Леў Казлоў - З дазволу караля і вялікага князя

Здесь есть возможность читать онлайн «Леў Казлоў - З дазволу караля і вялікага князя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: История, История, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З дазволу караля і вялікага князя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З дазволу караля і вялікага князя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Набыўшы гэтую кніжку, чытач зможа зрабіць цікавае падарожжа ў мінуўшчыну, дзе яго нецярпліва чакаюць вядомыя і невядомыя гістарычныя асобы, што існавалі насамрэч, але з якімі здараліся малаверагодныя ці неверагодныя падзеі. Гэта значыць, што вам у рукі трапіла выданне беларускіх гістарычных анекдотаў.

З дазволу караля і вялікага князя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З дазволу караля і вялікага князя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось у такое трывожнае і не вельмі спрыяльнае для гумару стагоддзе па нейкай загадкавай, яшчэ не высветленай прычыне ў княжацкіх сем’ях на землях, што пазней назвалі Белай Руссю, сталі нараджацца на свет выключна асобы жаночага полу. А Літве толькі падавай нявест! Дзе ж, дарэчы, славянам жаніхоў было знайсці сярод сваіх, калі столькі палягло ад татараў… Адным словам, дашлюбаваліся да таго, што нарадзілася незвычайна прыгожае дзіця. Як толькі яно падрасло, надалі яму імя: Вялікае Княства Літоўскае.

Усё гэта дзеецца ў летапісны час, з іншымі крыніцамі гумару пакуль цяжка. Можна паразважаць, як літоўскі князь Міндоўг трапіў у прымы ў Новагародак, за што і быў пазбаўлены жыцця сваімі раўнівымі сародзічамі. Але звернем лепш увагу на мільгануўшае ў «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» імя – Радзівіл. Што ні кажыце, а ў нашай гісторыі без яго не абысціся. Таму паназіраем, як, паводле «Хронікі», першы з Радзівілаў з’явіўся на Беларусі.

Накіраваў яго сюды бацька, Манцівіл, адзін з жамойцкіх князёў, які, відаць, ясна ўяўляў сабе сітуацыю і вырашыў не ўпусціць шанц: калі ў тутэйшых мясцінах шмат сіл было затрачана на барацьбу з Батыем, то можна паспытаць ваеннага шчасця. Вось як выглядала жамойцкае войска: харугвы ваенныя і трубачы, абоз з рыпучымі калёсамі, а само войска без зброі. Не здзіўляйцеся, бо менавіта пра гэта і пісаў стваральнік «Хронікі»: «Без зброі і панцыраў, бо яшчэ тады яны таго не ведалі, толькі зубрыныя, ласіныя, мядзведжыя ды воўчыя скуры насілі, а зброя – лук просты з дуба ці з ляшчыны сагнёны, а да таго – торба з каменнем на плячах поўная, ды супаротак (прашча – Л. К. ), каб іх кідаць, а да таго ж – рагаціна, кій, засмолены з канца, а шабля – толькі ў гетмана і была, збруя на кані з лыка, а за поясам – пастромкі для вязання нявольніка». Такое грознае воінства, нягледзячы ні на што, прайшлося па новых землях з трыумфам. Яго прыхільна сустракалі мясцовыя жыхары. Неўзабаве яно тут і асела, «пакумаваўшыся і пабратаўшыся з Руссю». Так ці не зусім так было, але ад ардынцаў адбіліся.

Каб неяк выбрацца з гэтых летапісных лабірынтаў, прыспешым наша апавяданне. Бо ў адваротным выпадку з такім сутыкнёмся, што будзе не да смеху! З цягам часу ўсё прыходзіць да ладу, і вось мы маем ужо першага вялікага князя, Гедыміна. «Панаваў Гедымін лет многа на княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, і многа меў войн, якія заўжды выйграваў фартунна. Спладзіў сем сыноў, восьмую дачку Ганну…» Панаваў доўга, пакуль у Прусах нейкі немец-крыжак не падстрэліў. З нашчадкаў жа яго найбольшую цікавасць прадстаўляе Альгерд, які па бацькоўскім завяшчанні атрымаў у валоданне замак Крэва з аколіцамі. Але паступова ён прыбраў да рук і больш адлеглыя землі. У якасці пасагу атрымаў, напрыклад, Віцебскае княства, ажаніўшыся з тутэйшаю князёўнай.

Быў у Альгерда сярод братоў найбольш блізкі і любімы – Кейстут, што сядзеў у Старых Троках і валодаў Жамойцкай зямлёю. Змовіліся яны і ўзялі разам у свае рукі верхавенства, назваўшыся адначасова вялікімі князямі і падзяліўшы па-братэрску ўладу. Рэдкі выпадак, каб на такім дзяржаўным узроўні маглі гэтак сябраваць і давяраць адзін аднаму. Хаця Альгерд і быў больш удалы – і намнога! – у справе пашырэння сваіх уладанняў, бо дабраўся аж да самае Масквы. Вось тут нарэшце і здарылася такое, што вельмі падобна на анекдот.

У тыя феадальныя часы кожны хапаў тое, што дрэнна ляжала. Літва не была выключэннем, як, між іншым, і суседняе Маскоўскае княства. Тут яно прадэманстравала надзвычайны спрыт. Дзіўна, чаму на гербе апошняга не намалявалі граблі? «Няма такіх грабляў, што грабуць ад сябе». Праўда, народ са сваёй зямлёю – не сена, і не кожны хацеў трапіць у гэты маскоўскі стажок. Але што было, тое было. Дзякуючы Богу і проста шчасліваму збегу акалічнасцей, мы маем такую гісторыю, якую маем. Адным словам, пра той самы нібыта анекдот.

Замысліў Дзмітрый Іванавіч, вялікі князь маскоўскі, адабраць у Літвы землі рускія і паслаў у Вільню паслоў бучных (альбо, як зараз кажуць, паўнамоцных) адпаведна тагачаснаму звычаю. Прыбыўшы да Альгерда, паклалі яны перад ім голы меч і агонь і абвясцілі: «Чакай, княжа, Дзмітрыя на Вялікдзень, прыедзе прывітаць цябе чырвонымі яйкамі!» Выслухаўшы такую дзёрзкасць, Альгерд затрымаў на ўсялякі выпадак маскоўскіх паслоў і загадаў сабраць войска. А падчас Вялікага посту рушыў патаемна з Віцебска на ўсход.

Акурат на самае велікоднае свята войска Альгердава апынулася пад Масквой. Стаўшы на Паклоннай гары, загадаў вялікі князь літоўскі прывесці затрыманых паслоў, уручыў ім паходню льняную з агнём і адправіў да князя маскоўскага. Яны сустрэлі Дзмітрыя Іванавіча па дарозе да царквы, калі той накіроўваўся на ранішнюю малітву. І не паспеў ён прыйсці ў сябе ад нечаканасці, як з атрадам вояў паказаўся сам Альгерд.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З дазволу караля і вялікага князя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З дазволу караля і вялікага князя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Дзікае паляванне караля Стаха
Уладзімір Караткевіч
Анатоль Казлоў - Горад у нябёсах
Анатоль Казлоў
libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Казлоў
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «З дазволу караля і вялікага князя»

Обсуждение, отзывы о книге «З дазволу караля і вялікага князя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x