаць «Боначку, што сцягнула золата бочачку».

Сярод розных спосабаў здабываць «неапалітанскія сумы» ў каралевы Боны быў і такі, як продаж службовых пасад – і свецкіх, і духоўных. Калі стала вядома, што каралева-ўдава збіраецца туды, адкуль прыехала, ды яшчэ разам з такімі каштоўнасцямі, сенат прапанаваў затрымаць яе. Для перагавораў з манархіняй паслалі біскупа Зэбжыдоўскага, аднаго з былых фаварытаў Боны, які таксама скарыстаў магчымасць і набыў сваё месца пад сонцам у яе вялікасці. Але зараз сітуацыя была зусім іншай, таму Зэбжыдоўскі пачаў даволі ультыматыўна. Тут старая каралева не вытрымала і гнеўна абарвала яго:

I гэта кажаш ты, які купіў з майго дазволу біскупскі сан!

Што зробіш, – уздыхнуў пасланец сената, – купіў, бо прадавалася…

Малады кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст вызначаўся талерантнасцю, калі не сказаць абыякавасцю, да пытанняў рэлігіі. Не дзіва, што ў гэты час пашырылася Рэфармацыя, якая вельмі непакоіла такіх прадстаўнікоў каталіцкага кліру, як біскуп Зэбжыдоўскі. Каб узмацніць свае пазіцыі, ён заняўся незвычайнай справай: будаваў над Віслай, у мястэчку Гара, кальварыю ў іерусалімскім стылі. I для гэтай новабудоўлі загадаў прывезці з Палесціны сапраўдную святую зямлю.

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З дазволу караля і вялікага князя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З дазволу караля і вялікага князя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Дзікае паляванне караля Стаха
Уладзімір Караткевіч
Анатоль Казлоў - Горад у нябёсах
Анатоль Казлоў
libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Казлоў
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «З дазволу караля і вялікага князя»

Обсуждение, отзывы о книге «З дазволу караля і вялікага князя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x